GreenJolly: розьніца паміж вэрсіямі
выпраўленьне спасылак |
Knedlik-Pod (гутаркі | унёсак) |

Радок 20: | Радок 20: | ||
Лідэры гурту, Раман Калын (экс-«Захід», «Минула юнь») і Раман Касьцюк пасябравалі 1992 рокам, калі яны сталі ўдзельнікамі вясёлага [[Івана-Франкоўск]]ага гурту «Нема Марлі» — гралі ямайскія [[реґі]] з прымешкамі ўкраінскае аўтэнтыкі. |
Лідэры гурту, Раман Калын (экс-«Захід», «Минула юнь») і Раман Касьцюк пасябравалі 1992 рокам, калі яны сталі ўдзельнікамі вясёлага [[Івана-Франкоўск]]ага гурту «Нема Марлі» — гралі ямайскія [[реґі]] з прымешкамі ўкраінскае аўтэнтыкі. |

Гурт «GreenJolly» быў створаны 1997 рокам у Івана-Франкоўску, стаўшы пераемнікам гурту «Нема Марлі», у якога была на той час песьня «Ґринджоли». Потым назва песьні ператварылася ў назву ўсяго [[праект]]у. Назва створаная ад заходняўкраінскага [[Ґрынджолы (сані)|«ґринджоли»]] («драўляныя [[сані]]»), якое фанэтычна ідэнтычнае анґельскаму словазлучэньню ''green jolly'' («зялёны вясёлы» або «зялёныя вясёлыя»)<ref>Вымова ўкраінскага «ґринджоли» ў [[Міжнародны фанэтычны альфабэт|міжнароднай фанэтычнай транскрыпцыі]] — [grɪnˈʤolɪ], а анґельскага «green jolly» — [griːnˈʤɔlɪ].</ref>. Удзельнікамі |
Гурт «GreenJolly» быў створаны 1997 рокам у Івана-Франкоўску, стаўшы пераемнікам гурту «Нема Марлі», у якога была на той час песьня «Ґринджоли». Потым назва песьні ператварылася ў назву ўсяго [[праект]]у. Назва створаная ад заходняўкраінскага [[Ґрынджолы (сані)|«ґринджоли»]] («драўляныя [[сані]]»), якое фанэтычна ідэнтычнае анґельскаму словазлучэньню ''green jolly'' («зялёны вясёлы» або «зялёныя вясёлыя»)<ref>Вымова ўкраінскага «ґринджоли» ў [[Міжнародны фанэтычны альфабэт|міжнароднай фанэтычнай транскрыпцыі]] — [grɪnˈʤolɪ], а анґельскага «green jolly» — [griːnˈʤɔlɪ].</ref>. Удзельнікамі навастворанага гурту сталі [[Раман Калын]] ([[вакал]], [[бас-гітара|бас-ґітара]]), [[Раман Касьцюк]] (ґітара) й [[Аляксандар Уніцкі]] (клявішы, [[саксафон]]; экс-«Бункер Йо»). |

У кастрычніку 1998 року «GreenJolly» сталі ляўрэатамі другое прэміі фэсту «Будучыня Ўкраіны», у студзені 1999-га — ляўрэатамі другое прэміі фэсту «Мэлёдыя», у лістападзе 1999-га ляўрэатамі трэцяе прэміі на «[[Перліны сэзону|Перлінах сэзону]]». З часам Раман Калын ды Раман Касьцюк стварылі ўласную студыю [[гуказапіс]]у «Рому Рекордс»; Раман Касьцюк працаваў [[гукарэжысэр]]ам на радыё «[[Заходні полюс]]», а Раман Калын быў дырэктарам на мясцовым далябачаньні «Трэцяя студыя». |
У кастрычніку 1998 року «GreenJolly» сталі ляўрэатамі другое прэміі фэсту «Будучыня Ўкраіны», у студзені 1999-га — ляўрэатамі другое прэміі фэсту «Мэлёдыя», у лістападзе 1999-га ляўрэатамі трэцяе прэміі на «[[Перліны сэзону|Перлінах сэзону]]». З часам Раман Калын ды Раман Касьцюк стварылі ўласную студыю [[гуказапіс]]у «Рому Рекордс»; Раман Касьцюк працаваў [[гукарэжысэр]]ам на радыё «[[Заходні полюс]]», а Раман Калын быў дырэктарам на мясцовым далябачаньні «Трэцяя студыя». |

