Перайсьці да зьместу

Аляксандар Рагоза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам CommonsDelinker (гутаркі | унёсак) у 08:52, 3 сакавіка 2021. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Аляксандар Рагоза
8 чэрвеня 185829 чэрвеня 1919
Месца нараджэньня Віцебск, Расейская імпэрыя
Месца сьмерці Адэса, Украінская ССР
Прыналежнасьць Расейская імпэрыя, Украінская дзяржава (1918)
Род войскаў артылерыя (да 1883 году), пяхота
Гады службы 1877—1918
Званьне генэрал ад інфантэрыі (1914)
Частка 3-я грэнадэрская артылерыйская брыгада (1877—1878)
Камандаваў 25-ы армейскі корпус (1914—1915), 4-я армія (1915—1917), 2-я армія (1916, адначасна), Румынскі фронт (1917)
Бітвы/войны Расейска-турэцкая вайна (1877-1878), Нарачанская апэрацыя і Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя (1916)
Узнагароды
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Ордэн Сьвятога Георгія 4 ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера II ступені
Ордэн Сьвятога Ўладзімера II ступені
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Ордэн Сьвятога Аляксандра Неўскага
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Сьвятога Станіслава I ступені
Ордэн Сьвятога Станіслава I ступені

Алякса́ндар Фра́нцавіч Раго́за (1858, Віцебск, цяпер Беларусь — 1919, Адэса, цяпер Украіна) — расейскі генэрал ад інфантэрыі.

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям'і двараніна Віцебскай губэрні Франца Марцінавіча Рагозы, які быў вайскоўцам. Быў яго старэйшым сынам. У 1874 годзе скончыў Полацкую вайсковую гімназію[1] і паступіў у Міхайлаўскую артылерыйскую вучэльню ў Санкт-Пецярбургу. Патрапіў у 3-ю гвардзейскую грэнадэрскую артылерыйскую брыгаду. Удзельнічаў у расейска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. За ўдзел у бітвах атрымаў ордэны сьвятой Ганны 4-й ступені, сьвятога Станіслава 3-й і 2-й ступеняў з мячамі і сьвятой Ганны 3-й ступені зь мячамі і бантам. У 1883 скончыў Мікалаеўскую акадэмію Генэральнага штабу. З 22 лістапада 1883 — старэйшы ад’ютант штабу 5-й пяхотнай дывізіі, з 11 студзеня 1888 — памагаты старэйшага ад’ютанту штабу Прыамурскай вайсковай акругі, з 1 ліпеня 1888 — старэйшы ад’ютант вайсковай канцылярыі пры вайсковым губэрнатарстве Прыморскай вобласьці. З 28 студзеня 1891 — начальнік страявога аддзелу штабу Керчанскай крэпасьці.

З 4 верасьня 1896 — начальнік штабу 32-й, з 10 сакавіка 1898 — 5-й пяхотных дывізіяў. З 27 красавіка 1900 — камандзір 18-га пяхотнага Валагодзкага палка, з 2 сакавіка 1904 — 1-й брыгады 27-й пяхотнай дывізіі. З 22 кастрычніка 1904 начальнік штабу 3-го армейскага корпусу, з 16 чэрвеня 1906 камэндант Усьць-Дзьвінскай крэпасьці.

З 17 сакавіка 1909 — начальнік 19-й пяхотнай дывізіі, у якой служыў калі распачалася Першая сусьветная вайна. З 27 верасьня 1914 — камандзір XXV Армейскага Корпусу. З 30 жніўня 1915 — камандуючы 4-й арміяй.

У сакавіку 1916 году адначасна ўзначальваў 2-ю армію, якая 5-15 (18-28) сакавіка правяла Нарачанскую апэрацыю[1]. Адзін з камандуючых пад час няўдалай Скробава-Гарадзішчанскай апэрацыі 1916 году. 21 лістапада 1917 году адхілены ад камандаваньня арміі.

Ва ўрадзе Ўкраінскай Дзяржавы Скорападзкага, з 30 красавіка да 13 сьнежня 1918 займаў пасаду вайсковага міністра. Пасьля паразы гетмана і захопу ўлады войскам Пятлюры, зьехаў у Адэсу. Зьбіраўся перабрацца на Кубань ці эміграваць, але ня здолеў гэта зрабіць. Пасьля захопу гораду бальшавікамі — арыштаваны. Пасьля адмовы далучыцца да Чырвонай арміі — расстраляны.

Крыніцы

  1. ^ а б Вячаслаў Бандарэнка. Дзіўны выбар // Зьвязда : газэта. — 29 кастрычніка 2013. — № 204 (27569). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі