Перайсьці да зьместу

Ту-22М: розьніца паміж вэрсіямі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Зьмест выдалены Змесціва дададзена
HK-47 (гутаркі | унёсак)
Няма апісаньня зьменаў
д Робат дадаў: id:Tupolev Tu-22M
Радок 48: Радок 48:
[[fr:Tupolev Tu-22M]]
[[fr:Tupolev Tu-22M]]
[[hr:Tupoljev Tu-22M]]
[[hr:Tupoljev Tu-22M]]
[[id:Tupolev Tu-22M]]
[[it:Tupolev Tu-22M]]
[[it:Tupolev Tu-22M]]
[[nl:Tupolev Tu-22M]]
[[nl:Tupolev Tu-22M]]

Вэрсія ад 09:40, 1 жніўня 2010

Файл:Tupolev Tu-22m3.jpg
Ту-22М
Апісаньне
Прызначэньне Звышгукавы стратэгічны бамбавік-ракетоносец
Павозка, чал. 4
Першы палёт 30 жніўня 1969 (Ту-22М0)
Пачатак эксплюатацыі 1983
Вытворца КБ ім. Тупалева
Памеры
Даўжыня ? м
Размах крылаў ? м
Вышыня ? м
Плошча крылаў ? м²
Маса
Пусты 68 000 кг
Падрыхтаваны ? кг
Макс. узлётная ? кг
Сілавая ўсталёўка
Рухавікі НК-144-22
  • НК-144-22 (Ту-22М1; ТУ-22М2)
  • НК-25 (Ту-22М3)
Цяга (магутнасьць) 2 × 14500 кгс (max для НК-25)
  • 2 × 25000 кгс (на фарсажы)
Характарыстыкі
Макс. хуткасьць 2300 км/г
Баявы радыюс 2410 км
Далёкасьць палёту ? км
Практычная столь 13500 м
Хуткапад'ёмнасьць ? м/мін
Узбраеньне
Ракеты Х-22 × 2 ці Х-22М × 3 альбо Х-15П × 4; магчыма дапаўняльнае крэпленьне бомб на зьнешняй падвесцы

Абарончае ўзбраеньне: Гарматная ўстаноўка ГШ-23 (23 мм)

Ту-22М (па клясыфікацыі НАТАBackfire) — савецкі далёкі звышгукавы бамбавік/выведнік са зьменнай геамэтрыяй крылаў. Быў распрацаваны абапіраючыся на мадэль Ту-22.

Мадэфікацыі

Ту-22М0

Ту-22M, Цэнтральны музэй ВПС РФ, Моніна

Увосень 1967 года па выніках макетнай камісіі і матэрыялам эскізнага праекту было прынята рашэньне пачаць будаўніцтва серыі самалётаў Ту-22М0 («45-00») на Казанскім авіяцыйным заводзе ім. Гарбунова (КАЗ ім. Гарбунова, да сярэдзіны 1960-х завод № 22 МАП). Галоўным канструктарам самалёта быў прызначаны З.С. Маркаў.

Па выніках працы камісіі ўвосень 1967 года было вырашана будаваць першую серыю самалётаў "45-00" па праграме першага этапу - з абсталяваннем ад ТУ-22К і рухавікамі "ФМ".

Першы самалёт Ту-22М0 быў пабудаваны да сярэдзіны 1969 года і 30 жніўня 1969 ён зьдзейсніў свой першы палёт (камандзір карабля лётчык-выпрабавальнік В. П. Барысаў). Паралельна з выпрабаваннямі ў Казані ішла вытворчасць серыйных самалётаў Ту-22М0. Да канца 1972 года было пабудавана 9 Ту-22М0, пяць з якіх ужываліся для перападрыхтоўкі экіпажаў бамбавікоў у Цэнтры баявой падрыхтоўкі і ўжывання Далёкай авіяцыі ў Разані. На захадзе самалёты гэтай серыі доўгі час ведалі пад службовым найменнем Ту-26.

Падчас лётных выпрабаванняў высьвятлілася, што асноўныя лётныя дадзеныя новага самалёта апынуліся нават горш, чым у Ту-22К, і трэба правесьці вялікі аб'ём прац па яго мадэрнізацыі. Камандаванне ВПС патрабавала ўдасканаліць лётна-тэхнічныя характарыстыкі самалёта і яго бартавое абсталяванне. У снежні 1969 года на другім этапе даводкі Ту-22М прымаецца рашэнне па мадэрнізацыі Ту-22М0 у Тую-22М1.

Асаблівасьці канструкцыі

ТУ-22М, сьхэматычны выгляд
ТУ-22М, сьхэматычны выгляд

Самалёты сэрыі Ту-22М выкананыя па нармалёвай аэрадынамічнай схеме самаапорнага нізкаплана з крылом зьмяняльнай стрэлавіднасьці. Крыло складаецца зь нерухомай часткі і паваротных кансоляў.

Глядзіце таксама

Вонкавыя спасылкі

Ту-22Мсховішча мультымэдыйных матэрыялаў