Перайсьці да зьместу

Аляксандар Сувораў: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
д робат дадаў: ko:알렉산드르 수보로프
д робат зьмяніў: sk:Alexandr Vasilievič Suvorov
Радок 131: Радок 131:
[[ro:Alexandr Suvorov]]
[[ro:Alexandr Suvorov]]
[[ru:Суворов, Александр Васильевич]]
[[ru:Суворов, Александр Васильевич]]
[[sk:Alexander Vasilievič Suvorov]]
[[sk:Alexandr Vasilievič Suvorov]]
[[sl:Aleksander Vasiljevič Suvorov]]
[[sl:Aleksander Vasiljevič Suvorov]]
[[sr:Александар Суворов]]
[[sr:Александар Суворов]]

Вэрсія ад 06:37, 16 красавіка 2009

Аляксандар Сувораў

Аляксандар Васілевіч Сувораў — расейскі палкаводзец, тэарэтык ваеннай навукі, генэралісімус Расейскай арміі і генэрал-фэльмаршал Аўстрыйскай, граф Рымнікскі і Сьвяшчэннай Рымскай імпэрыі, князь Італійскі, князь і «кузэн» караля Сардыніі і П'емонту. Кавалер усіх расейскіх і шматлікіх замежных ордэнаў: прускіх Чорнага і Чырвонага Арла, сардынскіх Сьв. Зьвеставаньня і Сьв. Маўрыкія і Лазара, аўстрыйскага Марыі-Тэрэзіі, баварскага Сьв. Губэрта, францускага Сьв. Багародзіцы Кармэльскай. За ўсё жыцьцё не прайграў ніводнай бітвы.

Юнацтва і маладыя гады Суворава

А. В. Сувораў

Нарадзіўся 13 (24) лістапада 1729 года ў Маскве ў сям’і прапаршчыка Праабражэнскага палка Васілія Іванавіча Суворава (17051775), хросьніка ПятраІ. Атрымліваў хатнюю адукацыю. У дзяцінстве меў слабае здароўе, таму бацька рыхтаваў Суворава да грамадзянскай службы. Але Сувораў інтэнсіўна гартаваўся і вывучаў ваенную гісторыю, таму бацька пад уплывам генерала Ганібала вырашыў задаволіць жаданьне сына паступіць на вайсковую службу. 3 лістапада 1742 года згодна з дваранскімі звычаямі таго часу залічаны мушкецёрам лейб-гвардыі Сямёнаўскага палка і ў 1748 годзе пачаў у ім ваенную службу ў чыне капрала. У 1749 праізведзены ў падпрапаршчыкі, у 1750 — у сяржанты, у 1754 пакідае Сямёнаўскі полк і прызначаны паручыкам Інгерманландскага пяхотнага палка. У студзені 1756 года прызначаны обер-правіянтмайстарам і займаецца пытаньнямі арганізацыі тылавых падразьдзяленьняў, у кастрычніку — генэрал-аўдытар-лейтэнантам, а ўжо ў сьнежні — прэм’ер-маёрам. У лістападзе 1758 года праізведзены ў падпалкоўнікі і прызначаны камендантам горада Мемель.

Пачатковы этап баявога шляху

Упершыню Сувораў удзельнічаў у баявой сутычцы 14 (25) ліпеня 1759 года — з эскадронам драгун ён атакаваў нямецкіх драгун і прымусіў іх адступіць. Пасьля гэтага Суворава прызначаюць дзяжурным штаб-афіцэрам пры камандзіры дывізіі Ферморы. На гэтай пасадзе ўдзельнічае ў першай сваёй буйнай бітве — у бітве пад Куненсдорфам (1759) падчас Сямігадовай вайны 17561763. Потым, у 1760 годзе ўдзельнічае ва ўзяцьці Берліна. У 1761 годзе камандаваў асобнымі атрадамі, мэтай якіх было спачатку прыкрыць адыход рускіх войскаў да Брэслаўлю і бесперапынна нападаць на прускія войскі. Падчас шматлікіх сутычак адзначыўся як таленавіты і смелы партызан і кавалерыст. Сярод ягоных дясягненьняў у гэты час былі захоп у выніку нечаканага набегу і зьнішчэньне вялікіх запасаў сена навідавоку ў непрыяцеля, пры Бунцальвіцы зь невялікай колькасьцю казакоў Сувораў захапіў прускі пікет, адбіў пасланы супраць яго атрад гусар і ў запалу пераследу іх дасягнуў непрыяцельскіх акопаў, так што мог разгледзець намёты каралеўскай кватэры ў лагеры. Удзельнічаў у баях ля Ландсберга, Бірыштайна, в. Вяйсентына, Наугарта, в. Келец, ва ўзяцьці Гальнаў, дзе быў паранены, і крэпасьці Колберг, прымусіўшы адступіць генерала Платэна.

