Перайсьці да зьместу

Паблё Аймар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам ZedlikBot (гутаркі | унёсак) у 21:15, 15 траўня 2015. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Паблё Аймар
Паблё Аймар
Pablo Aimar playing against.jpg
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 3 лістапада 1979 (45 гадоў)
Рыё-Куарта, Аргентына
Рост 170 см
Вага 62 кг
Пазыцыя паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1996—2001
2001—2006
2006—2008
2008—2013
2013—2014
Рывэр Плэйт
Валенсія
Сарагоса
Бэнфіка
Джахор Дарул Такзім
82 (22)
162 (34)
57 (5)
107 (12)
8 (2)
Зборныя
1999—2009 Аргентына 52 (8)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
18 красавіка 2014.
² Колькасьць гульняў і галоў за нацыянальную зборную
ў афіцыйных матчах, адкарэктавана на
11 кастрычніка 2009.

Паблё Сэзар Аймар (па-гішпанску: Pablo Cesar Aimar; нарадзіўся 3 лістапада 1979, Рыё-Куарта, Аргентына) — аргентынскі футбаліст, атакуючы паўабаронца. У 1999—2009 гадах — гулец нацыянальнай зборнай Аргентыны.

Кар’ера

Першыя гады

Паблё Аймар пачаў займацца футболам у школе аргентынскага клюбу «Эстудыянтэс». Там на яго зьвярнуў увагу тагачасны трэнэр «Рывэр Плэйт» — Даніель Пасарэльля, і неўзабаве Аймар далучыўся да юніёрскай каманды «Рывэру»[1]. 11 жніўня 1996 году ва ўзросьце 16 гадоў, Аймар дэбютаваў у чэмпіянаце Аргентыны за галоўную каманду «мільянэраў» і ў тым жа сэзоне ўпершыню за кар’еру стаў чэмпіёнам краіны. Празь некалькі гадоў Аймар заваяваў месца ў асноўным складзе «Рывэр Плэйт» і рэпутацыю аднаго з самых таленавітых футбалістаў Паўднёвай Амэрыкі.

«Валенсія»

На Паблё прэтэндавалі адразу «Інтэр» і «Барсэлёна»[2], але сам Аймар абраў «Валенсію» для працягу кар’еры, дзе тады гулялі трое ягоных суайчыньнікаў[3]. Трансфэр Aймара, то бок 24 млн даляраў, стаў самым буйным у гісторыі «кажаноў».

У «Валенсіі» Аймар адразу заявіў пра сябе як гулец стартавага складу. Ён дапамог валенсійцам дабрацца да фіналу Лігі чэмпіёнаў 2000—2001 гадоў, аднак там яго й усю каманду спасьцігла няўдача — «Валенсія», якая вяла ў ліку па ходзе гульні, атрымала паразу ў сэрыі пэнальці мюнхэнскай «Баварыі». У наступным сэзоне з «Валенсіяй» Аймар атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Гішпаніі, у 2004 годзе «кажаны» паўтарылі гэты посьпех, дадаўшы да гішпанскага тытулу перамогу ў Кубку УЭФА й Супэркубку Эўропы.

Працяг

У 2006 годзе Аймар перайшоў з «Валенсіі» ў «Сарагосу», якая заплаціла за аргентынца 11 млн эўра. Афіцыйныя прадстаўнікі новай каманды Паблё назвалі гэты трансфэр «самым важным у гісторыі клюбу»[4]. Але надоўга затрымацца ў сталіцы Арагону ў Аймара не атрымалася, бо ў 2008 годзе «Caрагоса» вылецела зь Ля Лігі, і ён вырашыў зьмяніць клюб. Новым месцам працы Аймара стала «Бэнфіка»[5].

Міжнародная кар’ера

У 1999 годзе Паблё ўпершыню быў выкліканы ў асноўную каманду зборнай Аргентыны. Аймар браў удзел ў чэмпіянатах сьвету 2002 і 2006 гадоў у складзе зборнай Аргентыны.

Дасягненьні

Клюбныя

«Рывэр Плэйт»:

«Валенсія»:

«Бэнфіка»:

«Джахор Дарул Такзім»:

Міжнародныя

Аргентына:

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі