Перайсьці да зьместу

Вікіпэдыя:Вікідапаможнік/Зьмест/2. Уліковы запіс карыстальніка Вікіпэдыі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Base (гутаркі | унёсак) у 20:32, 14 верасьня 2015. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.

Bubble text

Я жадаю дапамагчы людзям атрымаць вольны доступ да бясплатных ведаў. Распавядзі мне больш. З чаго мне пачаць?

Стварэньне ўліковага запісу карыстальніка зьяўляецца добрым першым крокам, калі Вы пачынаеце рабіць унёсак у Вікіпэдыю. Рахунак дазваляе Вам ствараць новыя артыкулы, запампоўваць малюнкі й пераносіць старонкі. Вы таксама атрымаеце доступ да спэцыяльных функцыяў, як то «Мой сьпіс назіраньня». Сьпіс назіраньня дазваляе Вам сачыць за артыкуламі, якія Вы рэдагавалі й паставілі пазнаку пра цікавасьць да старонкі. Каб дадаць артыкул у сьпіс назіраньня, націсьніце на значок-зорачку ў верхняй частцы артыкула.

Што яшчэ больш важна, такім чынам усе Вашыя зьмены ў артыкулах Вікіпэдыі запісваюцца пад імем Вашага рахунку, ідэнтыфікуючы Вашую дзейнасьць у Вікіпэдыі. Гэта дапаможа Вам узаемадзейнічаць зь іншымі людзьмі, якія рэдагуюць тыя ж артыкулы, што й Вы, і дапаможа Вам стаць надзейным чальцом супольнасьці. Калі Вы прызвычаіцеся да Вікіпэдыі, Вы выявіце, што будзеце здольныя ўдзельнічаць у дыскусіях, і зможаце дапамагчы іншым у рэдагаваньні артыкулаў.

Рэдагаваньне без рэгістрацыі

Вы можаце рэдагаваць Вікіпэдыю без рэгістрацыі. Тым ня менш, без выкарыстаньня рахунку Вашыя праўкі будуць запісвацца пад Вашым IP-адрасам. Практыка сьведчыць пра тое, што супольнасьць Вікіпэдыі мае тэндэнцыю недаверу да правак, якія былі зробленыя з IP-адрасоў. Пры рэдагаваньні артыкулаў, у якіх цяжка заставацца бесстароньнімі, паўстае канфлікт інтарэсаў.

Як стварыць новага карыстальніка

Стварыць уліковы запіс у Вікіпэдыі вельмі лёгка. Вы не абавязаныя прадстаўляць аніякай асабістай інфармацыі:

  1. Націсьніце на «Стварэньне рахунку» ў правым верхнім куце старонкі.
  2. Запоўніце імя ўдзельніка.
  3. Абярыце сабе пароль.
  4. Націсьніце на спасылку «Стварыць рахунак».

Паспрабуйце!

  1. Стварыце ўліковы запіс карыстальніка ў Вікіпэдыі
  2. Зрабіце сьпіс назіраньня Вашых любімых артыкулаў у Вікіпэдыі, націснуўшы на зорачку ў верхняй частцы старонкі артыкула. Паглядзіце, як зьмены ў артыкуле адсочваюцца ў Вашым сьпісе назіраньня.

Bubble text

Гэта было хутка! Цяпер я маю рахунак і магу ствараць якасныя артыкулы.
Паспрабуйце!
Вікі любіць фатаграфаваць месцы, якія яна наведвае. Калі яна загружае свае фатаздымкі ў Вікіпэдыю, якую ролю яна выконвае?
• Ілюстратар
• Аўтар
• Пасярэднік (хто гэта?)
• Formatter

Асабістая старонка ўдзельніка

Дадаць інфармацыю пра сябе й свае інтарэсы можна на вашай старонцы ўдзельніка. Кожны рахунак мае старонку ўдзельніка й старонку гутарак. Вы можаце знайсьці спасылкі на сваю старонку й гутаркі ў правым верхнім куце экрана. Каб перайсьці на Вашую старонку карыстальніка, трэба націснуць на Вашае імя карыстальніка, якое знаходзіцца побач са значком удзельніка. Потым націсьніце на кнопку «Рэдагаваць крыніцу», каб напісаць пра сябе. Калі скончыце пісаць пра сябе, націсьніце на кнопку «Захаваць старонку» ў ніжняй частцы экрану.

Вы можаце напісаць пра сябе, свае спэцыяльныя веды, і пазначыць Вашую цікавасьць у прыватнасьці да артыкулаў. Старонка ўдзельніка таксама зьяўляецца месцам, дзе можна адзначыць тыя сфэры, дзе ў Вас можа быць патэнцыйны канфлікт інтарэсаў.

Зносіны зь іншымі карыстальнікамі Вікіпэдыі праз старонку «Мае гутаркі»

Старонка гутарак удзельніка зьяўляецца месцам, дзе іншыя ўдзельнікі ці Вы маеце магчымасьць пакідаць паведамленьні іншым удзельнікам, на якія можна адказваць. Многія ўдзельнікі пакідаюць прывітаньні для новых карыстальнікаў. Іншыя вікіпэдыйцы могуць выкарыстоўваць гэтую прастору, каб пачаць размову, каб пазнаёміцца з Вамі лепш і зразумець Вашыя зьмены, якія Вы зрабілі ў артыкулах.

Паспрабуйце!
Націсьніце сваё імя карыстальніка, а затым пстрыкніце па кнопцы «рэдагаваць крыніцу», каб рэдагаваць сваю старонку ўдзельніка. 
Вывучыце розныя опцыі на панэлі рэдагаваньня…
(тлусты тэкст), (курсіў) і (спасылка).
Націсьніце на кнопку «Дадаткова», каб убачыць іншыя інструмэнты фарматаваньня.

Bubble text

О, хтосьці пакінуў паведамленьне на маёй старонцы абмеркаваньня. 
У ім тлумачыцца, што мае праўкі былі адмененыя, бо я не спасылалася на крыніцы. 
З тае прычыны, што факт, які я дадала, падмацоўваецца на вэб-сайце ўрада, я зраблю рэдагаваньне наноў. 
На гэты раз я ўключу крыніцу ў разьдзел спасылак у канцы артыкула.