За гэтыя перамогі Сувораву было прысвоена званьне палкоўніка (1762), ён атрымаў прызначэньне ў Астраханскі пяхотны полк. У 1763 годзе палкоўнік Сувораў пераведзены ў Суздальскі пяхотны полк. На працягу службы ў Суздальскім палку Сувораў распрацоўвае «Палкавую (суздальскую) ўстанову» — свой першы літаратурны помнік ваеннай думкі.

Ваенная кар’ера пры Кацярыне ІІ

У кастрычніку 1768 году Сувораў атрымаў званьне брыгадыра і ў 1769 годзе быў напраўлены ў Польшчу, дзе правеў 4 гады. 2 (13) верасьня атрымлівае перамогу над польскімі канфедэратамі ў бітве пры вёсцы Арэхава. У пачатку 1770 году Сувораву было прысвоена званьне генэрал-маёра. У красавіку 1770 Сувораў, пераправіўшыся праз Віслу, пайшоў уначы да Клементову: сустрэўся з Машынскім, якога перамог, і перасьледваў палякаў, захапіўшы іх гарматы; разбіў Машынскага паўторна, пры Апатаве, узяўшы у палон да двух сот чалавек.

У сакавіку 1771 года Сувораў выйшаў з Любліна з чатырма ротамі пяхоты, некалькімі гарматамі і з пяцьцю эскадронамі; пераправіўся чрез Віслу ля Сандаміра; разбіў асобныя партыі канфедэратаў, атакаваў Ландскрону (12 (23) траўня), авалодаў горадам, нягледзячы на моцны супраціў. Услед за тым ён уступіў нечакана у горад Казімір, захапіў у палон лепшы польскі швадрон Маршала Жабы; рассеяў канфедэратаў, якія некалькі дзён абложвалі тры роты яго палка ў Красніке. Перамог у бітве пры Замосце (22 траўня (2 чэрвеня)) рассеяў каля Краснастава атрад палкоўніка Навіцкага.

(12 (23) верасьня 1771 году пад Сталовічамі з 900 салдатамі разбіў корпус гетмана М.Агінскага, які налічваў каля 5 тысяч чалавек. Палякі страцілі каля 1000 чалавек, расейцы — каля 80. Гэта была найбольш буйная яго перамога ў кампаніі.

15 (26) красавіка 1772 года Сувораў пасьля аблогі авалодвае Кракаўскім замкам. Уcьлед за тым Сувораў авалодаў Заторам (у дванаццаці мілях ад Кракава) і ўзарваў яго умацаваньні.

Паштова марка СССР, 1980 (ЦФА 5127, Скотт 4878)

Пасьля польскай кампаніі Сувораў некаторы час займаўся ўладкаваньнем расейска-швэдзкай мяжы ў Фінляндыі, аднак 4 (15) красавіка быў пераведзены на паўднёвы тэатр вайсковых дзеяньняў — у 1-ю армію генэрал-фяльдмаршала П. А. Румянцава, у корпус генэрал-аншэфа Салтыкова. Удзел Суворава ў той расейска-турэцкай вайне аказваецца ледзь не вырашальным для кампаніі 1774 года. Ужо 10 (21) траўня Сувораў быў пасланы Салтыковым да Туртуркая на выведку. Дзейнічаць Сувораву з двума тысячамі салдат прыйшлося на нязначным участку. І адразу жа ледзь было ён не дагадзіў у палон, калі раптоўнай начной атакай туркі рынуліся на рускі лагер. Адбіўшы набег туркаў, Сувораў нягледзячы на загад Румянцава адыходзіць, самавольна вырашыў узяць моцна ўмацаваны Туртукайскі гарнізон. Начной атакай ён накіраваўся на варожую крэпасьць, пры гэтым быў моцна кантужаны ў выніку разрыва гарматы. Дзякуючы перамозе былі спынены турэцкія зносіны паміж Сілістрыей і Рушчуком, засьцярожаны атрады, пасыланыя ад вусьця Аргіса. Ваенная Калегія за парушэньне воінскай дысцыпліны прысудзіла Суворава да сьмяротнага пакараньня, але імпэратрыца Кацярына II адмяніла прысуд, напісаўшы: «Пераможцаў ня судзяць».

