Захараўскі мост: розьніца паміж вэрсіямі
афармленьне |
д (GR) File renamed: File:Мост 4.JPG → File:Захар'еўскі мост.jpg fixing undesribing name to describefull |
||
Радок 61: | Радок 61: | ||
== Архітэктура == |
== Архітэктура == |
||
[[Файл: |
[[Файл:Захар'еўскі мост.jpg|міні|зьлева|Захар’еўскі мост]] |
||
Праектаваньню моста цераз раку Сьвіслач надавалася вялікае значэньне з-за яго разьмяшчэньня на цэнтральнай магістралі гораду. У выніку новы мост быў выкананы з жалезабэтонных зборных канструкцыяў, арачны аднапралётны. Шырыня пралёту складае 40 м. Па баках асноўнага пралёта ў падпорных сьценах моста зробленыя лучковага абрысу праходы шырынёй 7 м, якія злучаюць берагавыя часткі парку. Фасадныя плоскасьці моста абліцаваныя мармуровымі плітамі, дэкарыраваныя замковым каменем. Уздоўж моста праходзіць дэкаратыўная мэталічная агароджа. Лесьвічны спуск у парк аформлены [[балюстрада]]й і акцэнтаваны [[ваза]]мі на [[п’едэстал]]ах<ref name="ГККРБ-2009"/>. |
Праектаваньню моста цераз раку Сьвіслач надавалася вялікае значэньне з-за яго разьмяшчэньня на цэнтральнай магістралі гораду. У выніку новы мост быў выкананы з жалезабэтонных зборных канструкцыяў, арачны аднапралётны. Шырыня пралёту складае 40 м. Па баках асноўнага пралёта ў падпорных сьценах моста зробленыя лучковага абрысу праходы шырынёй 7 м, якія злучаюць берагавыя часткі парку. Фасадныя плоскасьці моста абліцаваныя мармуровымі плітамі, дэкарыраваныя замковым каменем. Уздоўж моста праходзіць дэкаратыўная мэталічная агароджа. Лесьвічны спуск у парк аформлены [[балюстрада]]й і акцэнтаваны [[ваза]]мі на [[п’едэстал]]ах<ref name="ГККРБ-2009"/>. |
||
Вэрсія ад 07:22, 8 траўня 2016
Мост | |
Захар’еўскі мост
| |
Краіна | Беларусь |
Горад | Менск |
Каардынаты | 53°54′23.87″ пн. ш. 27°34′15.84″ у. д. / 53.9066306° пн. ш. 27.5710667° у. д.Каардынаты: 53°54′23.87″ пн. ш. 27°34′15.84″ у. д. / 53.9066306° пн. ш. 27.5710667° у. д. |
Аўтар праекту | М. П. Парусьнікаў, Г. П. Багданаў |
Будаваньне | 1951—1952 гады |
Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Захар’еўскі мост | |
Захар’еўскі мост на Вікісховішчы |
Заха́р’еўскі мо́ст — мост арачнай канструкцыі са зборнага жалезабэтону празь Сьвіслач па пр. Незалежнасьці ў Менску. Месьціцца каля плошчы Перамогі. Гэта чацьверты вядомы мост на гэтым месцы, пабудаваны ў 1952 годзе. Гісторыка-культурная каштоўнасьць Рэспублікі Беларусь рэспубліканскага значэньня[1].
Гісторыя
Мост празь Сьвіслач па Захар’еўскай вуліцы, ад якой і атрымаў назву, злучаў цэнтар гораду з Залатой Горкай і Камароўкай, прынамсі, з канца XVIII стагодзьдзя. На працягу ўсяго XIX стагодзьдзя мост неаднаразова рамантавалі й перабудоўвалі (1837, 1853, 1878). Апошні раз у 1898 годзе, калі яго перабудавалі ў сувязі з пракладзенай па ім лініі конкі.
Першы жалезабетонны мост
У сьнежні 1913 году Гарадзкая дума пастанавіла замяніць драўляны мост жалезабэтонным. За кансультацыямі горад зьвяртаўся да прафэсара Кіеўскага політэхнічнага інстытуту Яўгена Патона[2]. Будаваць новы мост узялося менскае таварыства «Бетон», аднак, з пачаткам Першай сусьветнай вайны яго будаўніцтва было прыпыненае[3]. Будаўніцтва першага ў Менску жалезабэтоннага моста было завершанае толькі ў 1928 годзе.
На праезныя часткі новага моста былі пракладзеныя рэйкі трамвайнай лініі ад чыгуначнага вакзалу да заводу «Дрэваапрацоўшчык» (Менскі прыборабудаўнічы завод).
Пасьляваенны пэрыяд
Мост перажыў нямецкую акупацыю, але перад самым вызваленьнем Менску быў падарваны немцамі. Замест зруйнаванага жалезабэтоннага на захаваных берагавых апорах збудавалі новы драўляны бэлечны мост на трох палевых апорах. Рух быў урачыста адкрыты 29 кастрычніка 1944 году. У 1948 годзе трамвайны рух па ім быў закрыты ў сувязі зь пераносам лініі на вуліцу Першамайскую.
У 1951 годзе побач зь ім вышэй па цячэньні Сьвіслачы пачалі ўзводзіць новы мост. Аўтарамі праекту былі архітэктары Міхаіл Парусьнікаў і Генадзь Багданаў. У 1952 годзе новы мост быў урачыста адкрыты[3].
Архітэктура
Праектаваньню моста цераз раку Сьвіслач надавалася вялікае значэньне з-за яго разьмяшчэньня на цэнтральнай магістралі гораду. У выніку новы мост быў выкананы з жалезабэтонных зборных канструкцыяў, арачны аднапралётны. Шырыня пралёту складае 40 м. Па баках асноўнага пралёта ў падпорных сьценах моста зробленыя лучковага абрысу праходы шырынёй 7 м, якія злучаюць берагавыя часткі парку. Фасадныя плоскасьці моста абліцаваныя мармуровымі плітамі, дэкарыраваныя замковым каменем. Уздоўж моста праходзіць дэкаратыўная мэталічная агароджа. Лесьвічны спуск у парк аформлены балюстрадай і акцэнтаваны вазамі на п’едэсталах[1].
Крыніцы й заўвагі
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 712Г000150 |
- ^ а б Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь / склад. В. Абламскі, І. Чарняўскі, Ю. Барысюк. — Менск: БелТА, 2009. — 684 с. — ISBN 978-985-6828-35-8
- ^ Шибеко З. В., Шибеко С. Ф. «Минск. Страницы жизни дореволюционного города». Минск, 1990.