Перайсьці да зьместу

Крылы Саветаў Самара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Jarash (гутаркі | унёсак) у 00:46, 22 кастрычніка 2023. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Крылы Саветаў
Заснаваны 1942
Горад Самара, Расея
Стадыён «Мэталюрг»
Умяшчальнасьць: 30 251
Кіраўнік Самарская вобласьць
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Прэм’ер-ліга
 · 2023—2024 9 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
pfcks.ru (рас.)

«Крылы Саветаў» (па-расейску: Крылья Советов) — расейскі футбольны клюб з гораду Самара. Заснаваны ў 1942 годзе. Бронзавы прызэр чэмпіянату Расеі 2004 году. Да 2014 году быў адзіным немаскоўскім клюбам, які ўдзельнічаў ува ўсіх розыгрышах найвышэйшай лігі, разам з ЦСКА, «Спартаком», «Дынама» й «Лякаматывам». З улікам чэмпіянатаў СССР клюб больш за 45 сэзонаў правёў у элітных дывізіёнах расейскага футболу. Першая каманда, якая ў чэмпіянаце Расеі па футболе дасягнула мяжы ў 500 згуляных матчаў[2]. Таксама «Крылы Саветаў» першым з расейскіх футбольных клюбаў дасягнуў адзнакі ў 600 згуляных матчаў у найвышэйшым дывізіёне расейскіх першынстваў 1 жніўня 2011 году матчам на хатнім стадыёне супраць пермскага «Амкару».

Гісторыя

1942—1990

У пачатку 1942 году старшыня цэнтральнага камітэту прафзьвязу авіяцыйнай галіны Васэрман напісаў ліст наркаму авіяпрамысловасьці Шахурыну з просьбай арганізаваць перавод у Маскву 27 былых сталічных футбалістаў, якія апынуліся ў эвакуацыі ў Молатаве й Куйбышаве. 12 красавіка намесьнік наркама Дзяменцьеў вырашыў, што было за лепшае стварыць моцную футбольную каманду ў Куйбышаве й Молатаве, не выклікаючы ў Маскву найлепшых.

Гэтак дзякуючы гэтаму лісту з працаўнікоў маскоўскіх «Завода імя Фрунзэ», «Авіяцыйнага завода № 1» імя Сталіна, варонескага «завода № 18 імя Варашылава», а таксама авіяцыйных прадпрыемстваў, эвакуяваных у Куйбышаў зь Менску й Данецку была заснавана каманда «Крылы Саветаў». Першы свой матч яна правяла ўжо 3 траўня 1942 году. 30 ліпеня 1944 году адбыўся дэбют «Крылаў Саветаў» у Кубку СССР. У матчы 1/16 фіналу «Крылы Саветаў» саступілі футбалістам маскоўскага «Лякаматыва» зь лікам 1:5.

Першую гульню на першынство СССР (2-я група) «Крылы Саветаў» правялі на куйбышаўскім стадыёне «Лякаматыў» 3 чэрвеня 1945 году супраць каманды «Тарпэда» (Горкі) і завяршылі яе ўнічыю зь лікам 1:1. Гол які стаў для «Крылаў Саветаў» першым у чэмпіянатах СССР забіў Пётар Бурмістраў. У другім матчы «Крылы Саветаў» дома атрымалі перамогу над ленінградзкім «Спартаком» 3:0, а затым перамаглі зь лікам 2:1 «Балтфлёт». Потым былі выязныя перамогі ў Новасыбірску, Чалябінску, Сьвярдлоўску й Молатаве. «Крылы Саветаў» выйшлі ў лідэры групы, а за адзін тур да заканчэньня чэмпіянату абыграўшы адэскі «Харчавік» 5:1, забясьпечылі сабе выхад у першую групу.

21 красавіка 1946 году ў Алма-Аце «Крылы Саветаў» правялі свой першы матч у найвышэйшым дывізіёне СССР і саступілі ленінградзкаму «Зэніту» зь лікам 1:2.

1991—1998

Пасьля спыненьня існаваньня СССР «Крылы Саветаў» засталіся ў найвышэйшай лізе. Самарскі клюб дэбютаваў у чэмпіянаце Расеі ў Маскве 29 сакавіка 1992 году ў матчы супраць сталічнага «Спартака» (0:5). Сваю першую перамогу ў чэмпіянаце Расеі «Крылы Саветаў» атрымалі 12 красавіка 1992 году ў хатнім матчы супраць пецярбурскага «Зэніту» зь лікам 1:0, гол забіў Аляксандар Цыганкоў. 7 верасьня 1992 году ў госьцевым матчы супраць стаўрапальскага «Дынама» «Крылы Саветаў» пацярпелі паразу зь лікам 0:2, але за ўдзел дыскваліфікаванага футбаліста ў складзе «Дынама» гаспадарам была залічана тэхнічная параза — 0:3. Гэтак была «здабыта» першая перамога «Крылаў Саветаў» на чужым полі.

Склад

Акутальны на 21 кастрычніка 2023 году[3]
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 RUS Бр Іван Ламаеў 1999
4 RUS Аб Аляксандар Салдаценкаў (капітан) 1996
5 RUS Аб Юры Гаршкоў 1999
6 RUS ПА Сяргей Бабкін 2002
7 RUS Нап Дзьмітры Цыпчанка 1999
8 RUS ПА Максім Віцюгоў 1998
9 RUS Нап Уладзімер Хубулаў 2001
10 ARG Нап Бэнджамін Гарэ 2000
11 RUS Нап Раман Яжоў 1997
14 RUS Нап Мікіта Салтыкоў 2004
15 RUS Аб Мікалай Расказаў 1997
17 BLR Нап Ягор Карпіцкі 2003
18 RUS ПА Дзяніс Якуба 1996
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
20 BIH ПА Амар Рагманавіч 1994
21 UKR ПА Дмытро Іванісеня 1994
22 RUS Аб Фэрнандa Кастанца 1998
23 NED Аб Глен Бійл 1995
24 RUS Аб Раман Яўгеньеў 1999
30 RUS ПА Арцём Сакалоў 2003
31 RUS Аб Георгі Зотаў 1990
39 RUS Бр Яўген Фралоў 1988
41 RUS Нап Ягор Ушакоў 2002
44 CRO Аб Матэо Барач 1994
73 RUS Нап Уладзіслаў Шытаў 2003
77 RUS Нап Уладзімер Пісарскі 1996
81 RUS Бр Багдан Аўсяньнікаў 1999
95 RUS Аб Ільля Гапонаў 1997

Галоўныя трэнэры

  • Віктар Новікаў (1945—1946)
  • Аляксандар Абрамаў (1947—1952)
  • Пётар Бурмістраў (1953—1954)
  • Вячаслаў Салаўёў (1954—1957)
  • Аляксандар Абрамаў (1958—1960)
  • Віктар Карпаў (1961—1969)
  • Усевалад Блінкоў (1969—1971)
  • Генадзь Сарычаў (1972)
  • Віктар Кірш (1973—1977)
  • Аляксандар Гулеўскі (1978)

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі