Перайсьці да зьместу

Крылы Саветаў Самара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам BouwMaster (гутаркі | унёсак) у 23:25, 31 студзеня 2017. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Крылы Саветаў
Поўная назва ЗАО «Профессинальный футбольный клуб „Крылья Советов“»
Заснаваны 1942
Горад Самара, Расея
Стадыён Мэталюрг
Умяшчальнасьць: 30 251
Кіраўнік Самарская вобласьць
Галоўны трэнэр Вадзім Скрыпчанка
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2015—2016 9 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Крылы Саветаў» (па-расейску: Крылья Советов) — расейскі футбольны клюб з гораду Самара. Заснаваны ў 1942 годзе. Бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі 2004 году. Да 2014 году быў адзіным немаскоўскім клюбам, які ўдзельнічаў ува ўсіх розыгрышах найвышэйшай лігі, разам з ЦСКА, «Спартаком», «Дынама» й «Лякаматывам». З улікам чэмпіянатаў СССР клюб больш за 45 сэзонаў правёў у элітных дывізіёнах расейскага футболу. Першая каманда, якая ў чэмпіянаце Расеі па футболе дасягнула мяжы ў 500 згуляных матчаў[1]. Таксама «Крылы Саветаў» першым з расейскіх футбольных клюбаў дасягнуў адзнакі ў 600 згуляных матчаў у найвышэйшым дывізіёне расейскіх першынстваў 1 жніўня 2011 году матчам на хатнім стадыёне супраць пермскага «Амкару».

Гісторыя

1942—1990

У пачатку 1942 году старшыня цэнтральнага камітэту прафзьвязу авіяцыйнай галіны Васэрман напісаў ліст наркаму авіяпрамысловасьці Шахурыну з просьбай арганізаваць перавод у Маскву 27 былых сталічных футбалістаў, якія апынуліся ў эвакуацыі ў Молатаве й Куйбышаве. 12 красавіка намесьнік наркама Дзяменцьеў вырашыў, што было за лепшае стварыць моцную футбольную каманду ў Куйбышаве й Молатаве, не выклікаючы ў Маскву найлепшых.

Гэтак дзякуючы гэтаму лісту з працаўнікоў маскоўскіх «Завода імя Фрунзэ», «Авіяцыйнага завода № 1» імя Сталіна, варонескага «завода № 18 імя Варашылава», а таксама авіяцыйных прадпрыемстваў, эвакуяваных у Куйбышаў зь Менску й Данецку была заснавана каманда «Крылы Саветаў». Першы свой матч яна правяла ўжо 3 траўня 1942 году. 30 ліпеня 1944 году адбыўся дэбют «Крылаў Саветаў» у Кубку СССР. У матчы 1/16 фіналу «Крылы Саветаў» саступілі футбалістам маскоўскага «Лякаматыва» зь лікам 1:5.

Першую гульню на першынство СССР (2-я група) «Крылы Саветаў» правялі на куйбышаўскім стадыёне «Лякаматыў» 3 чэрвеня 1945 году супраць каманды «Тарпэда» (Горкі) і завяршылі яе ўнічыю зь лікам 1:1. Гол які стаў для «Крылаў Саветаў» першым у чэмпіянатах СССР забіў Пётар Бурмістраў. У другім матчы «Крылы Саветаў» дома атрымалі перамогу над ленінградзкім «Спартаком» 3:0, а затым перамаглі зь лікам 2:1 «Балтфлёт». Потым былі выязныя перамогі ў Новасыбірску, Чалябінску, Сьвярдлоўску й Молатаве. «Крылы Саветаў» выйшлі ў лідэры групы, а за адзін тур да заканчэньня чэмпіянату абыграўшы адэскі «Харчавік» 5:1, забясьпечылі сабе выхад у першую групу.

21 красавіка 1946 году ў Алма-Аце «Крылы Саветаў» правялі свой першы матч у найвышэйшым дывізіёне СССР і саступілі ленінградзкаму «Зэніту» зь лікам 1:2.

1991—1998

Пасьля спыненьня існаваньня СССР «Крылы Саветаў» засталіся ў найвышэйшай лізе. Самарскі клюб дэбютаваў у чэмпіянаце Расеі ў Маскве 29 сакавіка 1992 году ў матчы супраць сталічнага «Спартака» (0:5). Сваю першую перамогу ў чэмпіянаце Расеі «Крылы Саветаў» атрымалі 12 красавіка 1992 году ў хатнім матчы супраць пецярбурскага «Зэніту» зь лікам 1:0, гол забіў Аляксандар Цыганкоў. 7 верасьня 1992 году ў госьцевым матчы супраць стаўрапальскага «Дынама» «Крылы Саветаў» пацярпелі паразу зь лікам 0:2, але за ўдзел дыскваліфікаванага футбаліста ў складзе «Дынама» гаспадарам была залічана тэхнічная параза — 0:3. Гэтак была «здабыта» першая перамога «Крылаў Саветаў» на чужым полі.

Склад

Акутальны на 27 студзеня 2015 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Расеі Бр Дзяніс Вавілін 1982
2 Нацыянальны сьцяг Беларусі ПА Станіслаў Драгун 1988
3 Сьцяг Бразыліі Аб Жазэ Надсан 1984
4 Сьцяг Расеі Аб Іван Таранаў 1986
5 Сьцяг Расеі ПА Георгі Габулаў 1988
6 Сьцяг Бразыліі Аб Бруна Тэлес 1986
8 Нацыянальны сьцяг Беларусі Нап Сяргей Карніленка 1983
9 Сьцяг Расеі ПА Алан Чочыеў 1991
11 Сьцяг Расеі ПА Эмін Махмудаў 1992
13 Сьцяг Расеі Бр Яўген Конюхаў 1986
14 Сьцяг Расеі ПА Аляксандар Елісееў 1991
15 Сьцяг Расеі Аб Ібрагім Цалагаў 1990
16 Сьцяг Бэльгіі Аб Ерун Сымайс 1985
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
17 Сьцяг Расеі Нап Сяргей Сіпатаў 1993
18 Сьцяг Паўночнай Македоніі Нап Адзіс Яхавіч 1987
20 Сьцяг Расеі ПА Аляксей Памерка 1990
25 Сьцяг Расеі ПА Дзяніс Ткачук 1989
33 Сьцяг Расеі Аб Дзьмітры Ятчанка 1986
40 Сьцяг Расеі Аб Сяргей Божын 1994
43 Сьцяг Расеі ПА Алег Раганаў 1995
45 Сьцяг Расеі Аб Аляксей Канцэдалаў 1990
70 Сьцяг Расеі Нап Сэрдэр Сэрдэраў 1994
77 Сьцяг Расеі ПА Ігар Гарбаценка 1989
88 Сьцяг Расеі Бр Віталь Шыльнікаў 1997
89 Сьцяг Расеі ПА Максім Паліенка 1994
90 Сьцяг Расеі Аб Тарас Бурлак 1990

Галоўныя трэнэры

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Крылы Саветаў Самарасховішча мультымэдыйных матэрыялаў