Шчасьліўчык Гілмар
Шчасьліўчык Гілмар | |
па-ангельску: Happy Gilmore | |
Жанр | кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | |
Сцэнарыст | |
Прадусар | |
У ролях | |
Кампазытар | |
Апэратар | |
Мантаж | Джэф Гурсан[d] |
Вытворчасьць | Robert Simonds Productions[d] |
Распаўсюд | Universal Pictures і Netflix |
Дата выхаду | 30 траўня 1996[2] і 1996 |
Працягласьць | 91 хвіліна |
Краіна | |
Мова | ангельская мова |
Старонка на IMDb |
«Шчасьлі́ўчык Гі́лмар» (па-ангельску: Happy Gilmore) — амэрыканская спартовая камэдыя 1996 году рэжысэра Дэніса Дугана. Галоўную ролю выканаў Адам Сэндлер. У фільме таксама здымаліся Крыстафэр Макдональд, Джулі Боўэн і Карл Ўэтэрз. Сцэнар быў напісаны Сэндлерам і ягоным сябрам Тымам Гэрлігі, зь якім яны за год да гэтага мелі супрацу ў фільме «Білі Мэдысан». Фільм таксама ёсьць першым зь некалькіх сумесных работ Сэндлера і Дугана. «Шчасьліўчык Гілмар» быў выпушчаны ў кінатэатрах 16 лютага 1996 году кампаніяй Universal Pictures.
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Шчасьліўчык Гілмар (Адам Сэндлер) — запальчывы, няўдалы хакеіст, чые адзіныя навыкі — гэта бойка і моцны удар, якому ён навучыўся ад свайго нябожчыка бацькі. Няўменьне коўзацца на каньках абмяжоўвае ягоныя прафэсійныя пэрспэктывы. Калі ён вяртаецца дадому пасьля чарговай няўдалай спробы замацавацца ў камандзе, ягоная дзяўчына Тэры, выхавальніца дзіцячага садка, сыходзіць ад яго праз адсутнасьць посьпеху. На наступны дзень небарака даведваецца, што ягоная бабуля (Фрэнсіс Бэй) вінная сплаціць 270 тысячаў даляраў падаткаў. Яна мае толькі 90 дзён, каб пагасіць запазычанасьць. Гілмар адпраўляе сваю бабулю ў дом састарэлых, а сам спрабуе знайсьці спосаб сплаціць доўг.
Хлопец нечакана выяўляе ў сябе пэўны талент у гольфе, спаборнічаючы з двума грузчыкамі, якія вярталі мэблю бабулі да ягонага дому. Гілмар пастанавіў сабе мітусіцца з гульцамі ў гольф на палігоне і сустракае Чабса Пэтэрсана (Карл Ўэтэрз), былую зорку прафэсійнага гольф-тура, які страціў руку ў выніку нападу алігатара. Чабс заклікае Гілмара ўзяць удзел у мясцовым турніры, дзе пераможца аўтаматычна трапляе ў тур. Шчасьліўчык, адчайна жадаючы вярнуць дом сваёй бабулі, згаджаецца, калі Чабс паведамляе яму пра значны грашовы прыз.
Гілмар здабывае перамогу ў турніры і хутка становіцца ўлюбёнцам заўзятараў тура дзякуючы сваім незвычайна моцным ударам і нестандартным выбрыкам. Ён таксама сустракае нахабнага Стральца Макгэвіна (Крыстафэр Макдональд), галоўнага фаварыта тура, які грэбуе Гілмарам праз брак у навака этыкету гольфу. Не зважаючы на неверагодную гульню, Гілмару не стае вытрымкі, а праз гістэрыю Шчасьліўчыка нават ледзь не выганяюць з тура. Хлопца ратуе кіраўнічка па сувязях з грамадзкасьцю Вірджынія Вэніт (Джулі Боўэн), якая пераконвае камісіянэра Дуга Томпсана (Дэніс Дуган), спасылаючыся на паляпшэньне тэлевізійных рэйтынгаў, большы ахоп гледачоў, высокую наведвальнасьць і новыя спонсарскія прапановы. Яна абяцае дапамагчы Гілмару адолець свой гнеў. У выніку паміж Вірджыніяй і хлопцам усталёўваюцца рамантычныя стасункі.
Стралец наймае шалапута на імя Дональд (Джо Флэгэрці), які мусіць замінаць і разьюшваць Гілмара, што той удала робіць. Праз чарговую бойку Шчасьліўчык атрмлівае штраф у памеры 25 тысяч даляраў і дыскваліфікацыю на адзін месяц. Вірджынія дапамагае небараку скласьці спонсарскую дамову з Subway, каб пакрыць неплянаваныя выдаткі. У гэты час Стралец даведаўся пра сытуацыю з бабуляй, таму выкупіў дом. Гілмар і Макгэвін складаюць угоду, паводле якой на маючым адбыцца чэмпіянаце тура Макгэвін вяртае дом Гілмару, калі Гілмар пераможа, у адваротным выпадку Макгэвін пакідае сабе дом, а Гілмар будзе вымушаны сысьці з тура. Каб палепшыць свае ўдары на невялікія адлегласьці, Гілмар зноў наймае Чабса, які вучыць яго навуцы праз міні-гольф. У знак падзякі хлопец дорыць трэнэру галаву алігатара, чым моцна палохае таго. У выніку празь няшчасны выпадак Чабс вывальваецца з вакна і гіне.
На чэмпіянаце Стралец зноў дасылае да Гілмара Дональда, каб разьюшыць і сапсаваць яму вынікі, але дзякуючы падтрымцы бабулі Шчасьліўчык здабывае перамогу і вяртае бабулі дом. На заключных кадрах Гілмар, бабуля, Вірджынія да кэдзі Ота (Ален Ковэрт) разам сьвяткуюць, а на іх зь нябёсаў глядзяць Чабс і алігатар.
Крытыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На агрэгатары аглядаў Rotten Tomatoes «Шчасьліўчык Гілмар» мае рэйтынг ухвалы 62%, палягаючы на 55 водгуках, зь сярэднім рэйтынгам 5,9/10. Паводле крытыкаў парталу, тыя гледачы, якім падабаецца камэдыйны стыль Адама Сэндлера, знойдуць шмат вясёлага ў гэтай юнацкай стужцы пра прафэсійны гольф, але астатнім фільм будзе падавацца нясьмешным і незапамінальным[3]. На Metacritic фільм мае сярэднеўзважаны 31 бал з 100 мажлівых, які склаўся на грунце 14 аглядаў, што сьведчыць агулам пра няўхвалу[4]. Аўдыторыя, апытаная CinemaScore, надала фільму пасярэднюю адзнаку B+ паводле шкале ад A+ да F.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Шчасьліўчык Гілмар (анг.) на сайце IMDb
- Шчасьліўчык Гілмар на сайце «Rotten Tomatoes» (анг.)
- Шчасьліўчык Гілмар на Metacritic