Вада
У гэтым артыкуле няма спасылак на якія-небудзь крыніцы.
|
Вада́, ці аксід вадароду — хімічны зьвязак з формулай Н2О, у звычайных умовах існуе ў выглядзе вадкасьці. У выглядзе газу (тэмпэратура 100 °C і вышэй) мае назву пара, у цьвёрдым выглядзе (0 °C і ніжэй) — лёд ці сьнег.
Вада зьяўляецца актыўным распушчальнікам. Большая частка натуральнай вады «салёная» (каля 97,38%), яна мае ў сваім складзе многа распушчаных соляў, у асноўным хлярыд натрыю. Таксама шмат распушчаных газаў, але найболей дзвуаксід вугляроду.
Вада вельмі распаўсюджана на Зямлі. Напрыклад акіяны займаюць каля 70,8% яе паверхні, трэба так сама дадаць балоты, рэкі, азёры і ледавікі. Частка вады знаходзіцца пад паверхняй зямлі ці ў атмасфэры (аблокі, вадзяны пар).
Некаторыя хімічныя элемэнты маюць у сваім складзе ваду (гідраты – утрымліваюць крышталічную ваду). У натуральным асяродзьдзі вада прадстаўлена растворам солі і газаў. Найбольшую колькасьць мінэральных соляў утрымлівае марская вада і мінэральная вада; найменшую вада з атмасфэрных ападкаў. Ваду з найменшай колькасьцю мінэральных дадаткаў называюць мяккай, а ўтрымліваючую вялікую колькасьць соляў кальцыю і магнію — жорсткай.
Вада мае шмат шляхоў ужываньня. Найважнейшая гэта — пітная вада, у хатніх гаспадарках вада ўжываецца ў санітарна-бытавых мэтах, у сельскай гаспадарцы для арашэньня, значнай колькасьць вады патрабуецца для прамысловасьці.
Прамысловая вада можа ўжывацца для пераносу цяпла ці ахалоджваньня, як рэагент, растваральнік і г.д.
Мільярд чалавек на сьвеце не мае бесьперашкоднага доступу да пітной вады. Кожны дзень хваробы, выкліканыя недахопам чыстай вады, прыводзяць да сьмерці тысяч людзей, у асноўным дзяцей.
У многіх выпадках натуральная вада перад ужываньнем павінна быць ачышчана. Працэс ачысткі тычыцца як пітной так і прамысловай вады.
Фізычныя ўласьцівасьці вады
- тэмпэратура плаўленьня пры ціску 1 атм: 0,01 °C = 273,16 К
- тэмпэратура кіпеньня пры ціску 1 атм: 99,97 °C = 373,12 К
- гаматнасьць пры тэмпэратуры 3,98 °C: 1 кг/л
- крытычная тэмпэратура: 374 °C = 647,15 К
- крытычны ціск: 220,6 атм = 22,35 МПа
- удзельная цеплаёмістасьць: 4187 Дж/(кг•К) = 1 ккал
Цікавай асаблівасьцю вады зьяўляецца тое, што пры награваньні ад 0 °C да 4 °C (дакладней 3,98 °C) вада сьціскаецца. Дзякуючы гэтаму калі тэмпэратура падае ніжэй 4 °C, больш халодная вада, як меней гаматная, застаецца на паверхні і замярзае, пад ільдом захоўваецца станоўчая тэмпэратура.
Біялягічнае значэньне
Вада зьяўляецца асноўнай часткай спажываньня ўсіх вядомых арганізмаў. Удзельнік большай часткі мэтабалічных рэакцый, вада таксама зьяўляецца «транспартным сродкам арганізма»: напрыклад, прадуктаў аднаўленьня клетак, гармонаў, энзымаў і г.д. Рэгулюе тэмпэратуру і ўдзельнічае ў гідролізе. Вада складае каля 60% масы дарослага чалавека, немаўляткі каля 75%.
Вонкавыя спасылкі
Вада — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў