Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Форум/Архіў 14: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
Пытаньне лацінкі: меркаваньне
Пытаньне лацінкі: меркаваньне
Радок 17: Радок 17:
:::::: Вам патрэбны кансэнсус, каб зьвярнуцца з кансультацыяй на МэтаВікі, ці каб умайстраваць канвэртар у беларускую Вікіпэдыю? Калі першае — зьвяртайцеся, гэта ж яшчэ ніякімі новаўвядзеньнямі не пагражае. --<span style="text-shadow:-1px 0 lightblue,0 1px lightblue,1px 0 lightblue,0 -1px lightblue;">[[Удзельнік:Renessaince|<b style="color:#0645ad"> Renessaince </b>]]</span> 19:59, 17 жніўня 2018 (MSK)
:::::: Вам патрэбны кансэнсус, каб зьвярнуцца з кансультацыяй на МэтаВікі, ці каб умайстраваць канвэртар у беларускую Вікіпэдыю? Калі першае — зьвяртайцеся, гэта ж яшчэ ніякімі новаўвядзеньнямі не пагражае. --<span style="text-shadow:-1px 0 lightblue,0 1px lightblue,1px 0 lightblue,0 -1px lightblue;">[[Удзельнік:Renessaince|<b style="color:#0645ad"> Renessaince </b>]]</span> 19:59, 17 жніўня 2018 (MSK)
::::::: Трэба зьвярнуцца, каб даведацца, ці магчыма гэта зрабіць і калі магчыма - як. Па маім меркаваньні, пісаць на Мэту лепей камусьці з адмінаў - у іх слова больш важкае. --[[Удзельнік:Einimi|Einimi]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Einimi|гутаркі]]) 22:23, 17 жніўня 2018 (MSK)
::::::: Трэба зьвярнуцца, каб даведацца, ці магчыма гэта зрабіць і калі магчыма - як. Па маім меркаваньні, пісаць на Мэту лепей камусьці з адмінаў - у іх слова больш важкае. --[[Удзельнік:Einimi|Einimi]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Einimi|гутаркі]]) 22:23, 17 жніўня 2018 (MSK)
:::::::: У вас нейкае «беларускае» паняцьце пасады адміністратара як міліцыянта (ці іншага дзяржслужбоўца). Зьвярнуцца з запытам можа кожны, і ў выпадку кансэнсусу адміністратары ёсьць інструмэнтам рэалізацыі прапановы. --<span style="text-shadow:-1px 0 lightblue,0 1px lightblue,1px 0 lightblue,0 -1px lightblue;">[[Удзельнік:Renessaince|<b style="color:#0645ad"> Renessaince </b>]]</span> 08:07, 19 жніўня 2018 (MSK)


Дык ніхто з адмінаў на Мэту зьвяртацца ня будзе? --[[Удзельнік:Einimi|Einimi]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Einimi|гутаркі]]) 01:17, 19 жніўня 2018 (MSK)
Дык ніхто з адмінаў на Мэту зьвяртацца ня будзе? --[[Удзельнік:Einimi|Einimi]] ([[Гутаркі ўдзельніка:Einimi|гутаркі]]) 01:17, 19 жніўня 2018 (MSK)

Вэрсія ад 08:07, 19 жніўня 2018

Скарачэньне:
ВП:Ф
Архівы

  • be-tarask: Тут Вы можаце абмеркаваць тэхнічныя і арганізацыйныя пытаньні Вікіпэдыі. Агульныя пытаньні, якія датычацца ўсіх праектаў Фундацыі «Вікімэдыя», лепей абмяркоўваць на Мэта-Вікі, паведамленьні пра праграмныя памылкі — на phabricator.wikimedia.org.

    Калі ласка, дадавайце новыя пытаньні ўверсе старонкі, адказы зьмяшчайце ў адпаведнай сэкцыі. Калі ласка, заўсёды выкарыстоўвайце подпіс (~~~~).

    Адказы і пытаньні ня будуць пакідацца на гэтай старонцы навечна. Яны будуць перанесеныя ў архіў ці ў больш спэцыялізаваныя старонкі.

  • en: Requests for the bot flag should be made on this page. This wiki uses the standard bot policy, and allows global bots and automatic approval of certain types of bots. Other bots should apply below, and then request access from a steward if there is no objection.

Загаловак

WikipediA Пераклады: выконваю інструкцыю па пунктах (1. Націсьніце на параграфы для перакладу; 2. Зрабіце так,каб тэкст чытаўся натуральна; 3. Апублікаваць пераклад), але пераклад чамусьці не зьяўляецца. Кнопка Апублікаваць цяпер неактыўная.--Prybaratar (гутаркі) 20:41, 18 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Пытаньне лацінкі

Мяне заўсёды цікавіла адное пытаньне з таго самага часу, як я ўдзельнічаю ў Вікіпэдыі. Чаму гэты разьдзел ня можа існаваць на двух правапісах адначасова - на кіріліцы й на лацініцы, як гэта зроблена, напрыклад, у казахаў? Відавочна, што гэта праэкту ніяк не пашкодзіць, я лічу наадварот дапаможа прыцягнуць новых удзельнікаў, бо такім чынам ТарВікі будзе рэальнай энцыкляпэдыяй на гістарычных правапісах беларускай (не бяром ва ўлік арабіцу, якая ўжывалася не беларусамі). Што лічыць суполка: ці можа падаць у Мэта-Вікі запыт аб такой магчымасьці? --Einimi (гутаркі) 00:28, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

На мой погляд гэта будзе складана. Людзей ня вельмі шмат, а прыйдзецца яшчэ на лацінцы дубляваць тэксты. Вось да прыкладу францускі паэт Франсуа Віён на лацінцы варта перадаваць імя і прозьвішча ў арыгінале François Villon. Як гэта зрабіць? Толькі рукамі. --Dymitr 09:16, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Іх ня прыдзецца дубляваць, яны аўтаматычна канвертуюцца. А імя замежных паэтаў таксама можна дубляваць лацінкай з пазначэньнем у тэксьце імя на мове арыгіналу, т.б. як і ў кірылічным: Fransua Vijon (па-француску: François Villon) --Einimi (гутаркі) 10:43, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Як я разумею, што ў казахаў, што ў сэрбаў — гэта простыя канвэртары з кірыліцы ў лацінку без магчымасьці рэдагаваць тэкст лацінкай. Усе тэксты захоўваюцца кірыліцай і пасьля канвэртуюцца ў лацінку. Таму асобна нешта задаваць для лацінкі не атрымаецца. --Red_Winged_Duck 10:46, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Так і ёсьць, тэкст лацінкай зьмяняць няможна. Я й не прапаноўваю яго зьмяняць, галоўнае, каб ён быў правільны з пункту гледжаньня правапісу й яго можна было прачытаць. Такім чынам тарашкевіцкі разьдзел будзе яшчэ больш адрозьнівацца ад афіцыйнага. --Einimi (гутаркі) 11:05, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Добра, калі будзе такі канвэртар. --Ліцьвін (гутаркі) 11:27, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Ён ужо ёсьць у вольным доступе ў Інтэрнэце. Дастаткова напісаць на МэтаВікі і папытацца, што нам рабіць для такой функцыі. Асабіста я б хацеў бачыць тут лацінку. Як астатнія ўдзельнікі? --Einimi (гутаркі) 17:40, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Трэба пісаць. Можа хтосьці з адміністратараў убачыць гэтае паведамленьне і напіша. --Ліцьвін (гутаркі) 18:21, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Навошта для гэтага адміністратар? --Red_Winged_Duck 19:38, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Вы ў мяне пытаеце? Калі вы ведаеце, як правільна, то зрабіце як правільна. --Ліцьвін (гутаркі) 19:48, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Вам патрэбны кансэнсус, каб зьвярнуцца з кансультацыяй на МэтаВікі, ці каб умайстраваць канвэртар у беларускую Вікіпэдыю? Калі першае — зьвяртайцеся, гэта ж яшчэ ніякімі новаўвядзеньнямі не пагражае. -- Renessaince 19:59, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Трэба зьвярнуцца, каб даведацца, ці магчыма гэта зрабіць і калі магчыма - як. Па маім меркаваньні, пісаць на Мэту лепей камусьці з адмінаў - у іх слова больш важкае. --Einimi (гутаркі) 22:23, 17 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
У вас нейкае «беларускае» паняцьце пасады адміністратара як міліцыянта (ці іншага дзяржслужбоўца). Зьвярнуцца з запытам можа кожны, і ў выпадку кансэнсусу адміністратары ёсьць інструмэнтам рэалізацыі прапановы. -- Renessaince 08:07, 19 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Дык ніхто з адмінаў на Мэту зьвяртацца ня будзе? --Einimi (гутаркі) 01:17, 19 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Дык у нас толькі адзін актыўны адміністратар. Усе іншыя кандыдатуры супольнасьць адхіляе. --Ліцьвін (гутаркі) 01:59, 19 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Калі ласка, падтрымайце маю кандыдатуру — Вікіпэдыя:Адміністрацыя#Кандыдатуры#Удзельнік:Ліцьвін. --Ліцьвін (гутаркі) 11:38, 8 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Канфэрэнцыя ВМЦіУЭ

13—15 кастрычніка 2018 року ў Львове адбудзецца штогадовая канфэрэнцыя вікімэдыйцаў з рэгіёну Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы. На канфэрэнцыі можна будзе паслухаць разумных і цікавых людзей ці сябе паказаць, пазнаёміцца зь вікіпэдыстамі розных краінаў, атрымаць новы досьвед, паднабраць ідэяў.

Ад кожнай супольнасьці (падразьдзяленьня Вікімэдыі альбо моўнага разьдзелу) запрашаюць па два ўдзельнікі з аплатай выдаткаў на праезд, пражываньне, харчаваньне і інш. Ахвотныя могуць паехаць і ўласным коштам (у выпадку наяўнасьці больш за 2-х ахвотных) — у гэтым выпадку плата за ўдзел у канфэрэнцыі складае 80$.

Выступы ад беларускіх удзельнікаў з расповедам пра нашую сытуацыю вітаюцца. Прыём заяваў на лекцыі/сэмінары/майстроўні да 26 жніўня.

Нагадаю, у рамках супрацоўніцтва ўнутры Вікімэдыі Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы (ВМЦіУЭ) мы штогод удзельнічаем у ВікіВясьне. Магчыма, нехта выкажа прапановы па аднаўленьні ейнай прываблівасьці ці зьмяненьні фармату. Акрамя гэтага, у ВМЦіУЭ ладзяцца таксама конкурсу Вікі любіць славутасьці, Вікі любіць Зямлю, Вікіэкспэдыцыі ды іншыя. -- Renessaince 11:21, 30 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Спадарства, рэгістрацыя сканчаецца 10 жніўня. Добра будзе, калі будзе па адным прадстаўніку з кожнага беларускага разьдзелу. Я змагу прысутнічаць на канфэрэнцыі ўсе тры дні, аднак калі знойдуцца ахвотныя — з задавальненьнем падтрымаю. -- Renessaince 11:34, 7 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]
Сёньня апошні дзень рэгістрацыі. -- Renessaince 09:05, 10 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Спадарства, калі ласка, прыміце ўдзел у галасаваньні. --Ліцьвін (гутаркі) 18:06, 24 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Спадарства, наконт Заходаўскага сельсавету прапаную часовы кампрамісны варыянт. Прашу выказацца.--Lesnas ättling (гутаркі) 19:24, 10 жніўня 2018 (MSK)[адказаць]

Зы або із

Размаўляючы зь некаторымі сябрамі я заўважыў, што некаторыя зь іх замест "із" або "са" кажуць "зы" (зы школы). У літаратуры я нічога знайсьці ня змог, а таму жадалася бы пачуць вашае, спадарове, меркаваньне наконт леґітымнасьці ўжываньня дадзенае прыстаўкі ў абшарах Вікіпэдыі. Адразу жа дзякуй вялікі за хоць які адказ. Bulhkin (гутаркі) 04:39, 24 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Ні «із», ні «са», ні «зы» — не літаратурныя варыянты. Толькі «з школы». -- Renessaince 10:36, 24 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Аднак форму «із» можна сустрэць у артыкулах Радыё Свабоды, у тэкстах Яна Станкевіча й на паперах дыяспары (усе, відавочна, карысталіся тарашкевіцаю). Няўжо яна лічыцца не літаратурнаю? Bulhkin (гутаркі) 18:54, 24 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Прывядзіце, калі ласка, прыклады з радыё «Свабоды», якія вы маеце на ўвазе? У Яна Станкевіча часта сустракаецца, скажам так, «аўтарская лексіка», ну а супраць аргумэнту «хто как хаціт, той так і гаварыт» мы, дзякуй Богу, маем БКП-2005. -- Renessaince 15:20, 25 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Можна проста пашукаць на сайце. Я, напрыклад, знайшоў "звольніць із пасады", "гісторыю із затрыманьнем", "із ш на канцы" й г.д. На Вікіпэдыі, дарэчы, таксама можна сустрэць шмат прыкладаў. Bulhkin (гутаркі) 22:38, 25 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Спадзяюся, пасьля гэтага абмеркаваньня такіх прыкладаў у Вікіпэдыі стане меней. :-) -- Renessaince 12:24, 26 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Напрыклад удзельнік Red Winged Duck, а ён пакуль адзіны актыўны адміністратар гэтага разьдзелу, адкрыта плюе і на БКП-2005 і на правіла Вікіпэдыя:Правапіс. Таму тутака няма аніякай гарантыі, што мы ня будзем так пісаць. Red Winged Duck пачне пісаць «із» і будзе ўсюды выпраўляць і будзе ад іншых патрабаваць так пісаць. Скажа пісаць «Першее Мая», бо такі памылковы варыянт згадваецца на сайце maps.by, і ўсе будуць так пісаць. А зараз я гляджу як «актыўна» супольнасьць галасуе за маю прапанову, то хутчэй за ўсё пасьля заканчэньня галасаваньня ён ужо афіцыйна прыватызуе гэты разьдзел і будзе тутака рабіць, што захоча. На жаль, але тутака здаровай супольнасьці больш не існуе, бо Red Winged Duck зрабіў так, што больш ніхто не жадае бараніць праўду. А як можна бараніць праўду, калі адміністратар гадамі бароніць памылковыя назвы і ніхто нічога ня можа з гэтым зрабіць? Шкада за Беларускую Вікіпэдыю і за яе страчаную супольнасьць. --Ліцьвін (гутаркі) 15:48, 25 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Вось тут было даволі грунтоўнае абмеркаваньне. У канцы, дарэчы, сканы з Культуры мовы Паўла Сьцяцко, якія сьведчыць на карысьць адзінага на ўсе выпадкі прыназоўніка «з». --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:19, 25 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Драбненьне артыкулаў пра сельсаветы