Радок 28: | Радок 28: | ||
Так песьня «[[Разом нас багато]]» стала гімнам [[Аранжавая рэвалюцыя|Аранжавае рэвалюцыі]], а малавядомы правінцыйны гурт «GreenJolly» у адначас сталі вядомымі. Песьня стала гітом ня толькі ва Ўкраіне, але й за мяжою. Тым жа 2004 рокам запісваецца аднайменны сынґл гурту. |
Так песьня «[[Разом нас багато]]» стала гімнам [[Аранжавая рэвалюцыя|Аранжавае рэвалюцыі]], а малавядомы правінцыйны гурт «GreenJolly» у адначас сталі вядомымі. Песьня стала гітом ня толькі ва Ўкраіне, але й за мяжою. Тым жа 2004 рокам запісваецца аднайменны сынґл гурту. |

2005 рокам гурт удзельнічаў у конкурсу песьні [[Конкурс песьні Эўрабачаньне-2005|«Эўрабачаньне»]] з адаптаваным варыянтам песьні «Разом нас багато» і заняў 19-е |
2005 рокам гурт удзельнічаў у конкурсу песьні [[Конкурс песьні Эўрабачаньне-2005|«Эўрабачаньне»]] з адаптаваным варыянтам песьні «Разом нас багато» і заняў 19-е месца. |

Тым ж 2005 рокам з «GreenJolly» падпісаў кантракт лэйбл [[Ukrainian Records]], заснавальнікам якога ё [[Андрэй Дахоўскі]], і да канца року гурт выпусьціў свой першы альбом пад назваю «Хай буде так». Альбом складаецца з 16 кампазыцыяў. На песьні «Весілля», «Я не знаю слова досить» і «Разом нас багато» зьнятыя кліпы. У Расеі альбом выпусьціла расейская кампанія «M2BA/Music World». Таксама быў перавыдадзены сынґл «Разом нас багато» з улучаным відэа ды песьняю на конкурс «[[Эўрабачаньне]]». |
Тым ж 2005 рокам з «GreenJolly» падпісаў кантракт лэйбл [[Ukrainian Records]], заснавальнікам якога ё [[Андрэй Дахоўскі]], і да канца року гурт выпусьціў свой першы альбом пад назваю «Хай буде так». Альбом складаецца з 16 кампазыцыяў. На песьні «Весілля», «Я не знаю слова досить» і «Разом нас багато» зьнятыя кліпы. У Расеі альбом выпусьціла расейская кампанія «M2BA/Music World». Таксама быў перавыдадзены сынґл «Разом нас багато» з улучаным відэа ды песьняю на конкурс «[[Эўрабачаньне]]». |

Радок 95: | Радок 95: | ||
|папярэднік = [[Руслана Лыжычка|Руслана]]
зь песьняю ''«[[Wild Dances]]»'' |
|папярэднік = [[Руслана Лыжычка|Руслана]]
зь песьняю ''«[[Wild Dances]]»'' |

|назва = [[Украіна на конкурсе песьні Эўрабачаньне|Прадстаўнікі Ўкраіны]]
[[Конкурс песьні Эўрабачаньне-2005|на Конкурсу песьні Эўрабачаньні]]
зь песьняю ''«[[Разом нас багато]]»'' |
|назва = [[Украіна на конкурсе песьні Эўрабачаньне|Прадстаўнікі Ўкраіны]]
[[Конкурс песьні Эўрабачаньне-2005|на Конкурсу песьні Эўрабачаньні]]
зь песьняю ''«[[Разом нас багато]]»'' |

|гады = |
|гады = 2005 |

|наступнік = [[Ціна Караль]] зь песьняю
''«[[Show Me Your Love]]»'' |
|наступнік = [[Ціна Караль]] зь песьняю
''«[[Show Me Your Love]]»'' |