Між тым туркі зноў умацавалі Туртукай, карыстаючыся нерашучасьцю Румянцава. Таму 17 (28) чэрвеня 1773 года Сувораў зноў бярэ Туртукай, атрымаўшы перамогу над турэцкім войскам, якое было ў 4 разы больш сувораўскага.

У верасьні 1773 году Сувораў кіраваў абаронай горада Гірсава, які рускія войскі трымалі за Дунаем, і 3 (14) верасьня адбіў наступ турэцкіх войскаў і нанёс ім значныя страты.

У сакавіку 1774 года атрымаў званьне генэрал-паручыка. 9 (20) чэрвеня 1774 году разам з генэралам М.Каменскім Сувораў, маючы 18-тысячны атрад, нанёс турэцкім войскам (40 тысяч) рашучую паразу пры Казлуджы, што значна паўплывала на вынік вайны вайны і дасягненьне міру ў Кучук-Кайнарджы.

Між дзвюмя расейска-турэцкімі войнамі

У жніўні 1774 г. па загадзе Кацярыны ІІ Сувораў быў накіраваны ўдзельнічаць у задушэньні бунту Пугачова, але галоўныя сілы паўсталых апынуліся разбітыя войскамі генэрал-аншэфа П. Паніна да яго прыбыцьця, яму прыйшлося толькі суправаджаць палоннага Пугачова ў Сімбірск, дзе ён здаў яго Паніну. У першай палове 1775 года Сувораў займаўся ліквідацыей атрадаў мяцежнікаў, затым адпачываў у Маскве.

У 1776 годзе Сувораў спачатку прызначаны камандзірам Санкт-Пецярбургскай дывізіі, а затым камандзіраваны ў Крым як камандуючы Маскоўскай дывізіі ў склад войскаў генерал-паручыка А. А. Празароўскага. З 1778 — камандуючы Кубанскім корпусам. На гэтых пасадах кіраваў будовай Кубанскай умацаванай лініі і ўзмацненьнем абароны Крыма, прадухіліў у 1778 высадку турэцкага дэсанта ў Ахтыарскай (Адэскай) бухце, чым была сарваная спроба Турцыі разьвязаць новую вайну ў нявыгадным для Расеі міжнародным становішчы. У траўні 1779 года прызначаны камандуючым Маларасійскай дывізіяй у Палтаве, затым камандзірам памежнай дывізіі ў Наварасійскай губерніі.

У 17801782 гадах Сувораў рыхтуе паход супраць Персіі, які, аднак, не ажыццявіўся, і ў 1782 годзе Сувораў накіраваны камандаваць Кубанскай дывізіяй. Пасьля далучэньня Крыма да Расеі (1783) Сувораву было даручана падавіць супраціў тых нагайскіх татараў, якія паднялі паўстаньне супраць далучэньня да Расеі. Ён разграміў асноўныя сілы татар ля Крэмянчугскай крэпасьці пасьля няўдалага штурму імі Ейска. Пасля гэтага і татары, і Порта канчаткова прызналі падданства Крыма і Кубані расейскай імпэратрыцы.

Пасьля перамогі над татарамі Сувораў камандаваў войскамі Ўладзімірскай і Санкт-Пецярбургскай дывізій, у 1786 годе атрымлівае званьне генэрал-аншэфа.

Падаўленьне паўстаньня Тадэвуша Касьцюшкі

Файл:Kasciuska Tadevusz.jpg
Тадэвуш Касьцюшка

У траўні 1794 году Сувораў накіраваны ў Падолію дзеля падрыхтоўкі другой польскай кампаніі. 7 (28) жніўня ён залічаны ў склад арміі генэрал-аншэфа Н. В. Рэпніна і ўзначаліў паход на Варшаву.

6 (17) верасьня пры Крупчыцы разбіў 17-тысячны корпус генэрала Серакоўскага, які адступіў. Другі раз Сувораў (колькасьць войска 8 тыс. чалавек) зразіўся з войскамі Серакоўскага, а таксама Касінскага (13 тыс. чалавек) пад Берасьцем 8 (19) верасьня і поўнасьцю іх разграміў. Сярод расейцаў загінула каля 1 тыс. чалавек, сярод паўстанцаў — палякаў і беларусаў — 5 тысяч загінула і каля 7 тысяч трапіла ў палон. Страта цэлага корпусу выклікала маральны надлом сярод удзельнікаў паўстаньня.

