Абмеркаваньне шаблёну:Ці ведаеце вы/Архіў 2
Выгляд
Архівы |
---|
|
Дапаможныя сродкі |
---|
|
Тыдзень 52 (26 сьнежня — 1 студзеня)
[рэдагаваць крыніцу]- …ці выкарыстоўваюць на допытах у Беларусі псыхатропныя рэчывы?
- …што першы тэатральны спэктакаль у Менску быў пастаўлены ў гонар фундатара езавіцкага калегіюму?
- …якая міжнародная арганізацыя адсочвае «атакі на прэсу»?
- …што брытанская праваабарончая арганізацыя была ўганараваная Нобэлеўскай прэміяй міру і прэміяй ААН, а амэрыканская крытыкуецца за ляяльнасьць да ўраду ЗША?
- …якая моладзевая арганізацыя ладзіць археалягічныя летнікі для валянтэраў?
- …дзе (на выяве) знаходзілася лагойская пахавальня Тышкевічаў?
- …што першыя Каляды Першай сусьветнай вайны ворагі сустрэлі гульнёй у футбол на лініі фронту і сьпяваньнем калядак?
- …дзе знаходзіцца малочная фэрма Амэрыкі?
Тыдзень 51 (19—25 сьнежня)
[рэдагаваць крыніцу]- …навошта брытанскі сэр адкусіў сабе кончык языка?
- …які доктар узначальваў прапаганду стэрылізацыі ў Трэцім райху?
- …што Аляксандар Пушкін мог быць таемна закаханы ў жонку дзекабрыста і прысьвяціў ёй 6 уласных паэмаў?
- …што фундатар (на выяве) капліцы пры галоўнай каталіцкай сьвятыні Менску быў у ёй жа пахаваны?
- …што кітайцы маюць уласную Нокію?
- …без чаго цяжка абысьціся, палюючы на дробных грызуноў і пушных зьвяроў?
- …дзе дазвалялася расьсяляцца жыдам у Расейскай імпэрыі?
- …які падпольны дзяяч камуністычнай Польшчы выказаўся ў падтрымку беларускай апазыцыі пасьля нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў?
Тыдзень 50 (12—18 сьнежня)
[рэдагаваць крыніцу]- …што да 2000 году ў Беларусі фактычна дзейнічалі два парлямэнты?
- …што страва, якая традыцыйна лічыцца беларускай (на выяве), прыйшла да нас з жыдоўскае кухні літаральна стагодзьдзе таму?
- …хто кіраваў НКУС БССР у разгар сталінскіх чыстак?
- …за якую правіну апазыцыянэр атрымаў ад Жыгімонта Аўгуста ваяводзтва і тытул графа?
- …які дзяяч беларускай эміграцыі паўдзельнічаў у Слуцкім збройным чыне і францускім Супраціве?
- …што пасьля Лява Сапегі літоўскім канцлерам стаў «Абаронца правоў»?
- …дзякуючы каму шахматы займелі гетмана і княжыча?
- …адкуль паходзіла Вітаўтава маці?
- …хто стаў першым прэзыдэнтам Украіны?
Тыдзень 49 (5—11 сьнежня)
[рэдагаваць крыніцу]- …без чаго ня варта шукаць чаркі?
- …што ідэі па стварэньні «ЛітБелу» зьявіліся ўжо ў 1915 годзе?
- …які вялікалітоўскі гетман тройчы выступаў то на баку, то супраць «моцнага саксонца», у рэшце рэшт апынуўшыся ў Пецярбургу?
- …чаму быў зачынены сайт арганізацыі-ляўрэата прэміі «Міжнароднае амністыі»?
- …што ў 1973 годзе ў РСФСР было дакумэнтальна зафіксаванае зьяўленьне Палярных Зораў?
- …што апошнім старастам Пружанскага павету быў піянэр польскай авіяцыі?
- …хто дапамог спыніць абсалютысцкія памкненьні караля Рэчы Паспалітае ў пачатку XVII стагодзьдзя?
- …што гэты беларускі тэлежурналіст самымі для сябе дарагімі назваў першыя хрысьціянскі і беларускі манумэнтальныя творы?
- …які саліст Дзяржаўнага ансамбля песьні і танцу БССР пахаваны на віленскіх могілках (на выяве)?
Тыдзень 48 (28 лістапада—4 сьнежня)
[рэдагаваць крыніцу]- …хто з кандыдатаў у прэзыдэнты спрабаваў трапіць на Ўсебеларускі народны сход у 2006 і 2010 гадох?
- …што перакладнік Горкага стаяў таксама ля вытокаў беларускае навуковае фантастыкі?
- …якія органы самакіраваньня існуюць у гмінах?
- …што выхад «Volkswagen Golf V» быў адзначаны зьяўленьнем Гольфсбургу, які, праўда, праіснаваў адзін тыдзень?
- …якая беларуская сьвятая зьяўляецца патронкай цяжарных і парадзіхаў?
- …дзе зьявіліся першыя «газавыя маскі»?
- …⌘?
- …што будзе, як намазаць маслам ката́?
- …які футбольны клюб зьяўляецца рэкардсмэнам Швайцарыі па колькасьці нацыянальных тытулаў?
- …у якім горадзе Беларусі зьявілася першая аўтобусная гаспадарка?
Абмеркаваньне прапазыцыі
[рэдагаваць крыніцу]- Артыкул пра слуцкі аўтобус не патрапіў у сьпіс з-за памылкі ў боце, які чамусьці прапускаў артыкулы, створаныя на мяжы тыдняў. Фактычна артыкул быў напісаны ў рэлевантным прамежку. Лепей будзе гэтым пунктам замяніць адзін з вышэй прыведзеных, каб не было зашмат. Wizardist г +у 15:36, 5 сьнежня 2010 (EET)
- Па-першае, а якое б ён месца заняў у сьпісе, калі б туды трапіў? Па-другое, у самім артыкуле не пазначана тое, што гэта першы горад Беларусі, у якім зьявілася аўтобуснае злучэньне. Можа трэба альбо падаць гэта ў артыкуле, або зьмяніць радок у гэтым абмеркаваньні? --Taravyvan Adijene 17:43, 5 сьнежня 2010 (EET)
- Згодзен, цікавы факт павінен быць не толькі тут, але і ў артыкуле. Bocianski 18:14, 5 сьнежня 2010 (EET)
- Ды замест якога заўгодна. Напрыклад, пункт з крыжом Сьвятога Яна — ня вельмі ўдалы. Ці пра спартовы клюб. Wizardist г +у 18:19, 5 сьнежня 2010 (EET)
- А я дык наадварот лічу «⌘» вельмі ўдалым варыянтам, які і цалкам характарызуе аб’ект, і абавязкова заахвоціць людзей даведацца болей. Карацей, ня буду што-небудзь выкрэсьліваць. Калі ніхто ня супраць. --Taravyvan Adijene 01:06, 6 сьнежня 2010 (EET)
- Па-першае, а якое б ён месца заняў у сьпісе, калі б туды трапіў? Па-другое, у самім артыкуле не пазначана тое, што гэта першы горад Беларусі, у якім зьявілася аўтобуснае злучэньне. Можа трэба альбо падаць гэта ў артыкуле, або зьмяніць радок у гэтым абмеркаваньні? --Taravyvan Adijene 17:43, 5 сьнежня 2010 (EET)
- Клюб рэкардсмэнам? Ці гэта слова не тычыцца выключна людзей? Bocianski 15:52, 5 сьнежня 2010 (EET)
- Не задумваўся, напісаў як было ў артыкуле. Можна пашукаць лепшы адпаведнік. --Taravyvan Adijene 17:43, 5 сьнежня 2010 (EET)
- Стылістычна гэта сапраўды ня вельмі ўдалая камбінацыя, але ўжываецца да ўсяго, нават да дранікаў [1]. Wizardist г +у 18:24, 5 сьнежня 2010 (EET)
Тыдзень 47 (21—27 лістапада)
[рэдагаваць крыніцу]- …што першая ВНУ ва Ўсходняй Эўропе і першы поўны пераклад Бібліі на царкоўнаславянскую мову паўсталі ў ВКЛ дзякуючы ўраджэнцу Турава (на выяве)?
- …хто быў дырэктарам беларускай сэкцыі радыё «Вызваленьне» падчас Вугорскай рэвалюцыі?
- …што найбуйнейшая аўтсорсынгавая ІТ-кампанія Цэнтральнай і Ўсходняй Эўропы заснаваная беларусамі?
- …што засталося віленскім купцам пасьля супрацоўніцтва з Мсьціслаўцам?
- …якую ўнікальную беларускую літару атрымаем, дадаўшы «брэвэ» да галоснае?
- …каго прызначыў Гітлер кіраўніком дзяржавы ва ўласным запавеце?
- …адкуль павёўся выклік «Жыве Беларусь!»?
- …для каго небясьпечныя крыжавікі?
- …чым займалася жонка Янкі Купалы?
Тыдзень 46 (14—20 лістапада)
[рэдагаваць крыніцу]- …які рэдактар часопісу «Полымя» і супрацоўнік «Беларускай савецкай энцыклапедыі» двойчы быў рэпрэсаваны?
- …колькі гадоў Юры Зісер адвёў на тое, каб «дагнаць Амэрыку»?
- …чаму «азёрны кот» ня любіць азёраў?
- …калі можна было пасьля сёмае клясы патрапіць у пятую?
- …дзе знаходзіцца найвышэйшы касьцёл Беларусі вышынёй 61 м?
- …што друкарню, у якой выдаваўся Трэці статут ВКЛ (на выяве), заснаваў калега Івана Фёдарава?
- …хто першым быў двойчы ўганараваны Букераўскай прэміяй?
- …што гэтых «варонаў», якія ёсьць і на Беларусі, ядуць смажанымі?
Тыдзень 45 (7—13 лістапада)
[рэдагаваць крыніцу]- …хто лічыцца «каралём матэматыкаў»?
- …што найвялікшую мэгацаркву Эўропы заснаваў выпускнік БДУ? Але перад гэтым дзякуючы яму ў Беларусі паўстаў «Новы Ерусалім», на што паўплываў таксама і Брух, які пазьней спрычыніўся да стварэньня яшчэ аднаго вядомага пратэстанцкага гурту?
- …як гетман вялікі літоўскі (на выяве) адносіўся да Люблінскай уніі?
- …супраць якіх палітычных практык выступаў лекар?
- …якая катастрофа сталася найбуйнейшай за ўвесь час існаваньня «Беларускай чыгункі»?
- …што было прычынай узгараньня ў аўтобусе ў Менску, з-за чаго загінулі 23 чалавекі?
- …што Слуцак меў яшчэ й «бяззбройны чын»?
- …што пастулюецца ў рамках агульнай тэорыі рэлятыўнасьці?
- …якія «Галгофы» знаходзяцца на Беларусі?
- …што апісваецца ў кніжцы «Шахнамэ» (на выяве)?
- …якія былі прычыны катастрофы Ту-134А пад Менскам?
- …хто заснаваў кляштар дамініканаў у Клецку?
- …які лёс табліцы на помніку працаўнікам рэпатрыяцыйнага этапу ў Баранавічах?
- …як загінуў былы дэпутат польскага Сойму Станіслаў Пэнкаля?
- …што дэпутаты польскага Сойму I скліканьня (1991—1993) Антоні Фуртак і Ян Кавалік нарадзіліся ў адной гміне, але былі абраныя з розных акругаў?
Абмеркаваньне прапазыцыі
[рэдагаваць крыніцу]Другое пытаньне страшна доўгае. Ці правільна па-беларуску пачынаць ад слова «Але»? Bocianski 20:06, 15 лістапада 2010 (EET)
- Тое, што доўгае — згодны. Калі падзяліць на два асобныя запісы, якія будуць ісьці адзін за аднім — ці будзе зразумела, што яны павінны быць зьвязаныя?
- Наконт «але» — нармалёвае слова, на маю думку. --Taravyvan Adijene 20:12, 15 лістапада 2010 (EET)
Тыдзень 44 (31 кастрычніка—6 лістапада)
[рэдагаваць крыніцу]- …навошта маці пакінула свайго сына ў трысьнягу на беразе Нілу (на выяве)?
- …у гонар якога здарэньня з удзелам польскіх пагранічнікаў іх беларускія калегі паставілі помнік пры дзяржаўнай мяжы?
- …ці нешта фармальна забараняе акупантам дэпартацыю людзей на або з акупаванай тэрыторыі?
- …якая катастрофа стала найбольш масавай у гісторыі Беларусі па колькасьці ахвяраў?
- …хто стварыў плянэтарную тэорыю будовы атама?
- …што такое лікі харшад?
- …чым характарызуецца інсульт?
- …дзе запісваўся й выдаваўся амэрыканскі рок-гурт «The Monks»?
- …дзе пачыналі зьбірацца чальцы заснаванай місыянэрам з Латвіі першай поўнаэвангельскай царквы Беларусі?
Тыдзень 43 (24—30 кастрычніка)
[рэдагаваць крыніцу]- …адкуль узялася рысь на гербе Гомля (на выяве)?
- …што за магчымасьць праводзіць свае набажэнствы ў былым кароўніку менская пратэстанцкая царква вытрывала больш за 30 судоў, 23-дзённую галадоўку і велізарныя штрафы?
- …як змагаліся імпэрскія ўлады з выкладчыцай музыкі напярэдадні паўстаньня Кастуся Каліноўскага?
- …чаму быў дэпартаваны зь Беларусі Яраслаў Лукасік?
- …як доўга Свэн I Вілабароды быў каралём Ангельшчыны?
- …чаму служыць марміт?
- …чаму беларускі мастак двойчы адмаўляўся ад дзяржаўных узнагародаў Беларусі?
- …хто «вынайшаў» фашызм?
- …якая легенда стала матывам чарговай памятнай манэты Нацбанку?
- …колькі эвангельскіх пасланьняў належаць пяру «Апостала ўсіх народаў»?
- …якім чынам ЮНЭСКО вызначыла значнасьць п’есы «Лялечны дом»?
Абмеркаваньне прапазыцыі
[рэдагаваць крыніцу]Асабіста не люблю чырвоных спасылак на галоўнай старонцы, таму я б да неіснуючых артыкулаў не пасылаў. Як народ мяркуе? Bocianski 20:19, 29 кастрычніка 2010 (EEST)
- А вось хто-небудзь паглядзіць на чырвоную спасылку і схоча зрабіць яе сіняй. На ўласным вопыце некалькі разоў пераконваўся. --Taravyvan Adijene 20:37, 29 кастрычніка 2010 (EEST)
Тыдзень 42 (17—23 кастрычніка)
[рэдагаваць крыніцу]- …што будзе збудаванае на падмурках магілёўскага касьцёла Сьвятога Францішка Ксавэрыя і Анёлаў-Ахоўнікаў? (на выяве)
- …чый досьвед стаў асновай для напісаньня першай скаўцкай кнігі?
- …які міністар БНР цікавіўся масонствам?
- …які футбольны клюб — самы тытуляваны ў Ірляндыі?
- …колькі разоў Алоіс Ірасек быў намінаваны на Нобэлеўскую прэмію ў галіне літаратуры?
- …дзе месьціцца музэй Фрыдэрыка Шапэна?
- …што такое субстрат у мовазнаўстве?
- …колькі летувісаў пражывае ў Беларусі, і якая іх частка ў якасьці роднай мовы ўважае летувіскую?
- …пры якіх акалічнасьцях загінулі Лявон Баразна і Сяргей Палуян?
- …дзе здымалася большая частка беларускага фільму «Масакра»?
- …каму ў 2009 годзе быў прададзены Белпрамбудбанк?
- …для чаго прызначаны Microsoft Visual SourceSafe?
Тыдзень 41 (10—16 кастрычніка)
[рэдагаваць крыніцу]- …чым Алег Грушэцкі (на выяве) адзначыўся ў гісторыі беларускага скаўтынгу?
- …якія функцыі мела Беларуская дапаможная паліцыя?
- …якім чынам немцы рэкрутавалі палякаў у паліцыю Генэрал-губэрнатарства ў 1939 годзе?
- …хто быў кіраўніком Беларускай Краёвай Абароны?
- …хто зьяўляецца аўтарам памятнай дошкі ў гонар Ларысы Геніюш у Празе?
- …чым займалася маладзёвая арганізацыя «Талака»?
