Эмілі Брантэ
Эмілі Брантэ | |
па-ангельску: Emily Brontë | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Эмілі Джэйн Брантэ |
Псэўданімы | Эліс Бэл |
Нарадзілася | 30 ліпеня 1818[1][2][3][…] |
Памерла | 19 сьнежня 1848[1][2][5][…] (30 гадоў) |
Пахаваная | |
Бацькі | Патрык Брантэ[d][6] Марыя Брантэ[d][6] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | паэтка, навэлістка, пісьменьніца, настаўніца, гувэрнантка |
Гады творчасьці | ? — 19 сьнежня 1848 |
Жанр | мастацкая выдумка[7] і паэзія[7] |
Мова | ангельская мова[8] |
Подпіс | |
Э́мілі Джэйн Брантэ́ (па-ангельску: Emily Jane Brontë; 30 ліпеня 1818, Торнтан, Ангельшчына — 19 сьнежня 1848, Гаўорт, Ангельшчына) — ангельская пісьменьніца і паэтка, аўтарка сусьветна вядомага рамана «Навальнічны перавал»[9]. Лічыцца клясыкам ангельскай літаратуры.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Эмілі Джэйн Брантэ нарадзілася 30 ліпеня 1818 году ў Торнтане ля Брэдфарду, Ёркшыр, Ангельшчына, Вялікабрытанія. Яна была дачкой Патрыка Брантэ, сьвятара, і Марыі Брэнўэл, якая паходзіла з купецкага асяродзьдзя. У яе былі старэйшыя сёстры Марыя, Элізабэт, Шарлёта, малодшая сястра Эн і старэйшы брат Бранўел Брантэ.
У 1820 годзе сям’я пераехала ў вёску Геўорт(en), так як Патрык Брантэ, бацька Эмілі, атрымаў тут месца сьвятара.
15 верасьня 1821 году памерла маці Емілі — Марыя Брантэ. Пасьля сьмерці маці тры старэйшыя дзяўчынкі былі зьмешчаныя ў школу для дзяцей-сірот беднага духавенства, якая ўяўляла сабой змрочную ўстанову, дзе маленькія выхаванкі пакутавалі ад холаду і голаду, даволі жорсткага абыходжаньня. Пасьля сьмерці ад сухотаў двух старэйшых дачок, Марыі і Элізабэт, сьвятар забраў дадому ледзь жывую Шарлёту. Пасьля сьмерці Марыі Брантэ яе родная сястра Элізабэт займалася выхаваньнем дзяцей. Менавіта яна пазьней стала правобразам Нэлі Дзін у рамане «Навальнічны перавал».
Некаторы час Эмілі Брантэ разам з Шарлётай вучылася ў дабрачыннай школе ў Кован-Брыдж.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1847 годзе быў выдадзены раман Эмілі Брантэ «Навальнічны перавал», які пасьля прынёс ёй славу.
Сьмерць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У верасьні 1848 году Эмілі прастудзілася на пахаваньні брата Бранўела Брантэ й 19 сьнежня памерла ад сухотаў.
Ушанаваньне памяці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У гонар Эмілі Брантэ названы кратар на Мэркурыі. Эмілі Брантэ намаляваная на брытанскай паштовай марцы 1980 году.
Бібліяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Alexander, Christine and Sellars, J. (1995) The Art of the Brontës, Cambridge; New York: Cambridge University Press, ISBN 0-521-43248-0
- Juliet Barker (1995) The Brontës, London: Phoenix Press, ISBN 1-84212-587-7
- Benvenuto, Richard Emily Brontë. — Boston: Twayne Publishers, 1982. — ISBN 0-80576-813-0
- Fraser, Rebeca The Brontës: Charlotte Brontë and her family. — New York: Crown Publishers, 1988. — ISBN 0-517-56438-6
- Gaskell, Elizabeth Cleghorn The Life of Charlotte Brontë. — London: D. Appleton, 1857. — Т. 2.
- Gérin, Winifred Emily Brontë. — Oxford: Clarendon Press, 1971. — ISBN 01-9812-018-4
- The Brontës A to Z. — New York: Facts On File, 2003. — ISBN 0-8160-4303-5
- Robinson, F. Mary A. Emily Brontë. — Boston: Roberts Brothers, 1883.
- Vine, Steven Emily Brontë. — New York: Twayne Publishers, 1998. — ISBN 0-80571-659-9
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Emily Brontë // Internet Broadway Database (анг.) — 2000.
- ^ а б Emily Brontë // Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі (анг.) — 1995.
- ^ Emily Brontë // BD Gest' (фр.)
- ^ National Heritage List for England
- ^ Ellis Bell // CERL Thesaurus (анг.) — Consortium of European Research Libraries.
- ^ а б Blain V., Grundy I., Clements P. The Feminist Companion to Literature in English (анг.): Women Writers from the Middle Ages to the Present — 1990. — P. 140.
- ^ а б Brontë, Emily, 1818-1848 // нарматыўны кантроль Бібліятэкі Кангрэсу (анг.) — Library of Congress.
- ^ Brontë, Emily, 1818-1848 // CONOR.SI
- ^ 19 сьнежня — сьвяты Мікалай, Брэжнеў, Гітлер… «Радыё Свабода»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Эмілі Брантэ на сайце «ПрайдзіСвет»
- Эмілі Брантэ на сайце «Internet Archive» (анг.)
- Эмілі Брантэ на сайце «LibriVox» (анг.)