Хімкі
Хімкі | |||||
рас. Химки | |||||
| |||||
Дата заснаваньня: | 1851[1] | ||||
Краіна: | Расея | ||||
Суб’ект фэдэрацыі: | Маскоўская | ||||
Гарадзкая акруга: | Хімкі | ||||
Галава: | Алег Шахаў[d] і Дзьмітры Валошын[d] | ||||
Плошча: |
| ||||
Вышыня: | 180 м н. у. м. | ||||
Насельніцтва: | |||||
Тэлефонны код: | 495, 498 | ||||
Паштовы індэкс: | 141400–141446 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 55°53′21″ пн. ш. 37°26′42″ у. д. / 55.88917° пн. ш. 37.445° у. д.Каардынаты: 55°53′21″ пн. ш. 37°26′42″ у. д. / 55.88917° пн. ш. 37.445° у. д. | ||||
Хімкі | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://admhimki.ru |
Хімкі (па-расейску: Химки) — места ў Расеі, месьціцца ў Маскоўскай вобласьці. Зьяўляецца цэнтрам гарадзкой акругі Хімкі. Места заснавае ў 1850 годзе. Хімкі зьяўляюцца другім паводле колькасьці насельніцтва падмаскоўным местам пасьля Балашыхі, насельніцтва якой складае 250 тысячы чалавек.
Места разьмешчана на беразе канала імя Масквы. Хімкі непасрэдна прымыкае з паўночнага захаду да Масквы, то бок мяжа праходзіць па Маскоўскай колцавай аўтамабільнай дарозе, а таксама з захаду, поўначы й усходу апярэзвае экскляўные маскоўскія раёны Куркіна й Малжаніноўскі.
Хімкі ёсьць адзіным населеным пунктам, які ўваходзіць у склад гарадзкой акругі Хімкі[3], у Хімках разьмешчана адміністрацыя гарадзкой акругі.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паселішча было закладзена 13 лістапада 1851 года, калі была адчынена станцыя Пецярбурска-Маскоўскай чыгункі Хімская (зараз станцыя Хімкі), а пры ёй паўстала прыстанцыйнае мястэчка. Цягнікі стаялі на станцыі ўсяго 10 хвілінаў[4]. Станцыя была першай ад Масквы; яна была аднесеная да 4 клясы, і паводле штацу ёй належылі касір, начальнік станцыі й ягоны памочнік і адзін жандар. На станцыі былі пабудаваныя драўляныя платформы, «гасьцёўна» (вакзал), чыгуначная будка й жылы дом для чыгуначнікаў. У 1869 годзе ў мястэчку Хімская станцыя стала пражывалі 39 чалавек, галоўным чынам чыгуначныя працоўныя й служачыя. Ад станцыі да Пецярбурскай шашы празь лес была праведзена дарога — Царская алея (цяпер Маскоўская вуліца), якая да пачатку XX стагодзьдзя было зложана каменем.
У 1907 годзе станцыйнае мястэчка налічвала ўжо 47 двароў. У ім пабудавалі пошту, тэлеграф, прыватную аптэку, дзьве каляніяльныя крамы, карчму, рэстарацыю з кегельбанам. Агульнае насельніцтва, з навакольнымі вёскамі й дачамі, складала 1,5 тысячы чалавек; летам насельніцтва за кошт дачнікаў налічвала каля 5 тысячаў чалавек.
Гандаль
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 2000 годзе ў месце адчынілася першая ў Расеі крама найбуйнейшага ў сьвеце мэблевага рытэйлера ІКЕА, які пасьля стаў часткай гандлёвага комплексу МЕГА. Да 2005 году Хімкінскі комплекс МЕГА зьяўляўся найбуйнейшым на той момант гандлёвым цэнтрам Расеі й уключаў у сябе гіпэрмаркет францускай гандлёвай сеткі Ашан, будаўнічы супэрмаркет OBI, крамы сетак Калінка-Стокман, М-Відэа й дзясяткі іншых крамаў і прадпрыемстваў абслугоўваньня.
Спорт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У Хімках маецца футбольны клюб «Хімкі».
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в http://www.admhimki.ru/istoriya/istoriya-goroda/
- ^ https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/Сhisl_MO_01-01-2024.xlsx (рас.) — Росстат, 2024.
- ^ Устав городского окурга Химки
- ^ А. В. Белов. «Дачные поселения и пригороды на территории Московской губернии в конце XIX — начале XX века» // Вестник Московского Государственного Областного Университета, серия «История и политические науки», № 1, М., 2007, стр. 113—114
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт гарадзкой акругі
- Мапа гарадзкой акругі Хімкі Архіўная копія ад 13 сьнежня 2006 г.
- Гісторыя места