- …як загінуў Герхард Родэ?
Тыдзень 40 (3—9 кастрычніка)
[рэдагаваць крыніцу]- …хто лічыцца заснавальнікам беларускага скаўтынгу (на выяве), і калі беларускія скаўцкія арганізацыі паўсталі на чужыне?
- …які генэрал брыгады ў 1998—2010 гадох быў праваслаўным ардынарыем войска польскага?
- …якія пасады займаў Ігнат Гагалінскі ў 1928 годзе?
- …якое значэньне мае авёс шарсьціністы на Беларусі?
- …колькі гадоў Валеры Карашкоў няспынна зьяўляецца кіраўніком беларускіх дзяржаўных камітэтаў па стандартызацыі?
- …што такое «сад Ангельшчыны»?
- …што біржанска-дубінкаўскую галіну Радзівілаў заснаваў «Геркулес»?
- …што наказвала сябрам АУН сакрэтная інструкцыя кіраўніцтва з 20 сакавіка 1943 году?
- …што характэрнае для эндшпіля?
- …колькі беларускіх банкаў займаюць 80% рынку банкаўскіх паслугаў?
- …што стваральнік сусьветна вядомых гітоў: «Багемскае рапсодыі», «Мы — чэмпіёны», «Барсэлёны», «Жыву як хочу» і інш. — нарадзіўся ў Занзыбары?
Абмеркаваньне прапазыцыі
[рэдагаваць крыніцу]- Стараюся не ўжываць у тэксьце назву ўласна артыкулу, таму й замяніў быў эндшпіль на іншы варыянт. Taravyvan Adijene 18:34, 11 кастрычніка 2010 (EEST)
- Так, згодны, але я прачытаў гэты артыкул толькі таму, што мне гэтая назва нічога не гучала. Ну, не толькі, і так чытаю ўсе новыя, але хутчэй гэты артыкул выбраў і прачытаў чым артыкулу, якія выглядалі на апісаньні вёсак :). Па-мойму, можа так застаць. І так досыць загадковае. Як іншыя мяркуюць? Bocianski 19:01, 11 кастрычніка 2010 (EEST)
- Ну мне эндшпіль добра вядомы, таму тут не магу меркаваць непрадузята. Taravyvan Adijene 19:41, 11 кастрычніка 2010 (EEST)
- Так, згодны, але я прачытаў гэты артыкул толькі таму, што мне гэтая назва нічога не гучала. Ну, не толькі, і так чытаю ўсе новыя, але хутчэй гэты артыкул выбраў і прачытаў чым артыкулу, якія выглядалі на апісаньні вёсак :). Па-мойму, можа так застаць. І так досыць загадковае. Як іншыя мяркуюць? Bocianski 19:01, 11 кастрычніка 2010 (EEST)
Тыдзень 39 (26 верасьня — 2 кастрычніка)
[рэдагаваць крыніцу]- …якой нацыянальнасьці быў пісьменьнік Джозэф Конрад (на выяве)?
- …дзякуючы чаму стала папулярнай Ксенія Сымонава?
- …як Крожы дасталіся Тэўтонскаму Ордэну?
- …што на Беларусі сустракаецца толькі ў Падневічах?
- …дзе пахаваныя астанкі стрыечных братоў-Мікалаеў: «Рудага» і «Чорнага»?
- …што Людвіка Сівіцкая пачынала пісаць па-ўкраінску, але праз 4 гады ў «Нашай Ніве» зьявіліся «абразкі» Мірко?
- …дзе разьмяшчаецца аэрапорт «Коўна»?
Тыдзень 38 (19—25 верасьня)
[рэдагаваць крыніцу]- …што пэрсанаж Мішэль Радрыгэс быў адной з галоўных роляў другога сэзону сэрыялу «Згубленыя»?
- …якая ўстанова адказная за ахову беларускай мяжы?
- …калі паўстаў і за кім скасаваны рымска-каталіцкі кляштарны комплекс у Віцебску (на выяве)?
- …што гэты ўдзельнік цяперашняй прэзыдэнцкай гонкі ў 2006 годзе ўваходзіў у ініцыятыўную групу Аляксандра Мілінкевіча, а цяпер яны памяняліся месцамі?
- …акадэмікам колькіх краінаў зьяўляецца гэты дасьледнік у галінах квантавай электронікі, люмінэсцэнцыі і спэктраскопіі складаных малекулаў?
- …што сабой уяўляла віцебская Фара?
- …якая бітва Лівонскага крыжовага паходу значна прадвызначыла далейшы лёс цэнтральнай і паўднёвай Эстоніі?
- …што ў Хэрсонскай вобласьці Ўкраіны ёсьць вёска, частка насельніцтва якой дагэтуль размаўляе па-старашвэдзку, а большасьць яе жыхароў — перасяленцы з заходняй Украіны?