Хацелася б абмеркаваць цяпер і з супольнасьцю тэму, якая закранае вялікую колькасьць артыкулаў. Некаторы час таму Удзельнік:Ліцьвін ізноў пачаў выдаляць інфармацыю з артыкулаў пра сельсаветы і падзяляць іх на часткі. Пры гэтым абодва артыкулы апісваюць адзін і той жа сельсавет, у якога была зьмененая назва, але засталіся ранейшымі межы і населеныя пункты, якія ў яго ўваходзяць. Да таго ж у артыкул з старой назвай сельсавету дадаецца катэгорыя, што сельсавет нібыта быў скасаваны, а ў артыкул з новай назвай, што ён нібыта быў створаны, што не адпавядае рэчаіснасьці. Прыклад: «Переименовать Кемелишковский сельсовет Островецкого района Гродненской области в Рытаньский сельсовет Островецкого района Гродненской области». (Яшчэ прыклад.) Цяпер, каб адсачыць усю гісторыю аднаго і таго ж сельсавету даводзіцца адкрываць некалькі артыкулаў, якія часьцком складаюцца зь некалькіх сказаў і не патрабуюць вылучэньня ў асобны артыкул праз памер зьвестак. У апошнім абмеркаваньні ўдзельнік прыводзіць прыкладам нібыта розныя Парыцкі і Сьветлагорскія раёны, але, напрыклад, энцыкляпэдыя «Гарады і вёскі Беларусі» ў томе 2 на старонцы 377 піша: «Светлагорскі раён утвораны 17.7.1924 г. (да 29.7.1961 Парыцкі)» (паглядзець у электронным выглядзе можна тут). Сам Сьветлагорскі райвыканкам таксама вядзе сваю гісторыю ад 1924 году. Такім чынам не ідзе гаворкі пра новы раён, а пра адзін і той жа, але з рознымі назвамі, што і прыводзіцца ў пачатку артыкула. Я прапаную наступнае: зьмяшчаць зьвесткі пра ўсе перайменаваньні сельсавету ў межах аднаго артыкула, дзе можна будзе адсачыць усю гісторыю сельсавету ад самага пачатку, таксама будуць прастаўляцца толькі правільныя катэгорыі з датамі, калі сельсавет быў сапраўды створаны і скасаваны. З усіх астатніх назваў сельсавету будуць зробленыя перанакіраваньні. Хацелася б пачуць вашыя меркаваньні. --Red_Winged_Duck 21:17, 19 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Вы зноў нічога не зразумелі і ўсё пераблыталі. Вы згадваеце пра раёны ў энцыкляпэдыі «Гарады і вёскі Беларусі», але тамака ідзе кароткае апісаньне раёну і яны спрабуюць напісаць коратка пра ўсё. Растлумачу. Усё проста, бо энцыкляпэдыя называецца «Гарады і вёскі Беларусі», г.зн. што ў энцыкляпэдыі зроблены галоўны ўпор на гарады і вёскі Беларусі. Дарэчы, паглядзіце маю працу па выяўленьню памылак у гэтай энцыкляпэдыі. Там практычна ў кожным артыкуле пра раён зусім не апісваецца гісторыя зьмяненьня адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу раёну. І пасьля гэтага вы жадалі пабачыць у гэтай энцыкляпэдыі асобны артыкул пра Парыцкі раён?
Яскравы прыклад энцыкляпэдычны стыль — гэта «Энцыкляпэдыі гісторыі Беларусі».
Вы лічыце, што калі ў сельсавета зьмянілася назва, то гэта дробязь, а на самой справе зьмяніліся адміністрацыйнае падпарадкаваньне і ўладкаваньне сельсавету, гэта гаворыць пра тое, што мы маем новую адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку. Гэта відавочна. Я ж усё растлумачыў. Я не разумею як вы гэтае да гэтага часу яшчэ не зразумелі. Калі ласка, усе ахвотныя могуць азнаёміцца з вынікам. --Ліцьвін (гутаркі) 23:18, 19 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Сітуацыя: існуюць сельсаветы А і Б, пазней сельсавет Б скасоўваецца і далучаецца да сельсавета А, а яшчэ пазней цэнтр аб’яднанага сельсавета А пераносіцца ў Б і сельсавет перамяноўваецца ў Б. Рэальны прыклад — Даўгінаўскі сельсавет (Мёрскі раён) і Узьмёнскі сельсавет. Як тут карэктна захаваць гістарычнасць — незразумела.--Artsiom91 (гутаркі) 00:07, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Цудоўны прыклад. І вядома маем два артыкулы. Вось яшчэ прыклад: Дземяхоўскі сельсавет і Салтаноўскі сельсавет. І такіх прыкладаў будзе яшчэ процьма. Але вядома, што ўдзельнік Red_Winged_Duck зможа ўсе гэтыя сельсаветы і ня толькі гэтыя аб’яднаць у адзіны артыкул. Навошта? Ніхто ня ведае. --Ліцьвін (гутаркі) 00:28, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, да Даўгінаўскага сельсавету яшчэ існаваў Лявонпальскі, а да Ўзьмёнскага — Барсукоўскі :-) Ёсьць ахвотныя ўсё гэтае зьмяшаць у адзіны артыкул? Я сур’ёзна пытаю :-) --Ліцьвін (гутаркі) 00:38, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Выкажам здагадку, што варыянт удзельніка Red_Winged_Duck перамог. У бліжэйшай будучыні мы пабачым гіпатэтычны раён, у якім будзе налічвацца ўсяго шэсьць сельсаветаў. Пры гэтым артыкулаў пра сельсаветы гэтага раёну будзе ўсяго дзесяць. Хоць за ўсю гісторыю раёну іх было каля сотні. Атрымліваецца, што ў кожным артыкуле будзе інфармацыя пра дзесяць сельсаветаў раёну. Вы хочаце адсачыць усю гісторыю нейкага канкрэтнага сельсавету ад самага пачатку і ў вас не атрымліваецца? Я разумею вас, я сам бачу, што ў артыкуле абракадабра нейкая. Але я вас парадую, затое ў артыкуле пастаўлены «правільныя катэгорыі з датамі». Калі ласка, не зьдзіўляйцеся, даты сапраўды няправільныя.
Удзельнік Red_Winged_Duck прапануе ў артыкуле пра сельсавет, які створаны толькі ў 2018 годзе, ставіць катэгорыю «Сельсаветы, створаныя ў 1924 годзе» толькі з-за таго, што нейкі населены пункт, які зараз уваходзіць у склад новастворанага сельсавету, калісьці ўваходзіў у склад нейкага сельсавету, які быў створаны ў 1924 годзе. Вы скажыце, што гэта абсурд? Нічога падобнага, гэта «правільныя катэгорыі з датамі».
Добра, маем артыкулы, у якія зьмешчана інфармацыя пра шматлікія сельсаветы. У гэтых артыкулах будуць зьмешчаны і тыя сельсаветы, якія згаданы вышэй. Маем у артыкуле разьдзел «Населеныя пункты». У нейкі год гэта былі розныя сельсаветы. Значыць колькасьць населеных пунктаў сучаснага сельсавету ў тым годзе, у якім яшчэ ён не існаваў (але ўдзельнік Red_Winged_Duck яго бачыў, спрачацца ня буду) = сума населеных пунктаў тых сельсаветаў, якія існавалі ў гэтым годзе. Ці можна зьмяшчаць простым пералікам. Калі мы выбіраем апошні варыянт, то навошта нам тады артыкулы, у якія зьмяшчаецца інфармацыя пра дзесяць сельсаветаў, калі можна проста стварыць адзіны артыкул з назвай Сельсаветы Беларусі і туды пісаць пра ўсе сельсаветы Беларусі? Можаце мяне ня дзякаваць за ідэю, бо я вядома супраць. Але я бачу, што вам падабаюцца абсурдныя ідэі, а гэтая ідэя паводле абсурднасьці вышэйшага ўзроўню.
Хто-небудзь мне можа растлумачыць, што наогул тутака адбываецца? Так, я працяглы час адсутнічаў, але гэта не зьяўляецца важкім аргумэнтам. --Ліцьвін (гутаркі) 02:50, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Artsiom91, паводле маёй прапановы ў гэтым выпадку трэба зрабіць наступнае: артыкул Узьмёнскі сельсавет перанесьці пад назву Узьмёнскі сельсавет (да 2004 году) (ці з выкарыстаньнем дзьвюх датаў, калі даведаемся дату заснаваньня, напрыклад, Узьмёнскі сельсавет (1940—2004)). Пасьля чаго зрабіць перанос Даўгінаўскі сельсавет (Мёрскі раён)Узьмёнскі сельсавет. А ў пачатку артыкула напісаць: «Узьмёнскі сельсавет (да 2010 году — Даўгінаўскі сельсавет)». Гэта дасьць магчымасьць, у тым ліку, праставіць правільныя катэгорыі, а ня як цяпер, калі Ўзьмёнскі сельсавет паводле катэгорыяў скасаваны раней, чым створаны (пры тым, што ў 2010 годзе ніякі сельсавет не ствараўся). Ілюстраваць жа гэта можна вось якім прыкладам: калі заўтра ў межы Менску ўключаць, напрыклад, Калодзішчы, а празь некаторы час вырашаць наогул увесь Менск перайменаваць у Калодзішчы, то мы перанясем менавіта артыкул Менск пад назву Калодзішчы (а стары артыкул пра Калодзішчы ў нешта кшталту Калодзішчы (мікрараён)), і пры гэтым працягнем лічыць, што горад быў упершыню згаданы ў 1067 годзе (а ня быў заснаваны новы горад у 2018 годзе), адпаведна, у пачатку артыкула будзе напісана: «Калодзішчы (да 2018 году — Менск) — горад у Беларусі». --Red_Winged_Duck 11:13, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дык я пакуль так не раблю (падзел сельсаветаў), бо вам не падабаецца вялікая колькасьць артыкулаў пра сельсаветы. А калі правільна рабіць, то на прыкладзе Салтаноўскага сельсавету трэба існуючы артыкул падзяліць на два артыкулы: Салтаноўскі сельсавет (1926—1927) (пазначаюцца гады, бо сельсаветы існавалі толькі ў Рэчыцкім раёне) і сучасны Салтаноўскі сельсавет. Гэтае трэба зрабіць, бо гэта розныя сельсаветы. Тое самае трэба зрабіць і з Даўгінаўскім і Узьмёнскім сельсаветамі. Але пакуль вы прасоўваеце абсурдныя ідэя, я ня бяру на сябе сьмеласьці гэтае рабіць. Калі вы адмовіцеся ад сваіх абсурдных ідэяў, то я змагу сапраўды якасна пісаць артыкулы пра сельсаветы Беларусі. Таму застаецца толькі чакаць.
Пра гарады я вам ужо тлумачыў, але вы працягваецца блытацца. Калі ласка, паглядзіце артыкулы пра Прапойск і Слаўгарад у энцыкляпэдыі «Энцыкляпэдыя гісторыі Беларусі». Але ўсё ж я растлумачу вам яшчэ раз на прыкладах. Прапойск і Прапойскі раён — гэта зусім розныя рэчы. Прапойск — гэта горад, адміністрацыйны цэнтар Прапойскага раёну. Пры гэтым у склад Прапойскага раёну ўваходзіць ня толькі горад Прапойск, але і шмат іншых населеных пунктаў. Спадзяюся зараз вы зразумелі. --Ліцьвін (гутаркі) 12:41, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, пра падзел сельсаветаў я вас зразумеў. Зараз усё зраблю. Дзякуй, што дазволілі. --Ліцьвін (гутаркі) 13:09, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Разьвязаў усе неадназначнасьці з Узьмёнскімі сельсаветамі. Цяпер маем ідылію. Аднаўляю працу з Рэчыцкім раёнам. --Ліцьвін (гутаркі) 17:49, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Як напісацца гэтая (італьянская) лычная ім’я?