Вэрсія ад 15:39, 2 чэрвеня 2020
GreenJolly | |
Гады | 1997—2005 2008—2009 |

Краіна | |
Месца ўтварэньня | Украіна |
Мова | украінская анґельская |
Жанр | рэп-рок, фолк-панк, ґрандж, поп-рок |
Выдавец | Ukrainian records |
Удзельнікі | Раман Калын Юры Папоў Юры Грынюк Кастанцін Шмалько Віктар Калын Андрэй Блажэй |
GreenJolly (па-ўкраінску: Ґринджо́ли, па-беларуску: Ґрынджо́лы) — украінскі музычны гурт з Івана-Франкоўску. Вядомы перамогаю ў нацыянальным адборы конкурсу песьні «Эўрабачаньне 2005» зь песьняю «Разом нас багато».
Гісторыя
Лідэры гурту, Раман Калын (экс-«Захід», «Минула юнь») і Раман Касьцюк пасябравалі 1992 рокам, калі яны сталі ўдзельнікамі вясёлага Івана-Франкоўскага гурту «Нема Марлі» — гралі ямайскія реґі з прымешкамі ўкраінскае аўтэнтыкі.
Гурт «GreenJolly» быў створаны 1997 рокам у Івана-Франкоўску, стаўшы пераемнікам гурту «Нема Марлі», у якога была на той час песьня «Ґринджоли». Потым назва песьні ператварылася ў назву ўсяго праекту. Назва створаная ад заходняўкраінскага «ґринджоли» («драўляныя сані»), якое фанэтычна ідэнтычнае анґельскаму словазлучэньню green jolly («зялёны вясёлы» або «зялёныя вясёлыя»)[1]. Удзельнікамі навастворанага гурту сталі Раман Калын (вакал, бас-ґітара), Раман Касьцюк (ґітара) й Аляксандар Уніцкі (клявішы, саксафон; экс-«Бункер Йо»).
У кастрычніку 1998 року «GreenJolly» сталі ляўрэатамі другое прэміі фэсту «Будучыня Ўкраіны», у студзені 1999-га — ляўрэатамі другое прэміі фэсту «Мэлёдыя», у лістападзе 1999-га ляўрэатамі трэцяе прэміі на «Перлінах сэзону». З часам Раман Калын ды Раман Касьцюк стварылі ўласную студыю гуказапісу «Рому Рекордс»; Раман Касьцюк працаваў гукарэжысэрам на радыё «Заходні полюс», а Раман Калын быў дырэктарам на мясцовым далябачаньні «Трэцяя студыя».
У 2003—2004 роках Раман Калын ды Раман Касьцюк удзельнічалі ў стварэньні ды выданьні дэбютнага альбому гурту «Фліт» пад назваю «Світ такий…». У лістападзе 2004-га, пасьля першага ж рэвалюцыйнага мітынґу ў родным Івана-Франкоўску, два Раманы пажадалі стварыць песьню, якая б надхніла мітынґоўцаў. На запіс пайшло чатыры гадзіны, і яны адразу ж засьпявалі яе на мясцовым пляцы. Хтось выклаў песьню ў інтэрнэце і наступным днём яе ўжо сьпявалі ў Кіеве.
Так песьня «Разом нас багато» стала гімнам Аранжавае рэвалюцыі, а малавядомы правінцыйны гурт «GreenJolly» у адначас сталі вядомымі. Песьня стала гітом ня толькі ва Ўкраіне, але й за мяжою. Тым жа 2004 рокам запісваецца аднайменны сынґл гурту.
2005 рокам гурт удзельнічаў у конкурсу песьні «Эўрабачаньне» з адаптаваным варыянтам песьні «Разом нас багато» і заняў 19-е месца.
Тым ж 2005 рокам з «GreenJolly» падпісаў кантракт лэйбл Ukrainian Records, заснавальнікам якога ё Андрэй Дахоўскі, і да канца року гурт выпусьціў свой першы альбом пад назваю «Хай буде так». Альбом складаецца з 16 кампазыцыяў. На песьні «Весілля», «Я не знаю слова досить» і «Разом нас багато» зьнятыя кліпы. У Расеі альбом выпусьціла расейская кампанія «M2BA/Music World». Таксама быў перавыдадзены сынґл «Разом нас багато» з улучаным відэа ды песьняю на конкурс «Эўрабачаньне».
