Перайсьці да зьместу

Цывэта афрыканская

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Цывэта афрыканская
Клясыфікацыя
НадцарстваЭўкарыёты (Eucaryota)
ЦарстваЖывёлы (Animalia)
ТыпХордавыя (Chordata)
ПадтыпХрыбетныя (Vertebrata)
КлясаСысуны (Mammalia)
АтрадДрапежныя (Carnivora)
ПадатрадКоткападобныя (Feliformia)
СямействаВівэравыя (Viverridae)
ПадсямействаViverrinae
РодCivettictis
ВідЦывэта афрыканская
Бінамінальная намэнклятура
Civettictis civetta (Schreber, 1776)
Арэал

Цывэта афрыка́нская (Civettictis civetta) — від драпежных жывёлаў зь сямейства вівэравых.

Даўжыня цела складае 67–84 см, даўжыня хваста — 34–47 см, маса — 9.5–20 кг. Гэта плямістыя жывёлы з доўгім моцным целам, шырокай галавой з завостранай пысай, круглявымі малымі вушамі, доўгімі нагамі і пухнатым паласатым хвастом. Ёсьць грэбень цёмных валасоў ўздоўж хрыбетніка да хваста.

Распаўсюджаны ў Афрыцы на поўдзень ад Сахары. Жывуць у розных месцах: лясы, саванны і балоты.

Вядзе адзіночны ці парны і начны вобраз жыцьця. Усяедны, здабыча: дробныя грызуны, птушкі, паўзуны, вусякі і іншыя беспазваночныя, плады, падлу. Пры руху выгінае спіну і трымае галаву нізка.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]