Я хачу напісаю стаття пра аўстралійская музыка (па-ангельску: Gabriella Lucia Cilmi, па-расейску: Габриэлла Лючия Чилми). Як правільна? Думаю, што е ,,Габрыеля Лючія Чылмі". Ў Габрыелёй італьянскіе карены. (ізвіні для трасянка) Heepman1997 (гутаркі) 08:31, 27 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Я, канешне, не лінґвіст, але мне здаецца, што "Габрыэла Лючыя Чылмі" было б слушнейша. З маёю павагаю, Bulhkin (гутаркі) 18:48, 19 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі чытаць па-італьянску, дык я схіляюся да Габрыеля Лючыя Чыльмі. Хаця ангельцы, пэўна, называюць яе на ўласны капыл Габрыела Люсія Чылмі. -- Renessaince 15:20, 25 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Удзельнік заблякаваны назаўсёды пасьля чарговага стварэньня нязначных артыкулаў без крыніц, выдаленьня службовых шаблёнаў без паляпшэньня артыкула, поўнага ігнараваньня ўсіх заўвагаў на старонцы гутарак, парушэньня Вікіпэдыя:Ветлівасьць тут на форуме і на маёй старонцы размоваў. З улікам гісторыі яго блякаваньняў, а таксама нежаданьня весьці канструктыўную дыскусію быў абраны менавіта такі тэрмін блякаваньня. Калі хто мае аргумэнты, чаму гэтага ўдзельніка трэба вярнуць да рэдагаваньня Вікіпэдыі і калі нехта гатовы ўзяць над ім шэфства ў выглядзе прагляду і карэктаваньня ўсіх яго правак, калі ласка, пішыце тут. --Red_Winged_Duck 17:32, 21 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Бяру шэфства.--Удзельнік:W 14:21 25 чэрвеня 2018 (MSK)
Зьняў блякаваньне з удзельніка. Але калі ён працягне парушаць правілы ветлівасьці, ігнараваць паведамленьні на старонцы гутарак і весьці любую іншую дэструктыўную дзейнасьць, то ўсё адно будзе заблякаваны незалежна ад наяўнасьці ці адсутнасьці шэфства. Вам жа для пачатку магу рэкамэндаваць разабрацца з самымі новымі артыкуламі ўдзельніка: у артыкуле «Хелена» цалкам адсутнічаюць крыніцы, якія б маглі хоць неяк паказаць значнасьць тэмы артыкула, а ў артыкуле лох трэба праверыць крыніцу, што яна сапраўды ўтрымлівае працытаваны тэкст. --Red_Winged_Duck 14:43, 25 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
У артыкул Лох дадаў 3 сеціўныя крыніцы пра паходжаньне і ўжытак у пісьменстве. Пра «Хелену» пакуль заўважыў толькі згадку наконт заснаваньня ў 2005 годзе.--Удзельнік:W 17:06 25 чэрвеня 2018 (MSK)
Дарэчы, ня ведаў пра гэтую беларускую фірму. -- Renessaince 17:14, 10 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Аб цэнзуры ад Удзельнік:Red Winged Duck

