Перайсьці да зьместу

Андаманскія астравы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта актуальная вэрсія старонкі Андаманскія астравы, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 01:54, 13 студзеня 2024. Гэты адрас зьяўляецца сталай спасылкай на гэтую вэрсію старонкі.
(розьн) ← Папярэдняя вэрсія | Цяперашняя вэрсія (розьн) | Наступная вэрсія → (розьн)
Андаманскія астравы

Андаманскія астравы — архіпэляг на поўначы Індыйскага акіяна паміж Бэнгальскім залівам і Андаманскім морам. Працягласьць з поўначы на поўдзень каля 350 км. Плошча 6,5 тыс. км2. Насельніцтва — каля 250 тыс. чал. Клімат трапічны, мусонны. Вільготныя вечназялёныя трапічныя лясы.

Частка саюзнай тэрыторыі Індыі Андаманскія і Нікабарскія астравы. Адзіны горад — Порт-Блэр (каля 50 тыс. жыхароў).