У 2005—2006 роках «GreenJolly» зьдзейсьнікі тур па Ўкраіне, а іаксама за мяжою, у прыватнасьці ў Ватыкане. У сакавіку 2006 року саліст гурту Раман Калын балятаваўся ў Івана-Франкоўскую вобласную раду ад партыі «Пара!». Аднак дэпутатам ня стаў, бо партыя не перадужала 3% бар’ер.
2008 рокам гурт запісаў свой новы альбом — «Любиш — не любиш», да якога ўвайшлі 11 кампазыцыяў. Таксама амаль што цалкам аднаўляецца склад гурту. Нягледзячы на гэта, калектыўная дзейнасьць працягвалася толькі да 2009-га[2].
З 2010 року гурт, фактычна, існуе толькі ў асобе Рамана Калына, які працягвае пэрыядычна выконваць песьні гурту, а таксама запісваць новыя кампазыцыі. У сьнежні 2013 року Калын быў запрошаны да ўдзелу ў праґраме «Зялёны агеньчык» на канале «ТВі», дзе ён выканаў песьню «Разом нас багато», а таксама запісаў новую песьню «Лети, неначе птах», прысьвечаную Эўрамайдану. Раман Калын адзначае, што ён мог бы сабраць гурт зноўку, але займаецца ўласнаю творчасьцю ды прадусаваньнем іншых артыстаў[2].
Склад гурту
- Раман Калын — вакал
- Юры Папоў — ґітара
- Юры Грынюк — бас
- Віктар Калын — клявішы
- Канстанцін Шмалько — ударныя
- Андрэй Блажэй — бэк-вакал
Колішнія ўдзельнікі
- Раман Касьцюк — ґітара, бэк-вакал
- Аляксандар Уніцкі — клявішы
- Ігар Азарко — барабаны
- Андрэй Пісецкі — клявішы, аранжаваньне, бэк-вакал
- Дзьмітро Мэлічаў — бас-ґітара
- Аляксандар Бабічаў — барабаны
Дыскаґрафія
Альбомы
- «Хай буде так» (2005)
- «Любиш — не любиш» (2008)
Сынґлы
- «Разом нас багато» (сынґл) (2004)
- «Razom nas bahato» (інтэрнацыянальны сынґл) (2005)
- «Весілля» (2008)
- «Я не знаю слова „досить“» (2008)
Кліпы
- Разом нас багато (1 вэрсія, 2004)
- Jest Nas Wielu (2 вэрсія, 2005)
- Разом нас багато (Eurovision version, 2005)
- Весілля (2008)
- Весілля (рэмікс, 2008)
- Я не знаю слова «досить» (2008)
Цікавінка
- Тэма песьні «Разом нас багато» гучыць у першым украінскім анімацыйным мультсэрыяле «Ліс Мікіта».
- Падчас выступу на конкурсе «Эўрабачаньне» на скроні Рамана Калына было выгаблеванае слова «Peace» (у перакладзе з анґельскае — «Мір»)
Крыніцы
- ^ Вымова ўкраінскага «ґринджоли» ў міжнароднай фанэтычнай транскрыпцыі — [grɪnˈʤolɪ], а анґельскага «green jolly» — [griːnˈʤɔlɪ].
- ^ а б Не підтримуйте політиків. Це крах музичної кар’єри – лідер гурту Гринджоли (укр.) Праверана 2019-02-25 г.
Вонкавыя спасылкі
- Афіцыйны анґельскі сайт
- Тэксты песень
- інтерв'ю з «Ґринджолами»
- GreenJolly на афіцыйнай старонцы Эўрабачаньня
- http://newzz.in.ua/main/1148826553-gurt-grindzholi.html
- Інтерв'ю «Ґринджолів» газеті «По-киевски»
- http://www.wz.lviv.ua/pages.php?ac=arch&atid=78666
- http://www.blitz.if.ua/?q=news&id=5204
- http://www.ukrainianrecords.com/
Папярэднік Руслана зь песьняю «Wild Dances» |
Прадстаўнікі Ўкраіны на Конкурсу песьні Эўрабачаньні зь песьняю «Разом нас багато» 2005 |
Наступнік Ціна Караль зь песьняю «Show Me Your Love» |
2003 · 2004 · 2005 · 2006 · 2007 · 2008 · 2009 · 2010 · 2011 · 2012 · 2013 · 2014