- Стылістычнае пытаньне: «дзе насельніцтва размаўляе» — гэта, перапрошваю, на якой мове? --Казімер Ляхновіч 14:59, 27 верасьня 2010 (EEST)
- Перапрошваю, а што ня так? Выправіце калі-ласка, калі ёсьць памылкі. Вы ж ведаеце, што для мяне беларуская ня родная, дык што стылістычныя памылкі могуць быць. --Vasyl` Babych 15:32, 27 верасьня 2010 (EEST)
- Ня вельмі слушна выглядаюць два моманты: 1) «вёска, дзе ... частка насельніцтва» («насельніцтва» патрабуе дапасаванага ўдакладненьня - напрыклад: «вёска, ... частка насельніцтва якой»); 2) слова «насельнітцва» паўтараецца ў сказе два разы, таму другі раз трэба ўжываць сынонім (напрыклад, «жыхароў», «вяскоўцаў» і і г.д.). Дарэчы, я ўжо выправіў сказ (гл. маю праўку з пазнакай «стылістыка»), аднак Удзельнік:Taravyvan Adijene палічыў што больш слушным будзе менавіта зыходны варыянт. Вось я і запытаўся ў яго пра стылістыку — мо, адкрыю для сябе штосьці новае. --Казімер Ляхновіч 15:50, 27 верасьня 2010 (EEST)
- 2 Kazimier Lachnovič: нічога ня маю супраць таго, каб вы выправілі, як лічыце патрэбным. Верагодна, я проста «згубіў» вашую праўку, калі сынхранізаваў старонку абмеркаваньня з уласна шаблёнам. --Taravyvan Adijene 20:59, 27 верасьня 2010 (EEST)
- Дзякуй за паразуменьне, нейкая прыкрая недарэчнасьць атрымалася. --Казімер Ляхновіч 00:57, 28 верасьня 2010 (EEST)
- 2 Kazimier Lachnovič: нічога ня маю супраць таго, каб вы выправілі, як лічыце патрэбным. Верагодна, я проста «згубіў» вашую праўку, калі сынхранізаваў старонку абмеркаваньня з уласна шаблёнам. --Taravyvan Adijene 20:59, 27 верасьня 2010 (EEST)
- Ну бачце, калі носьбіты мовы маюць розныя пагляды, дык якія да мяне могуць быць пытаньні? Я перажываў, што мо якую грубую памылку ўставіў на галоўную старонку. --Vasyl` Babych 15:56, 27 верасьня 2010 (EEST)
- Як высьветлілася, адбылася звычайная тэхнічная памылка, а нашыя пагляды ня надта і розьняцца --Казімер Ляхновіч 00:57, 28 верасьня 2010 (EEST)
- Ня вельмі слушна выглядаюць два моманты: 1) «вёска, дзе ... частка насельніцтва» («насельніцтва» патрабуе дапасаванага ўдакладненьня - напрыклад: «вёска, ... частка насельніцтва якой»); 2) слова «насельнітцва» паўтараецца ў сказе два разы, таму другі раз трэба ўжываць сынонім (напрыклад, «жыхароў», «вяскоўцаў» і і г.д.). Дарэчы, я ўжо выправіў сказ (гл. маю праўку з пазнакай «стылістыка»), аднак Удзельнік:Taravyvan Adijene палічыў што больш слушным будзе менавіта зыходны варыянт. Вось я і запытаўся ў яго пра стылістыку — мо, адкрыю для сябе штосьці новае. --Казімер Ляхновіч 15:50, 27 верасьня 2010 (EEST)
- Перапрошваю, а што ня так? Выправіце калі-ласка, калі ёсьць памылкі. Вы ж ведаеце, што для мяне беларуская ня родная, дык што стылістычныя памылкі могуць быць. --Vasyl` Babych 15:32, 27 верасьня 2010 (EEST)
Тыдзень 37 (12—18 верасьня)
[рэдагаваць крыніцу]- …якое значэньне для беларусаў мае Крыж Эўфрасіньні Полацкай (на выяве)?
- …калі адбудуцца наступныя прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі?
- …хто лічыцца найлепшым футбольным бамбардзірам у сьвеце?
- …калі быў зафіксаваны першы ўспамін пра Вязьму?
- …дзе дзейнічаў першы беларускамоўны дзіцячы летнік?
- …чаму Фабіян Шантыр быў арыштаваны бальшавікамі ў 1918 годзе?
- …як дзейнічае Мальтанскі мэханізм?
Тыдзень 36 (5—11 верасьня)
[рэдагаваць крыніцу]- …што Рэч Паспалітая яшчэ ў XVII стагодзьдзі мела свой спэцназ (на выяве)?
- …адкуль паходзіць слова «ёга»?
- …хто быў першым кіеўскім князем з дынастыі Гедзімінавічаў?
- …якую ўласную тэарэму Фібаначчы запісаў у кнізе «Practica geometriae»?
- …чаму Іван Сікора пачаў займацца садоўніцтвам і кветкаводзтвам?
- …як здолеў выратавацца Сяргей Новік-Пяюн ад сьмерці ў нацысцкім палоне?
- …хто выдаў у 1961 годзе манаграфію пра Янку Купалу па-нямецку?
- …які кітайскі палітык атрымаў тытул «айцец нацыі»?
- …з чаго складаецца крывяносная сыстэма чалавека?
- …што ў склад беларускага ўраду ўваходзяць ня толькі міністры, як можна падумаць з назвы?
- …чаму гэты беларускі мастак вырашыў адмовіцца ад аздабленьня беларускамоўнае літаратуры, і як гэта неўзабаве зрабіла яго папулярным манумэнталістам?
- …кім працаваў Аляксандар Азярэц да таго, як узначаліць міністэрства энэргетыкі?
- …што адзіны на Беларусі сонечны гадзіньнік знаходзіцца ў невялічкай вёсцы на Шчучыншчыне?
Тыдзень 35 (29 жніўня — 4 верасьня)
[рэдагаваць крыніцу]- …хто стаў Вялікім магістрам Тэўтонскага ордэну пасьля сьмерці Ульрыха фон Юнгінгэна ў Грунвальдзкай бітве?
- …што Нацыянальны банк Беларусі добраахвотна аддае гэтаму агенцтву 80% прыбытку ад прыцягнутых дэпазытаў, а агенцтва затым ізноў укладае гэтыя сродкі ў каштоўныя паперы Нацбанку?
