Ордэн Людавіта Штура
Ордэн Людавіта Штура | |||
I ступені | |||
---|---|---|---|
| |||
II ступені | |||
| |||
III ступені | |||
| |||
Арыгінальная назва | Rad Ľudovíta Štúra | ||
Краіна | Славаччына | ||
Тып | ордэн | ||
Статус | уручаецца | ||
Статыстыка | |||
Дата заснаваньня | 2 лютага 1994 | ||
Першае ўзнагароджаньне | 1995 | ||
Старэйшая ўзнагарода | ордэн Андрэя Глінкі[d] | ||
Малодшая ўзнагарода | Крыж Мілана Расьціслава Штэфаніка[d] |
О́рдэн Лю́давіта Шту́ра (па-славацку: Rad Ľudovíta Štúra) — трэцяя (пасьля ордэну падвойнага Белага крыжа і ордэна Андрэя Глінкі) па старшынстве славацкая дзяржаўная ўзнагарода (але другая па старшынстве, прызначаная выключна для грамадзянаў Славацкай рэспублікі), надаваная за выбітныя заслугі ў разьвіцьці дэмакратыі, аховы вольнасьцяў і правоў чалавека, за ўмацаваньне абароны і бясьпекі Славацкай рэспублікі, за выбітныя заслугі ў разьвіцьці палітыкі, гаспадаркі і кіраваньня, за дасягненьні ў галіне гаспадаркі, самакіраваньня, навукі і тэхнікі, адукацыі, культуры, мастацтва, спорту і грамадзкіх стасункаў, а таксама за прапагандаваньне добрага імені Славацкай рэспублікі па-за яе межамі.
Ордэн Людавіта Штура ўсталяваны законам № 37/1994 2 лютага 1994. Носіць імя Людавіта Штура — славацкага нацыянальнага дзеяча XIX стагодзьдзя.
Ордэн мае дзьве вэрсіі — цывільную і вайсковую, кожная зь якіх падзяляецца на тры клясы.
Кожны прэзыдэнт Славацкай рэспублікі на сваёй пасадзе ёсьць кавалерам ордэна Людавіта Штура I клясы.
Планкі ордэна | |||||
---|---|---|---|---|---|
I кляса |
II кляса |
III кляса |
Вонкавыя спасылкі
- Zákon NR SR o štátnych vyznamenaniach (славацк.). Prezident SR. Праверана 30 сакавіка 2013 г.
- Predpis č. 522/2008 Z. z. Zákon o vyznamenaniach Slovenskej republiky (славацк.). Zákony pre ľudí. Праверана 30 сакавіка 2013 г.