Аляксей Мікалаевіч Талстой
Аляксей Мікалаевіч Талстой (10 студзеня 1883 (ст. ст. 29 сьнежня 1882) г., Нікалаеўск, Самарская губэрня, Расейская імпэрыя — 23 лютага 1945, Масква) — расейскі савецкі пісьменьнік і грамадзкі дзяяч, граф. Аўтар сацыяльна-псыхалягічных, гістарычных і навукова-фантастычных раманаў, аповесьцяў і апавяданьняў, публіцыстычных твораў. Член камісіі па расьследаваньні злачынстваў нямецкіх захопнікаў (1942). Ляўрэат трох Сталінскіх прэмій першай ступені (1941; 1943; 1946 — пасьмяротна). Ляўрэат Ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцяга СССР, Ордэну Знак Пашаны. Акадэмік АН СССР (1939).
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў горадзе Нікалаеўск Самарскай губэрні (ад 1918 Пугачоў, зараз у складзе Саратаўскай вобласьці). Граф. Бацька быў старшынём дваранскага сходу. Маці Аляксандра Лявонцьеўна Бастром — дзіцячай пісьменьніца. У 1901 годзе скончыў рэальную вучэльню ў Самары. Выпускнік Пецярбургскага тэхналягічнага інстытуту (1907[1], паводле іншых зьвестак — у 1908[2]). Працаваў ваенным карэспандэнтам газэты «Русские ведомости» (1914-1916). У 1918 годзе[3] (паводле іншых зьвестак — у 1919 годзе[2]) зьехаў за мяжу. Жыў у Парыжы, потым у Італіі[4]. Увясну 1923 вярнуўся на радзіму. У 1937 годзе абраны ў Вярхоўны Савет СССР. Пад час Другой Сусьветнай вайны пісаў франтавыя нарысы[3]. Дэбютаваў у друку ў 1905 годзе. Першае выданьне — кніга «Лірыка» (1907). Цыкль апавяданьняў «Заволжа» (1909-1911), раманы «Дзівакі» (1911), «Кульгавы пан» (1912), «Аэліта» (1922-1923), «Ібікус» (1924), «Гіпэрбалёід інжынэра Гарына» (1925-1927), «Чорнае золата» («Эмігранты», 1931), «Пётар I» (1929-1945, ня скончаны, дзяржаўная прэмія, экранізаваны 1937-1949). Больш за 20 п’ес, у тым ліку «Галубка» (пастаноўка 1916), «Змова імпэратрыцы» (1925, з П. Шчогалевым, Беларускім тэлебачаньнем пастаўлены спэктакль «Крах», 1966), «Азэф» (1926), драматычная дылёгія «Іван Грозны» (1941-1943, Дзяржаўная прэмія СССР 1946). Трылёгія «Блуканьне па муках» (раманы «Сёстры», 1920-1921, «Васямнаццаты год», 1927-1928, «Пахмурная раніца», 1940-1941, экранізацыя 1957-1959). Аўтабіяграфічная аповесьць «Дзяцінства Мікіты» (1920). Аповесьць-казка «Залаты ключык, альбо прыгоды Бураціна» (1935, экранізавана: «Прыгоды Бураціна»). Аўтар публіцыстычных ды літаратурна-крытычных артыкулаў. Творы перакладзеныя на больш за 30 моў[2]. На беларускую творы Талстога перакладалі Алесь Бачыла, Уладзімер Ляўданскі, Язэп Пушча, Мікалай Улашчык[5], Міхась Блісьцінаў ды інш. Творы перакладзеныя на ангелькую[6]. На летувіскую перакладаў Альбінас Жукаўскас. П’еса «Нараджэньне сьвету» паводле трылёгіі «Блуканьне па пакутах» (інсцэніроўка І. Судакова) пастаўлена Беларускім тэатрам імя Я. Коласа ў 1948 годзе, п’еса «Дзялок» — Гарадзенскім абласным драматычным тэатрам (1958), Дзяржаўным рускім драматычным тэатрам (1992), п’еса «Прыгоды Бураціна» — Беларускім рэспубліканскім тэатрам юнага гледача (1966), п’еса «Прыгоды Бураціна ў Краіне Дурняў» А. Шапіры паводле Талстога — Беларускім тэатрам лялек (1991), п’еса «Касатка» — Нацыянальным тэатрам імя Я. Коласа (1992), п’еса «Любоў — кніга залатая» — Менскім абласным драматычным тэатрам (1993).
Быў чатыры разы жанаты — на Юліі Ражанскай (1902-1907), Людміле Крэсьцінскай-Баршавай, Соф’і Дымшыц ды Натальлі Крандзіеўскай. Меў пяцёра дзяцей. Сын Мікіта — прафэсар фізыкі. Пахаваны ў Маскве на Новадзявочых могілках.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Жакаў А. Р. Талстой Аляксей Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15: Следавікі — Трыо. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2 С. 406.
- ^ а б в Зелинский К. Толстой, Алексей Николаевич // Большая советская энциклопедия / гл. ред. О. Ю. Шмидт. — Москва: Советская энциклопедия, 1946. — Т. 54 : Телецкое озеро – Трихофития. — С. 443.
- ^ а б Толстой, Алексей Николаевич (рас.). Энциклопедия Кругосвет. Праверана 5 жніўня 2024 г.
- ^ Aleksei Tolstoy - Biography (анг.). IMDb. Праверана 5 жніўня 2024 г.
- ^ А. Талстой Жаўтухін: [апавяданне]. — Менск: Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930. — 13 с. — (Бібліятэка школьніка).
- ^ Aleksey Nikolayevich, Count Tolstoy (анг.). Encyclopedia Britannica (11 красавіка 2024). Праверана 5 жніўня 2024 г.
Гэта — накід артыкула пра пісьменьніка альбо пісьменьніцу. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Памерлі 23 лютага
- Памерлі ў 1945 годзе
- Савецкія літаратары
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Нарадзіліся 10 студзеня
- Нарадзіліся ў 1883 годзе
- Выпускнікі Санкт-Пецярбурскага дзяржаўнага тэхналягічнага інстытуту
- Расейскія літаратары
- Расейскія паэты
- Расейскія драматургі
- Расейскія журналісты
- Расейскія сцэнарысты
- Савецкія драматургі
- Савецкія журналісты
- Савецкія сцэнарысты
- Савецкія дзіцячыя літаратары
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сьцягу
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя мэдалём «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
- Аўтары гістарычных раманаў
- Літаратары сацыялістычнага рэалізму
- Правадзейныя сябры АН СССР
- Памерлі ад раку лёгкіх
- Памерлі ў Маскве