- …чаму першапачаткова Саветы не ўзялі ўладу ў Магілёве?
- …якае значэньне мелі «Элемэнты» Эўкліда?
- …хто быў апошнім міністрам унутраных справаў БНР?
- …калі зьявіліся першыя крыжы на Крыжовай гары ля Шаўляў?
- …якім чынам бітва пад Панасаўкай працягвалася ў ноч?
- …якім чынам Павал Крынчык выйшаў з польскай вязьніцы?
Тыдзень 34 (22—28 жніўня)
[рэдагаваць крыніцу]- …што сымбалізуе назва гурту AC/DC (на выяве)?
- …хто кіраваў разгонам І Усебеларускага сходу?
- …якія функцыі ў апараце савецкай Беларусі выконваў Аляксандар Мясьнікян?
- …за што Касьцюшку было нададзена ганаровае грамадзянства Францыі?
- … які заходнебеларускі дзяяч выдаў 21 беларускую кніжку?
- … з-за якой крыўды ўзначаліў «Нашу Ніву» яе першы рэдактар?
- … хто сыграў важную ролю ў стварэньні паравога рухавіка?
Тыдні 32—33 (8—21 жніўня)
[рэдагаваць крыніцу]- …як загінуў Ігнацы Скарупка (на выяве), які стаў сымбалем варшаўскай бітвы?
- …якія падзеі ладзяць у Восаве ў памяць пераможнай бітвы 1920 году?
- …дзе бальшавікі атрымалі другую вялікую паразу ў вайне з Польшчаю?
- …што абвяшчаў прывілей 1434 году?
- …хто кіраваў першым уласна беларускім урадам?
- …якія задачы й паўнамоцтвы мае Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь?
- …хто ў 1995—1999 гадох павінен быў фармальна згадзіцца з прэзыдэнтам, каб прызначаць ды здымаць з пасады міністра замежных справаў?
- …калі быў дадзены афіцыйны дазвол на пражываньне жыдам у Баранавічах?
- …якую афіцыйную форму мае менскае прадстаўніцтва Арганізацыі па бясьпецы й супрацы ў Эўропе?
- …хто адказвае за стварэньне дамэнаў верхняга ўзроўню?
- …з кім «МАЗ» падпісаў ліцэнзійную дамову на вытворчасьць гарадзкога аўтобуса, у выніку якой стварылі мадэль МАЗ-103?
- …колькі гадоў існаваў пад першапачатковай назвай беларускі 7-ы гусарскі полк?
- …як пачаўся барысаўскі галодны бунт (1932)?
- …чым адметны сюжэт фільму «Дракула, мёртвы і задаволены гэтым» ад іншых экранізацыяў Дракулы?
- …якія задачы мела Беларуская Вайсковая Камісія?
Тыдзень 31 (1—7 жніўня)
[рэдагаваць крыніцу]- …чаму аўтамабіль Chevrolet Master Deluxe GA 1937 году выпуску зьяўляецца экспанатам літаратурнага музэю? (на выяве)
- …колькі лунак павінен прайсьці гулец у гольф?
- …які альфабэт зьяўляецца другой па распаўсюджанасьці сыстэмай пісьма ў сьвеце?
- …хто нёс галоўную харугву войскаў польскіх у Грунвальдзкай бітве?
- …якія публікацыі выдаў Архіў Найноўшае Гісторыі?
- …чаму Жанна д’Арк была спаленая на вогнішчы?
- …які аб’ект называюць «сымбалем Нью-Ёрку і ЗША»?
- …калі і кім было запачаткаванае сусьветнае павуціньне?
- …якая бітва была пераломным момантам у хадзе ваенных дзеяньняў на ўсходнім фронце Другой сусьветнай вайны?
- …у якой перадачы здымаліся лялькі хлопчык Бульбінка, Дзед-Барадзед і Цімошка з Бусьлікам?
- …якая он-лайнавая энцыкляпэдыя ня толькі прыняла ўдзел у адным з этапаў гульні ў альтэрнатыўнай рэальнасьці, але й абнаўлялася інфармацыяй пра апошнія падзеі гульні?
Тыдзень 30 (25—31 ліпеня)
[рэдагаваць крыніцу]- …якое прадпрыемства па вытворчасьці цукру — самае маладое ў Беларусі? (на выяве)
- …у якой частцы Бэльгіі альбом «Cheese», які выпусьціў Stromae, быў найбольш папулярны?
- …чаго патрабавалі япіскапы РПЦ Масквы ад жонак беларускіх сьвятароў?
- …чаму Давыдзішкаўская дамова спрычынілася да пачатку першай грамадзянскай вайны ў ВКЛ?
- …хто ўзначальвае архітэктурна-мастацкую раду Беларускага экзархату Расейскай праваслаўнай царквы?
- …якія трагічныя наступствы для Кейстута мела Бражуольская дамова?
- …колькі гадоў доўжылася стогадовая вайна?
- …якая кніжка стала першай, выданай у Польшчы пасьля завяршэньня Другой сусьветнай вайны?
Тыдзень 29 (18—24 ліпеня)
[рэдагаваць крыніцу]- …якія тэрытарыяльныя набыткі атрымалі пераможцы Вялікай вайны 1409—1411 гадоў?
- …якія былы ўмовы Дубіскага пагадненьня?
- …якім чынам Добжынская зямля стала прадметам спрэчак паміж Каралеўствам Польскім і крыжакамі?
- …чаму ня ўдалася аблога Марыенбургу 1410 году?