Тым часам Фезен паланіў Касьцюшку і далучыўся да Суворава ў Станіслававе са сваімі 10 тыс. салдатамі. Войска Суворава пачало складаць 17 тыс. чалавек, і 15 (26) верасьня ім была атрыманая перамога ў баі пад Кабылкай.

24 кастрычніка (4 лістапада) войскі Суворава пачалі штурм прадмесьця Варшавы Прагі, якую абаранялі 30 тыс. чалавек (без уліку ўзброеных гараджан) і 104 гарматы. Горад быў узяты за тры гадзіны. З польскга боку было каля 16 тысяч загінуўшых, з расейскага — 540 чалавек. 29 кастрычніка (9 лістапада) на березе Віслы магістрат паднёс Сувораву хлеб-соль і гарадскія ключы, якія сімвалізавалі капітуляцыю Варшавы. Пасля польскай кампаніі Сувораў атрымаў званьне фельдмаршала.

А. В. Сувораў у часы Паўла І. Замежныя паходы

Сямейнае жыцьцё

Файл:Suvorov-Pomnik.jpg
Алегарычны помнік А. В. Сувораву. Санкт-Пецярбург, 1801 год

Сямейнае жыцьцё Суворава было няўдалым. Ажаніўся ён у 1774 годзе на княжне Варвары Іванаўне Празароўскай. Але адносіны з жонкай былі дрэннымі. У 1779 годзе Сувораў, выкрыўшы здраду жонкі, пачынае шлюбаразводны працэс, але затым прыпыняе яго. У 1784 годзе поўнасцю разрывае адносіны з жонкай.

Меў дачку — Натальлю Аляксандраўну (1775) і сына — Аркадзя Аляксандравіча (1784), які загінуў у р. Рымнік, ратуючы чалавека.

Сувораў, як тэарэтык ваеннай навукі

Сувораў вялікі ня толькі як палкаводзец, які ня ведаў паразаў, ён быў стваральнікам ваеннай дактрыны і новай стратэгіі і тактыкі войнаў. Свае погляды Сувораў развіў у «Палкавой установе» (1765), «Навуцы перамагаць» (1795), занатоўках і інструкцыях. Сувораў быў праціўнікам распаўсюджанай у той час у еўрапейскіх войсках кардоннай сістэмы вядзеньня войнаў, якая зводзілася да распыленьня сіл, павольным вайскоўцам дзеяньням, залішнім стратам. Сувораў зыходзіў з таго, што вайна служыць перадпачаткам міру, таму яна павінна быць па магчымасьці хуткай. Вайсковы поспех, па Сувораву, забясьпечваўся спалучэньнем трох вырашальных фактараў — вакамера, быстрыні і націску. Тактычным прыёмам Суворава было шырокае выкарыстаньне манэўру, выбар якога адбываўся з улікам суперніка, мясцовасьці і становішча. Сувораў прапаноўваў выкарыстаць засяроджваньне асноўных сіл на галоўным участку бітвы, дамагаючыся перавагі ў кірунку вырашальнага ўдару і забясьпечваючы разгром суперніка па частках, а затым яго перасьлед. Сувораў выхоўваў войскі ў духу наступальнай тактыкі, вялікую ўвагу надаваў навучаньню салдат прафэсыйным навыкам і стала клапаціўся аб маральным духу войскаў. Сувораў, па словах Дзяніса Давыдава, «паклаў руку на сэрца салдата і вывучыў яго біцьцё».

Сувораўскія афарызмы

  • Мы расейцы і таму пераможам.
  • Салдат ня злодзей.
  • Дзе пройдзе алень, там пройдзе і салдат.
  • Лёгка ў навуцы — цяжка ў паходзе, цяжка ў навуцы — лёгка ў паходзе.
  • Непрыдатны той салдат, што адказвае «Не магу ведаць».
  • Бяздзейнасьць — корань усяму злу, асабліва вайскоўцу чалавеку.
  • Сам гінь — таварыша ратуй.
  • Служба і сяброўства — дзьве паралельныя лініі: не сыходзяцца.
  • Хто напалоханы — напалову пабіты.
  • Вучэньне сьвятло, а невуцтва — цемра.
  • Справа майстра баіцца.
  • Дысцыпліна — маці перамогі.
  • Усякі ваяр павінен разумець свой манеўр.
  • За вучонага трох невучоных даюць.
  • І у ніжнім званьні бываюць героі.
  • Страляй рэдка, ды трапна.
  • Куля — дура, штык — малайчына.

Вонкавыя спасылкі

Аляксандар Сувораўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў

Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA Шаблён:Link FA