Наш бюракрат пастаянна займаецца цэнзурай. Выдаляе допісы без аніякага абмеркаваньня. Прыклады: Вейшнорыя, Вейшнорыя.бел, Міхаіл Літвак, Уладзімір Леві, Уладзімер Леві, Унук, Рух, Кібэрнэтыка. Усе вышэйзгаданыя допісы былі выдаленыя без абмеркаваньня. Наш ПАН-бюракрат робіць, што сам хоча. Зараз хоча цэнзураваць-выдаліць Алекс Лесьлі. Прапаную перайменаваць Вікіпэдыю ў Лукашпэдыю, а бюракрата ў Лукаша. Чаму? Бо як Лукашэнка выдае сам свае дэкрэты й усе павінныя яго слухаць, так і бюракрат сам прапануе на выдаленьне, сам і выдаляе што хоча без абмеркаваньня.--Удзельнік:Ясамойла 20 чэрвеня 2018

Давайце ўсё ж трымацца Вікіпэдыя:Ветлівасьць. Асабіста я ня бачу ў тэматыцы выдаленых артыкулах падставаў да такой эмацыйнасьці. Пагатоў, выдаленыя артыкулы можна аднаўляць — вашая працы нікуды не згубілася, калі яна сапраўды адпавядае наяўным крытэрам. Дадаў абмеркаваньне пра Алекс Лесьлі і мяркую, што сапраўды лепш выконваць фармальныя працэдуры, каб пазьбегнуць падобных канфліктаў. Артыкул Вейшнорыя выдалілі ня толькі ў нашым разьдзеле і выдалілі ў выніку адпаведнага абмеркаваньня. Артыкулы Міхаіл Літвак і Уладзімер Леві асабіста я ня бачыў, але выглядае, што азначаныя асобы, як і Алекс Лесьлі, не адпавядаюць Вікіпэдыя:Значнасьць асобаў. Артыкулы Унук, Рух і Кібэрнэтыка асабіста я таксама ня бачыў, таму сказаць нічога не магу. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:17, 20 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Лічу, артыкул Вейшнорыя быў выдалены бязпадстаўна. Існуе ў іншамоўных Вікі. Віт; гутаркі 14:50, 22 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, застаўся ў ангельскай і ўкраінскай, але там яго на выдаленьне ніхто проста не выносіў. Калі артыкул мае значнасьць, то яе трэба давесьці. У нас, здаецца, няма службовай старонкі для аднаўленьня артыкулаў. Але калі хтосьці мае час і ахвоту, то ніхто ня будзе супраць яе стварэньня (асабіста я, наадварот, падзякую) дзеля аднаўленьня Вейшнорыі або якога іншага выдаленага артыкула. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 17:45, 22 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Артыкул Вейшнорыя сапраўды існуе ў 2 вікі ( https://www.wikidata.org/wiki/Q38187789#sitelinks-wikipedia ), таму відаць падлягае аднаўленьню, як у свой час аднавілі артыкул Міхаіл Жызьнеўскі пасьля выдаленьня. Тое самае тычыцца, дарэчы, артыкула Расейскі крыж, што двойчы беспадстаўна выдаляўся Удзельнік:Red Winged Duck 20 сакавіка і 21 красавіка ( https://be-tarask.wikipedia.org/w/index.php?title=Расейскі_крыж&action=history ), хоць той ёсьць у 11 іншых вікі ( https://www.wikidata.org/wiki/Q39157706#sitelinks-wikipedia ). Відаць варта абнавіць склад адмінаў (Вікіпэдыя:Адміністрацыя/Зьняцьце статусу адміністратара): "Адміністратары, якія цягам року не рабілі рэдагаваньняў у асноўнай прасторы Вікіпэдыі, аўтаматычна страчваюць правы". Каб давыбраць ( https://be.wikipedia.org/wiki/Вікіпедыя:Правілы_правядзення_выбараў_адміністратараў ): "Галасаванне праводзіцца 2 тыдні. Кандыдат лічыцца абраным, калі за яго пададзена мінімум 5 галасоў і пры гэтым галасоў «за» — не менш 2/3 ад агульнай колькасці паданых галасоў па яго кандыдатуры". Пасьля робіцца зварот да сьцюарда, бо "Тэхнічную працэдуру зьняцьця сьцягу адміністратара праводзяць сьцюарды, якія валодаюць правамі ва ўсіх праектах фундацыі «Вікімэдыя»". У крайнім выпадку адміна магчыма адклікаць ( https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Administrators#Administrator_recall ), у тым ліку пры адсутнасьці яго згоды ( https://en.wikipedia.org/wiki/Wikipedia:Administrators%27_noticeboard/Incidents ).--Удзельнік:W 14:21 25 чэрвеня 2018 (MSK)
Наяўнасьць ці адсутнасьць артыкула ў іншых Вікіпэдыях ніяк ня можа ўплываць на прысутнасьць гэтага артыкула ў беларускай Вікіпэдыі, бо Вікіпэдыя не зьяўляюцца аўтарытэтнай крыніцай. Артыкул Вейшнорыя быў выдалены не праз значнасьць, а праз тое, што цалкам складаўся з выдуманых зьвестак без падмацаваньня крыніцамі. Балазе, артыкул не абаронены ад стварэньня, таму яго можа стварыць кожны ўдзельнік, калі падмацуе свае зьвесткі аўтарытэтнымі крыніцамі. Параўнаньне ж з артыкулам Міхаіл Жызьнеўскі поўнасьцю некарэктнае, бо ён ня меў значнасьці на момант выдаленьня, а набыў яе з часам, калі быў узнагароджаны Ордэнам герояў Нябеснай сотні, адпаведна, артыкул пра яго атрымаў права на існаваньне. --Red_Winged_Duck 14:52, 25 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дарэчы, узьняў пытаньне пра аднаўленьне артыкулу Вейшнорыя у афіцыйнай Вікіпедыі, бо там ужо існавала службовая старонка для аднаўленьня артыкулаў. Віт; гутаркі 17:21, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]
Цікавая зьява. Таму артыкул трэба аднавіць, але назва хутчэй за ўсё будзе Вяйшнорыя ці Вайшнорыя. Ня ведаю як больш правільна ці лепш. --Ліцьвін (гутаркі) 18:02, 20 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Абмеркаваньне катэгорыі:Мястэчкі Баўгарыі

Насельніцтва Боцеўграду складае больш за 22 тыс.жых. Гэта ніяк не мястэчка — гэта горад.--Lesnas ättling (гутаркі) 10:52, 29 траўня 2018 (MSK)[адказаць]

У мяне наогул пытаньне, што да такой назвы ў дачыненьні да населеных пунктаў Баўгарыі, бо нават у нас у артыкуле напісана, што гэта лякальная зьява, характэрная для Вялікага Княства Літоўскага. Адпаведна, на маю думку, яна можа ўжывацца ў назвах катэгорыяў толькі для Беларусі, а таксама, магчыма, тых мясцовасьцяў, што ўваходзілі ў ВКЛ. --Red_Winged_Duck 10:59, 29 траўня 2018 (MSK)[адказаць]
Асабіста я мяркую, што арыентавацца варта на колькасьць насельніцтва, бо ў іншых краінах таксама існуюць, або існавалі адпаведнікі «мястэчка». Напрыклад, у Швэцыі раней існавалі «Stad» (горад) і «Köping» (гандлёвы населены пункт, які «недацягвае» да статусу гораду з прычыны сваіх памераў). У кожным разе, назваць мястэчка горадам — ня будзе памылковым, але калі наадварот — тут ужо іншая справа.--Lesnas ättling (гутаркі) 11:16, 29 траўня 2018 (MSK)[адказаць]
Я маю на ўвазе менавіта само слова «мястэчка», якое зьяўляецца дастаткова вузкім тэрмінам і пашырэньне яго на такія краіны, як Баўгарыя ці ЗША мне бачыцца не зусім правільным. Я так разумею, тут мы бачым спробу разьдзяліць тэрміны «city» і «town» у назвах ангельскамоўных катэгорыяў. Адным з магчымых варыянтаў для «town» я бы прапанаваў «малы горад», бо ізноў жа «мястэчка» варта ўжываць толькі для населеных пунктаў былога ВКЛ. У гэтым пытаньні хацелася б пачуць меркаваньне Kazimier Lachnovič. А што да Боцеўграду, то тут адназначна мусіць быць горад, бо ў той жа баўгарскай вікі ён завецца менавіта «град». І я ня ўпэўнены, што ў Баўгарыі наогул існуе нешта акрамя гарадоў і вёсак сярод тыпаў населеных пунктаў. --Red_Winged_Duck 11:28, 29 траўня 2018 (MSK)[адказаць]
Так, я аднёс артыкул дя катэгорыі Мястэчкі Баўгарыі паводле аналёгіі з ангельскай Category:Towns, якой у нас у сваю чаргу адпавядае «Мястэчкі». Ня ведаю, чаму там палічылі Боцеўград мястэчкам. -- Renessaince 20:32, 29 траўня 2018 (MSK)[адказаць]
У гэтым пытаньні ёсьць пэўная супярэчнасьць. З аднаго боку, паводле Іны Соркінай, «мястэчка — не толькі пераходны этап паселішча, гэта яшчэ і самадастатковая адметная з'ява грамадскага, пабытовага і культурнага жыцця Беларусі»[1]. Зь іншага — паводле Паўла Сьцяцка, за савецкім часам «Дазвалялася ўжываць намінацыю мястэчка толькі пры геаграфічных апісаньнях Кітая і іншых замежных краінаў» і што гэта «пасяленьне з рысамі гораду». Там жа зазначаецца, што «слоўнікі расейскай мовы падаюць гэтыя намінацыі [мястэчка] ... дзеля акрэсьленьня этнаграфічнай адметнасьці беларусаў і ўкраінцаў»[2] і што «вось гэтую лякальную адметнасьць і імкнуліся зьліквідаваць пры «зьліцьці» этнасаў у «адзіны савецкі народ»»[3]. Тым часам Мікалай Азбукін у сваёй працы «Геаграфія Эўропы» даволі актыўна ўжываў назву «мястэчка» датычна эўрапейскіх і азіяцкіх населеных пунктаў: напрыклад, «княства Монако (21 кв., клм. 23000 насельнікаў, у склад якога ўваходзяць толькі 3 маленькія мястэчкі», «Пячоры Славеншчыны, напрыклад, слынная Адэльсбэргская пячора (каля мястэчка Адэльсбэрг)», «Сярэдняя тэмпэратура студзеня ў мястэчку Дуброўніку (Рагузе) +8,8°, сярэдняя ліпеня +25,5°», «У Азіі португальцы валадаюць маленькімі мястэчкамі — гандлёвымі станцыямі ў Індыі (Гоа, Даман, Дыу), горадам Макао ў Кітаі ды паловай вострава Тымора ў Малайскім згуртаваньні астравоў»[4]. Паводле польскай вікіпэдыі: «Цяпер у некаторых краінах існуе абедзьве адмінітрацыйныя формы — места і мястэчка, напрыклад, у Летуве (miestelis), у Чэхіі (městys lub městečko) і ў Нямеччыне (Kleinstadt). Адпаведнікам мястэчкаў у ангельскай традыцыі былі г.зв. market towns; у Нарвэгіі да 1952 падобнае значэньне мелі kjøpstad, а ў Швэцыі (да 1971) köping». Цікава, што ў сучаснае Расеі існуе невялікая колькасьць населеных пунктаў, якія маюць статус «местечко»: Так, у Ленінградзкай вобласьці на 2008 году існуе 14 «местечек»[5]. Таксама законам Маскоўскай вобласьці вызначаецца катэгорыя населеных пунктаў «местечко», якая належыць да сельскіх населеных пунктаў[6], у 2006 годзе ў вобласьць налічвалася 7 «местечек»[7]. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:00, 4 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]
Такім чынам, на маю думку, назву мястэчка можна ўжываць датычна пэўных замежных населеных пунктаў, якія маюць блізкі да азначэньня мястэчка афіцыйны статус «пераходны тым паселішча паміж местам і вёскай», але рабіць гэта трэба асьцярожна — бо ёсьць нюансы (як з тымі ж market towns ≠ towns). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 12:22, 4 чэрвеня 2018 (MSK)[адказаць]

Крыніцы

  1. ^ Местачковы патрыятызм: гутарка з Інай Соркінай // «Наша Ніва», 1 сакавіка 2010.
  2. ^ Сцяцко П. Культура мовы. — Мн.: Тэхналогія, 2002. С. 131.
  3. ^ Сцяцко П. Культура мовы. — Мн.: Тэхналогія, 2002. С. 130.
  4. ^ Азбукін М. Географія Эўропы. — Масква—Ленінград, 1924. [1]
  5. ^ С местечка в карьер // Санкт-Петербургские ведомости. — 15 декабря 2008
  6. ^ Закон Московской области «Об административно-территориальном устройстве Московской области» № 12/2001-ОЗ в редакции от 09.07.2010 (стр. 3, статья 3, п. 3.6)
  7. ^ Алфавитный перечень населённых пунктов муниципальных районов Московской области. Развитие местного самоуправления на территории Московской области. Праверана 2013-02-04 г. Архіўная копія ад 2012-01-11 г.

Пагадненьне па назвах катэгорыяў

Апошнім часам заўважыў, што ў нас неяк па-рознаму падаюцца катэгорыі, якія характарызуюць нешта датычнае да краіны, напрыклад Катэгорыя:Піяністы Турэччыны і Катэгорыя:Францускія піяністы, Катэгорыя:Палітыкі М’янмы і Катэгорыя:Беларускія палітыкі. Старонка з пагадненьямі па назвах артыкулаў і катэгорыяў неяк абыходзяць гэтае пытаньне. Лічу што трэба неяк дамовіцца на адзіны фармат. --Dymitr 00:18, 29 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Мабыць, варыянт з прыметнікамі больш натуральны з моўнага пункту гледжаньня, тым часам варыянт з назвамі краінаў выглядае больш нэўтральным. Асабіста я схіляюся да першага варыянту, вядома, з выняткам пэўных гістарычных дзяржаваў, дзе ёсьць нюансы з утварэньнем прыметнікаў (напрыклад, Рэч Паспалітая). --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:32, 29 красавіка 2018 (MSK)--Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:32, 29 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Я бы аддаў перавагу варыянту з назвай краіны, напрыклад, катэгорыі Палітыкі БНР, Палітыкі БССР, Палітыкі Рэспублікі Беларусь больш дакладныя за катэгорыю Беларускія палітыкі. І не ўзьнікае пытаньняў належыць прыметнік «беларускі» да нацыянальнасьці ці прыналежнасьці да краіны. --Red_Winged_Duck 15:59, 3 траўня 2018 (MSK)[адказаць]
Таксама за тое, каб быў абраны варыянт назвы катэгорыі з назвай краіны, бо больш дакладны.--Ihar Baranouski (гутаркі) 00:14, 5 траўня 2018 (MSK)[адказаць]
Як згадалі вышэй мне падаецца лепшы варыянт праз прыметнік, гучыць больш натуральна і не разрывае катэгорыі, бо ў такім выпадку Мікалай Капэрнік не будзе ў сьпісе разам з іншымі польскімі філёзафамі, а будзе толькі у катэгорыі аднесенай да Каралеўства Польскага. У любім выпадку, калі некага склада аднесьці да пэўнай нацыянальнасьці можна выкарыстоўваць некалькі катэгорыяў, як Капэрнік уключаны ў катэгорыі Катэгорыя:Польскія філёзафы і Катэгорыя:Нямецкія філёзафы. --Dymitr 22:00, 5 траўня 2018 (MSK)[адказаць]
Згодзен. --Ліцьвін (гутаркі) 19:34, 10 ліпеня 2018 (MSK)[адказаць]

Запыт на пераклад артыкулаў пра Азэрбайджан

Запыталі перакласьці ru:Архитектура Азербайджана і en:List of Azerbaijani film directors. Ня ведаю, наколькі мае сэнс пераклад другога артыкула, але першы можа быць цікавы для чытачоў. --EugeneZelenko (гутаркі) 16:50, 19 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Дадаў у Запыты на пераклад, можа хто ў тыдзень Азэрбайджану на ВікіВясьне дабярэцца… -- Renessaince 20:21, 19 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
EugeneZelenko - 100 год цябе не бачыў, ты куды зьнік? :) --Raviaka Ruslan (гутаркі) 16:20, 20 красавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Мяне прасілі перакласьці для Акадэмічнай Вікі гэтыя артыкулы. Пераклаў. Нехта нядрэнна працісквае азэрбайджанскае лобі, трэба й беларусам павучыцца :) Віт; гутаркі 12:13, 30 траўня 2018 (MSK)[адказаць]

Назвы геаграфічных адзінак мужчынскага роду ў родным склоне

Так склалася, што ў нас існуе пэўны разнабой з канчаткамі геаграфічных назваў мужчынскага роду ў родным склоне, часам ужываецца «-а (-я)», а часам «-у (-ю)» без аніякай сыстэмы. У БКП-2005 я не знайшоў тлумачэньня гэтага пытаньня. Затое вось гэты «Падручнік» (клясычным правапісам) мае наступнае правіла: для назваў з канчаткам на -оў, -еў, -ёў, -ін, -ын у родным склоне пішацца канчатак «-а (-я)»: Бэрліна, Любліна, Кіева, Магілёва, Століна. У астатніх выпадках канчаткам будзе «-у (-ю)». Магчыма, нехта мае іншыя крыніцы, каб упарадкаваць гэтае пытаньне. Прашу прывесьці іх тут, каб можна было сфармуляваць правіла для гэтых выпадкаў. --Red_Winged_Duck 16:27, 16 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Крыніц ня маю, але памятаю, што ўжо некалькі гадоў таму Зедлік паказваў мне менавіта гэты падручнік. Шматлікія польскія населеныя пункты маюць назвы з канчаткамі -оў, таму вынік мяне цікавіць. У артыкуле пра Кракава маюцца спасылкі на Герб Кракава, Сьцяг Кракава. Гэта для мне звучыць цалкам нармальна, але я польскамоўны :) Bocianski (гутаркі) 03:31, 17 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
На маю думку, прынамсі да зьяўленьня нейкіх новых крыніцаў можна дзеля ўпарадкаваньня прыняць правіла з памянёнага падручніка. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 13:17, 17 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Дзеяньні ўдзельніка:W

Тут знаходзіцца ўжо закрытае абмеркаваньне. Будзьце ласкавыя, ня ўносьце зьменаў.


Прашу шаноўных удзельнікаў (і асабліва адміністратараў) зьвярнуць увагу на наступныя рэдагаваньні: [2] і [3], а таксама [4], [5], [6], [7], [8]. Такім чынам, маем: 1) фактычны перанос старонкі ў абыход блякаваньня старонкі, 2) перанос старонкі без дасягненьня кансэнсусу датычна назвы старонкі пры адкрытым запыце на перанос, 3) зьнішчэньне гісторыі правак старонкі і такім чынам парушэньне аўтарскага права, 4) выпраўленьні ў іншых артыкулах, зробленыя на падставе пераносу старонкі без дасягненьня кансэнсусу і ў абыход блякаваньня. Зьвяртаю ўвагу, што ўдзельнік праігнараваў апошнія спробы пошуку кампрамісу [9]. На маю думку, калі кожны ўдзельнік пачне дзейнічаць падобным чынам (напрыклад, я), то ў нашым разьдзеле проста пачнецца поўны раздрай. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 18:31, 9 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

  • Дапрацаваў артыкул Расейскі правасаўны крыж з улікам новых крыніц, а таксама заўваг ўдзельніка:W. У найбліжэйшы час пляную вярнуць гэты артыкул на месца з адпаведным перанакіраваньнем з артыкула Праваслаўны крыж (калі вядома, гэтага ня зробіць хто іншы). Адначасна пляную вярнуць давандальны стан іншых артыкулаў, дзе ўпамінаецца адпаведны крыж, — і падтрымліваць такі стан усімі дасяжнымі сродкамі прынамсі да дасягненьня кансэнсусу наконт назвы артыкула і закрыцьця адпаведнага запыту на перанос. --Kazimier Lachnovič (гутаркі) 22:58, 9 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, перастаньце падмяняць паняткі і спыніце пагрозы свайго вандалізму. У найбліжэйшы час пляную стварыць адпаведныя артыкулы ў іншых Вікіпэдыях. На жаль Вы і там працягваеце па-шкодніцку выдаляць мае дапаўненьні.--Удзельнік:W 13:24, 12 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Калі ласка, усе далейшыя абмеркаваньні вядзіце на старонцы Вікіпэдыя:Запыты_на_перанос#Расейскі_праваслаўны_крыж_→_Праваслаўны_крыж. --Red_Winged_Duck 14:25, 12 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Цікавае пытанне

Цікавае пытанне у гісторыкаў.--Ohlumon (гутаркі) 13:10, 3 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Дзяржаўны герб БНР

Такім чынам, тэматычныя тыдні супольнай працы вяртаюцца ў 2018 року! Запрашаем адзначыць 100-годзьдзе стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі напаўненьнем Вікіпэдыі артыкуламі адпаведнай тэматыкі.

Запрашаем усіх ахвотных далучацца да ўдзелу ў месяцы БНР, які ладзіцца з 25 лютага па 25 сакавіка, акурат да прыняцьця Трэцяй Устаўнай граматы Рады БНР, якая абвясьціла незалежнасьць нашай краіны.

Рэгістрацыя не абавязковая, хоць і пажаданая. Усе пытаньні вы можаце задаваць тут альбо ў абмеркаваньні тэматычнага тыдню. -- Renessaince 18:18, 24 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Беларусізацыя інтэрфэйсу рэйтынгу аўтараў Вікіпэдыі

У фэйсбук-суполцы беларускай юзэр-групы запыталі на дапамогу пра пераклад статыстычнай прылады для аналізу актыўнасьці ўдзельнікаў: «Калі хто-то можа перавесці беларускай інтэрфейс (каля 3500 знакаў), то я магу даць тэксты і тэхнічную падтрымку.» Падрабязнасьці ў першакрыніцы, далучайцеся. -- Renessaince 11:08, 29 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

Я б дапамог, але не цямлю ні халеры. --Raviaka Ruslan (гутаркі) 21:02, 9 сакавіка 2018 (MSK)[адказаць]

Беларусізацыя інтэрфэйсу Вікіпэдыі

Вітаю! Пры рэдагаваньні старонак інтэрфэйс Вікіпэдыі прапануе дадаць кароткае апісаньне зьменаў у адмысловы радок пад акенцам рэдагаваньня артыкулу. Пад гэтым радком прадугледжаныя кнопкі, якія палягчаюць ўвод тлумачэньня праўкі. Прапаную замяніць кнопку "артаграфія" кнопкай "правапіс", бо гэта незапазычанае беларускае слова. У слоўніку 1928 году Байкова і Некрашэвіча (Расійска-беларускі слоўнік / Сцяпан Некрашэвіч, Мікола Байкоў; рэд. В. Булгакаў; прадм. С. Запрудскага. — 3-е выданне, папраўленае. — Смаленск: Інбелкульт, 2014. — с. 339 — перавыданьне) першым адпаведнікам расейскаму "орфография" паказаны "правапіс". І толькі другім — "артаграфія". У слоўніках, выдадзеных пасьля катка савецкай русіфікацыі, прысутнічае ўжо толькі "арфаграфія", напрыклад "Грабчиков С. М. Русско-белорусский словарь. — Мн.: Нар. асвета, 1993. — с. 112" (орфографический — арфаграфічны). Паколькі ідэалягічным базісам гэтай Вікіпэдыі зьяўляецца якраз вяртаньне да нерусіфікаванай беларускай мовы, прапаную правесьці вышэйзгаданую замену назвы кнопкі. Дарэчы, ва ўкраінскай Вікіпэдыі так і зроблена. Дзякуй за ўвагу. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 14:38, 21 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]

Дадаў «правапіс». --Red_Winged_Duck 21:38, 21 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
Дзякуй, шаноўны Red_Winged_Duck! Мяркую, мэтазгодна прыбраць кнопку "артаграфія", бо зараз кнопкі "правапіс" і "артаграфія" дублююць адна адну. Да таго ж яны знаходзяцца побач адна з адной. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 18:43, 25 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
Падчас рэдагаваньня з ноўтбука кнопка "меркаваньне" вылазіць за межы старонкі. Каб яе дакладна націснуць, прыходзіцца карыстацца гарызантальным ліфтам браўзэра. Карыстацца нязручна і выглядае нязграбна. Прашу прыбраць дублюючую кнопку "артаграфія". Тады вызваліцца месца для кнопкі "меркаваньне" і інтэрфэйс зноўку набудзе гарманічны выгляд. —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 22:54, 28 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
Калі ласка, дадавайце новыя тэмы зьверху . Дадаць…
Яно вылазіць за межы старонкі, бо на вашым ноўтбуке замалы памер экрану. Калі нехта возьме ноўтбук зь яшчэ меншым памерам экрану, то паводле такой лёгікі давядзецца выдаляць яшчэ нешта. Адпаведна, у гэтым выпадку гэта ня можа быць аргумэнтам. --Red_Winged_Duck 23:15, 28 студзеня 2018 (MSK)[адказаць]
Памер экрану не замалы, а даволі пашыраны. Каб усе кнопкі не вылазілі за палі, даводзіццца зьмяншаць маштаб старонкі спалучэньнем клявішаў "Ctrl ды -". У выніку дробны шрыфт робіць нязручным карыстаньне Вікіпэдыяй. Другі аргумэнт — наўпроставае дубляваньне адной і той жа функцыі дзвюма кнопкамі: "правапіс" і "артаграфія". Мяркую, ўсё ж мэтазгодна прыбраць кнопку "артаграфія". —Yaraslau Zubrytski (гутаркі) 12:29, 10 лютага 2018 (MSK)[адказаць]

Editing News #1—2018

23:56, 2 сакавіка 2018 (MSK)

AdvancedSearch

Birgit Müller (WMDE) 17:45, 7 траўня 2018 (MSK)[адказаць]

New Wikipedia Library Accounts Available Now (May 2018)


Hello Wikimedians!

The TWL OWL says sign up today!

The Wikipedia Library is announcing signups today for free, full-access, accounts to research and tools as part of our Publisher Donation Program. You can sign up for new accounts and research materials on the Library Card platform:

  • Rock's Backpages – Music articles and interviews from the 1950s onwards - 50 accounts
  • Invaluable – Database of more than 50 million auctions and over 500,000 artists - 15 accounts
  • Termsoup – Translation tool

Expansions

Many other partnerships with accounts available are listed on our partners page, including Baylor University Press, Loeb Classical Library, Cairn, Gale and Bloomsbury.

Do better research and help expand the use of high quality references across Wikipedia projects: sign up today!
--The Wikipedia Library Team 21:03, 30 траўня 2018 (MSK)

You can host and coordinate signups for a Wikipedia Library branch in your own language. Please contact Ocaasi (WMF).
This message was delivered via the Global Mass Message tool to The Wikipedia Library Global Delivery List.

Global preferences are available

22:19, 10 ліпеня 2018 (MSK)

Consultation on the creation of a separate user group for editing sitewide CSS/JS

New user group for editing sitewide CSS/JS

New user group for editing sitewide CSS / JS