Форма дзяржаўнага кіраваньня
Форма дзяржаўнага кіраваньня характарызуе арганізацыю дзяржаўнай улады, сыстэму вышэйшых дзяржаўных органаў, а таксама парадак іх утварэньня, узаемаадносіны паміж імі і грамадзянамі.
Форма кіраваньня нараўне з формай дзяржаўнага ладу і палітычным рэжымам характарызуюць форму дзяржавы.
У розных пэрыядах гісторыі форма кіраваньня мела розны сэнс. Так, у аграрным грамадзтве значэньне формы кіраваньня зводзілася толькі да азначэньня таго, якім чынам замяшчаецца пасада главы дзяржавы — у парадку ўспадкоўваньня або шляхам выбараў. Па меры раскладаньня фэадалізму і пераходу да індустрыяльнага грамадзтва, які суправаджаўся паслабленьнем улады манархаў, зьяўленьнем і ўмацаваньнем народнага прадстаўніцтва, формы кіраваньня сталі ўзбагачацца. Найбольшую значнасьць набыла ня то, спадчынны або выбарны глава дзяржавы щ краіне, а то, як арганізуюцца адносіны паміж главой дзяржавы, парлямэнтам, урадам, як узаемна ўраўнаважваюцца іх паўнамоцтва, — словам, як уладкованы падзел улад.
Такім чынам, форма кіраваньня паказвае:
- як ствараюцца вышэйшыя органы ўлады ў дзяржаве,
- іх структуру,
- якія прынцыпы ляжаць у аснове ўзаемадзеяньня паміж дзяржаўнымі органамі,
- як будуюцца ўзаемаадносіны паміж вярхоўнай уладай і радавымі грамадзянамі краіны,
- у якой меры арганізацыя органаў дзяржавы дазваляе забясьпечваць правы і волі грамадзян.
Пры гэтым неабходна адрозьніваць паняцьце «палітычны рэжым» ад паняцьця «форма кіраваньня». Палітычны рэжым хутчэй сацыялягічная характарыстыка дзяржавы характарызавалая ў большай ступені ўзаемаадносіны з нагоды адчужэньні і пераходу ўлады ў дзяржаве, а форма кіраваньня апісвае як фармуюцца органы дзяржаўнай улады (хутчэй з пункта гледжаньня працэсуальных момантаў), і як дадзеныя органы ўзаемадзейнічаюць адзін з адным.
Розныя формы дзяржаўнага кіраваньня
Некаторыя навукоўцы вылучаюць іншыя формы кіраваньня, такія, як
- Супэрпрэзыдэнцкая рэспубліка
- Савецкая рэспубліка
- Дыктатура
- Арыстакратыя
- Джамахірыя
- Тэакратыя
- Тэхнакратыя
- Ідэакратыя
- Алігархія
- Плутакратыя
Літаратура
- Н. В. Хропанюк. Теория государства и права. — М.: Интерстиль, 2000.
- Т. В. Кашанина. Основы российского права. — М.: Норма-ИнфраМ, 2000.
- М. Н. Марченко. Общая теория государства и права. — М.: Зерцало, 1998.
- К. И. Батыр. Всеобщая история государства и права. Ч.2. — М.. — Манускрипт, 1993.
- О. А. Жидков, Н. А. Крашенинникова. История государства и права зарубежных стран. Ч.2. — М.: Норма-ИнфраМ, 1998.
- Ю. П. Титов. История государства и права России. — М.: Проект, 1998.
- О. Тоффлер. Проблемы власти на пороге XXI века. — М.: МГУ, 1997.
- М. Каддафи. Зелёная книга. — М.: Международные отношения, 1989.