Хуан-Карляс I
Гэта — накід артыкула. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
Хуа́н-Ка́рлас І Альфо́нса-Ві́ктар-Мары́я дэ Бурбо́н і дэ Бурбо́н (па-гішпанску: Juan Carlos I Alfonso Víctor María de Borbón y de Borbón) (нарадзіўся 5 сьнежня 1938) — дзейны кароль Гішпаніі
Унук караля Альфонса XIII і сын Хуана дэ Бурбона, графа Барсэлёнскага, нарадзіўся ў Рыме, дзе каралеўская сям’я атрамала прытулак па абвяшчэньні ў Гішпаніі Другой Рэспублікі.
Адпаведна дамоўленасьці паміж Франсіска Франка і графам Барсэлёнскім ад 25 жніўня 1948 году, будучы кароль пераехаў у Гішпанію.
Вучыўся ў каледжы сьвятога Ісідара ў Мадрыдзе, потым у Агульнай Вайсковай Акадэміі ў Сарагосе (1955 – 1957), Ваенна-Марской Вучэльні ў Пантэвэдры (1957 – 1958) і ў Агульнай Лётнай Акадэміі «Сан-Хаўер» у Мурсіі (1958 – 1959), скончыў унівэрсытэт Камплутэнсэ ў Мадрыдзе (1961).
У 1969 годзе абвешчаны пераемнікам главы гішпанскай дзяржавы. Каранаваны 22 лістапада 1975 году. На рэфэрэндуме 1978 году Гішпанія абвешчана парлямэнцкай манархіяй.
У шлюбе з прынцэсаю Соф’яю Грэцкаю (нарадзілася 2 лістапада 1938) маюць дзяцей:
- інфанту Алену (нарадзілася 20 сьнежня 1963)
- інфанту Хрысьціну (нарадзілася 13 чэрвеня 1965)
- прынца Фэліпэ (нарадзіўся 30 студзеня 1968)
Вонкавыя спасылкі
Хуан-Карляс I — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў