Перайсьці да зьместу

Рыгор Рэлес

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Рыгор Рэлес, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 22:46, 22 кастрычніка 2021. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Рыгор Рэлес
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 23 красавіка 1913(1913-04-23)
Памёр 19 верасьня 2004(2004-09-19) (91 год)
Пахаваны
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці пісьменьнік, паэт
Мова ідыш, расейская мова і беларуская мова

Рыго́р (Гірша) Льво́віч Рэлес (23 красавіка 1913 — 19 верасьня 2004) — пісьменьнік і паэт, які пісаў на ідыш.

Нарадзіўся 23 красавіка 1913 году ў горадзе Чашнікі Віцебскай вобласьці (тады ў Лепельскім павеце). Скончыў Віцебскі пэдагагічны тэхнікум (1933), вучыўся на жыдоўскім аддзяленьні літаратурнага факультэта Менскага пэдагагічнага інстытуту. Упершыню выступіў у друку зь вершам у 1931 годзе (газэта «Юнгер арбайтэр» — «Малады рабочы»). Пісаў на ідыш і па-расейску. Выдаў зборы вершаў на мове ідыш «Пачатак» (1939), «Вершы» (1941) і кнігу апавяданьняў «Пад мірным небам» (Масква, 1983). У перакладзе на беларускую мову выйшла кніга вершаў «Бяроза пад акном» (1961), на расейскую — «Стихи» (Масква, 1974). Стала друкаваўся на старонках жыдоўскага часопіса «Саветыш Геймланд» («Савецкая Радзіма», Масква). Выступаў і ў галіне прозы. Першая аповесьць «Пра тое, чаго не ведаюць вучні» надрукаваная ў 1955 годзе ў перакладзе на беларускую мову (часапіс «Полымя»).

Сярод перакладчыкаў вершаў Рэлеса — Фэлікс Баторын[1].

  1. ^ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]