Аляксандар Рагоза
Аляксандар Рагоза | |||||||
8 чэрвеня 1858 — 29 чэрвеня 1919 (61 год) | |||||||
Месца нараджэньня | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Месца сьмерці | |||||||
Прыналежнасьць | Расейская імпэрыя, Украінская дзяржава (1918) | ||||||
Род войскаў | артылерыя (да 1883 году), пяхота | ||||||
Гады службы | 1877—1918 | ||||||
Званьне | генэрал ад інфантэрыі (1914) | ||||||
Частка | 3-я грэнадэрская артылерыйская брыгада (1877—1878) | ||||||
Камандаваў | 25-ы армейскі корпус (1914—1915), 4-я армія (1915—1917), 2-я армія (1916, адначасна), Румынскі фронт (1917) | ||||||
Бітвы/войны | Расейска-турэцкая вайна (1877-1878), Нарачанская апэрацыя і Скробава-Гарадзішчанская апэрацыя (1916) | ||||||
Узнагароды | |
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Рагоза.
Алякса́ндар Фра́нцавіч Раго́за (1858, Віцебск, цяпер Беларусь — 1919, Адэса, цяпер Украіна) — расейскі генэрал ад інфантэрыі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і двараніна Віцебскай губэрні Франца Марцінавіча Рагозы, які быў вайскоўцам. Быў яго старэйшым сынам. У 1874 годзе скончыў Полацкую вайсковую гімназію[1] і паступіў у Міхайлаўскую артылерыйскую вучэльню ў Санкт-Пецярбургу. Патрапіў у 3-ю гвардзейскую грэнадэрскую артылерыйскую брыгаду. Удзельнічаў у расейска-турэцкай вайне 1877—1878 гадоў. За ўдзел у бітвах атрымаў ордэны сьвятой Ганны 4-й ступені, сьвятога Станіслава 3-й і 2-й ступеняў з мячамі і сьвятой Ганны 3-й ступені зь мячамі і бантам. У 1883 скончыў Мікалаеўскую акадэмію Генэральнага штабу. З 22 лістапада 1883 — старэйшы ад’ютант штабу 5-й пяхотнай дывізіі, з 11 студзеня 1888 — памагаты старэйшага ад’ютанту штабу Прыамурскай вайсковай акругі, з 1 ліпеня 1888 — старэйшы ад’ютант вайсковай канцылярыі пры вайсковым губэрнатарстве Прыморскай вобласьці. З 28 студзеня 1891 — начальнік страявога аддзелу штабу Керчанскай крэпасьці.
З 4 верасьня 1896 — начальнік штабу 32-й, з 10 сакавіка 1898 — 5-й пяхотных дывізіяў. З 27 красавіка 1900 — камандзір 18-га пяхотнага Валагодзкага палка, з 2 сакавіка 1904 — 1-й брыгады 27-й пяхотнай дывізіі. З 22 кастрычніка 1904 начальнік штабу 3-го армейскага корпусу, з 16 чэрвеня 1906 камэндант Усьць-Дзьвінскай крэпасьці.
З 17 сакавіка 1909 — начальнік 19-й пяхотнай дывізіі, у якой служыў калі распачалася Першая сусьветная вайна. З 27 верасьня 1914 — камандзір XXV Армейскага Корпусу. З 30 жніўня 1915 — камандуючы 4-й арміяй.
У сакавіку 1916 году адначасна ўзначальваў 2-ю армію, якая 5-15 (18-28) сакавіка правяла Нарачанскую апэрацыю[1]. Адзін з камандуючых пад час няўдалай Скробава-Гарадзішчанскай апэрацыі 1916 году. 21 лістапада 1917 году адхілены ад камандаваньня арміі.
Ва ўрадзе Ўкраінскай Дзяржавы Скорападзкага, з 30 красавіка да 13 сьнежня 1918 займаў пасаду вайсковага міністра. Пасьля паразы гетмана і захопу ўлады войскам Пятлюры, зьехаў у Адэсу. Зьбіраўся перабрацца на Кубань ці эміграваць, але ня здолеў гэта зрабіць. Пасьля захопу гораду бальшавікамі — арыштаваны. Пасьля адмовы далучыцца да Чырвонай арміі — расстраляны.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1858 годзе
- Памерлі 29 чэрвеня
- Памерлі ў 1919 годзе
- Нарадзіліся ў Віцебску
- Памерлі ў Кіеве
- Кавалеры ордэна Сьвятога Георгія IV ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Ўладзімера 2 ступені
- Кавалеры ордэна Сьвятога Аляксандра Неўскага
- Узнагароджаныя ордэнам Белага арла
- Узнагароджаныя ордэнам Сьвятога Станіслава 1 ступені
- Удзельнікі расейска-турэцкай вайны 1877—1878 гадоў
- Удзельнікі Першай сусьветнай вайны
- Расейскія генэралы
- Рэпрэсаваныя ў Савецкай Расеі
- Расстраляныя