- …хто ўзначальваў крымска-татарскую коньніцу ў Грунвальдзкай бітве?
- …як доўга працягвалася Голубская вайна?
- …дзе ўтрымлівалася карціна Яна Матэйкі «Бітва пад Грунвальдам» за часам Другой сусьветнай вайны?
- …хто прапанаваў Нацыянальнаму Банку РБ выбіць манэту Грунвальдзкая бітва. 600 год?
- …які знакаміты аўтар працаваў у Дубніках?
- …якія абавязкі накладае на дзяржавы-ўдзельніцы Пагадненьне аб гандлёвых баках правоў інтэлектуальнай уласнасьці?
- …чаму ігрок у гульні Nosferatu: The Wrath of Malachi мусіць сьпяшацца?
- …які вэрдыкт быў вынесены ў справе пагрому ў Пшытыку?
Тыдзень 28 (11—17 ліпеня)
[рэдагаваць крыніцу]- …якія краі наведаў Генрык Сянкевіч (на выяве)?
- …як ставілася крытыка да Юлія Таўбіна?
- …хто ў 1924 годзе казаў аб апараце, прызначаным для палёту чалавека ў космас?
- …хто зьяўляецца амбасадарам Украіны на Беларусі?
- …колькі поўных альбомаў запісала Сафі Марсо?
- …чаму Gazeta Wyborcza крытыкуецца Станіславам Рэмушкам?
- …на аснове чаго свой галоўны раман напісаў Мультатулі?
- …якія працы стварыў мастак-манумэнталіст Пётра Сергіевіч?
- …калі зьявіліся першыя ліцэнзіі Creative Commons?
- …калі была заснаваная Львоўская палітэхніка?
- …якая п’еса, выданая ў 1836 годзе, зьяўляецца ўзорам жанру камэдыі памылак, паказваючы чыноўніцтва царскай Расеі?
600-годзьдзе перамогі ля Грунвальду (15 ліпеня)
[рэдагаваць крыніцу]- …дзе знаходзіцца Грунвальд? (самае простае)
- …дзе знаходзіцца найвялікшы ў сьвеце цагляны замак, што зьяўляўся рэзыдэнцыяй тэўтонцкіх магістраў?
- …што сабой уяўляе помнік, усталяваны ў гонар 550-годзьдзя перамогі пад Грунвальдам на поле бітвы?
- …якім чынам адзначыў 600-годзьдзе Грунвальдзкай перамогі Нацыянальны банк Беларусі?
- …у часе якой вайны адбылася Грунвальдзкая бітва?
Тыдні 26—27 (27 чэрвеня — 10 ліпеня)
[рэдагаваць крыніцу]- …залежнасьць ад чаго мела паэтка Элізабэт Барэт Браўнінг (на выяве)?
- …колькі гадоў існаваў першы правобраз аўтобуснай лініі?
- …як называўся першы зборнік Янкі Купалы?
- …якая перамога спыніла расейскую аблогу Ляхавіцкага замку за часам Трынаццацігадовай вайны?
- …якія працы складаюць грамадзкі набытак?
- …у чым абвінавачваюць былога прэзыдэнта Аргентыны Хорхэ Відэлу?
- …чаму гімн польскіх скаўтаў называецца «Спадзявацца на яго бы на Завішу»?
- …хто склаў «шасьцёрку Oceanic», што выратавалася з выспы ў чацьвертым сэзоне сэрыялу «Згубленыя»?
Тыдзень 25 (20—26 чэрвеня)
[рэдагаваць крыніцу]- …у выніку якой бітвы землі сучаснай Украіны патрапілі пад уладу ВКЛ?
- …якія атрыбуты ўласьцівыя апошняй з чатырох стадыяў, празь якія праходзіць сьвет?
- …што Джэф Бэк пачаў кар’еру ў якасьці сэсыйнага гітарыста?
- …якая беларуская паэтка прымала ўдзел у працы XXXVI сэсіі Генэральнай асамблеі ААН?
- …калі ўпершыню згадваецца ўкраінскі горад Канеў?
- …як названыя месяцы ў мусульманскім календары?
- …якую мянушку атрымаў стадыён Сэлтык Парк?
- …з-за чаго разбушаваўся Марвін Хімэер?
- …якія кандыдаты выйшлі ў другі тур прэзыдэнцкіх выбараў ў Польшчы 2010??
Wizardist г +у 13:15, 29 чэрвеня 2010 (UTC)
Тыдзень 24 (13—19 чэрвеня)
[рэдагаваць крыніцу]- …калі распачаў палітычную дзейнасьць Яраслаў Качынскі (на выяве)?
- …хто атрымаў узнагароду за лепшы сэйв сэзону чэмпіянату Шатляндыі па футболе 2009—2010 гадоў?
- …чым адзначылася японскае выданьне альбому Black Holes and Revelations?
- …які футбольны клюб друкуе газэту, што зьяўляецца найстарэйшым клюбным футбольным пэрыядычным выданьнем?
- …што натхніла Байрана на напісаньне паэмы «Цемра»?
- …як прайшла цырымонія адкрыцьця помніка беларускім лётчыкам у Малэнчыне?
- …колькі сумежных зь Беларусьсю краінаў зьяўляюцца ўдзельнікамі АПМГ?
- …з чаго вырабляюць плектры?
- …хто з цывільных асобаў першым паляцеў у космас?
Тыдзень 23 (6—12 чэрвеня)
[рэдагаваць крыніцу]- …чаму быў выгнаны з краіны біскуп Данстан, парадчык караля Эдрэда? (на выяве)
- …што азначае ў польскай мове выраз «пішы да мяне ў Бярдычаў»?
- …прадстаўнікі якіх знакамітых родаў ўладалі Астрогам?
- …як бальшавікі перайменавалі Радзівілаў?
- …які ўкраінскі мовазнаўца складаў і адрэдагаваў Беларуска-ўкраінскі слоўнік, выдадзены ў 2006 годзе?
- …колькі сымбаляў можа лічыць паведамленьне ў плятформе Twitter?
- …якую забарону Бога парушыла біблейная Ева?
- …што азначае панятка «Грамадзянская супольнасьць»?
- …адкуль назва — летапіс?
- …хто меў намер зрабіць звайго каня консулам?
- …які брытанскі рок-музыка зьяўляецца ганаровым доктарам мастацтваў Плімуцкага ўнівэрсытэту?
Тыдзень 22 (30 траўня — 5 чэрвеня)
[рэдагаваць крыніцу]- …які вулькан — самы паўднёвы з актыўных на Зямлі? (на выяве)
- …у якім «слаўным месьце» адбываюцца падзеі паэмы Янкі Купалы «Бандароўна»?
- …якія мэты мае Сусьветная гандлёвая арганізацыя?
- …кім Ха Шы Мін працаваў у Парыжы?
- …за што Язэп Семяжон стаў Ляўрэатам Дзяржаўнай прэміі імя Я. Купалы?
- …як канчаецца спэктакль «Тутэйшыя»?
- …у якіх славутых палітычных акцыях удзельнічаў Сяргей Антончык?
- …як робяць мачанку?
- …колькі гадоў выключна беларускай мовай друкавалася «Літаратура і Мастацтва»?
- …у якім са сваіх вершаў амэрыканскі паэт Эдгар Алан По вядзе дыялёг са сваёй душой?
Тыдзень 21 (23—29 траўня)
[рэдагаваць крыніцу]- …як выкарыстоўваюць ягады ажын? (на выяве)
- …што ўключае праграма фэстывалю Фэрыя дэль Соль, які праходзіць у вэнэсуэльскім горадзе Мэрыда?
- …у якіх беларускіх гарадах працаваў Люцыян Мэнкэ?
- …якія цікавыя мясьціны, што знаходзіцца ля вёскі Верхаўляны, уключана ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь?
- …хто распачаў будаўніцтва мэталюргічнага заводу на месцы сучаснага Данецку?
- …што можна пабачыць у Страчаным музэі?
- …помнік якой страве паставілі ў Корасьцені ў 2009 годзе?
Тыдзень 20 (16—22 траўня)
[рэдагаваць крыніцу]- …канструкцыю цэпа?
- …колькі гадоў гульні Pac-Man? (на выяве)
- …што азначае назва клюбу «Асасуна» з гораду Памплёна?
- …якім чынам Мацей Радзівіл узбагаціў музэй Нясьвіскага замка?
- …якую частку Афрыкі займае басэйн ракі Конга?
- …якія кнігі былі разьмешчаныя першымі на сайце «Беларуская Палічка»?
- …як загінуў амэрыканскі кампазытар Рычард Фарыньня?
- …калі ўпершыню чалавек ажыцьцявіў палёт на лятальным апараце?
Тыдзень 19 (9 — 15 траўня)
[рэдагаваць крыніцу]- …калі былі атрыманыя апошнія сыгналы ад апаратаў Піянэр-11 і Піянэр-10 (на выяве)?
- …што апісвае тэорыя нэгатыўнай здольнасьці?
- …якія вядомыя беларусы ўтрымліваліся ў Бяроза-Картускім лягеру?
- …якую польскую ўзнагароду атрымалі Сяргей Токць і Валянцін Голубеў?
- …якім чынам нармандзкія войскі перамаглі ангельцаў у бітве пры Гастынґсе?
- …калі валейбол стаў алімпійскім відам спорту?
- …калі старажытны населены пункт Дэрбі атрымаў статус гораду?
- …якія мэты мае Mebyon Kernow?
- …хто быў апошнім дацкім, а хто апошнім англасаксонскім каралём Ангельшчыны?
Абмеркаваньне
- На выяве ілюстрацыя да паэмы Джона Кітса. Тэорыя нэгатыўнай здольнасьці не мае да гэтага ніякага дачыненьня =) --Jauhienij 21:10, 17 траўня 2010 (UTC)
- «Ода салаўю» зьяўляецца індывідуальнай паэмай, якая апісвае ўваход паэта ў стан нэгатыўнае здольнасьці. :) Выява — мэтафара, таксама як ў артыкуле аргазм. Калі незразумела, ў якасьці ілюстрацыі можа быць Файл:Pioneer 10 at Jupiter.gif. Bocianski 21:56, 17 траўня 2010 (UTC)
Тыдзень 18 (2 — 8 траўня)
[рэдагаваць крыніцу]- …дзе ў Віцебску стаялі Касьцёл Сьвятога Язэпа і кляштар езуітаў?
- …што сымбалізавалі колеры Георгіеўскай стужкі (на выяве)?
- …навошта ў паэме Два д'яўлы сатана паслаў чортаў у Віцебск і Горадню?
- …якія заслугі для каталіцкага жыцьця Менску мела Ванда Скуратовіч?
- …у які спосаб можа быць арганізаваная кампутарная сетка?
- …хто рэдагаваў першую кнігу Ларысы Геніюш?
- …у якім беларускім мястэчку ў 1894 годзе хаваўся й рэдагаваў газэту Юзэф Пілсудзкі?
Тыдзень 17 (25 красавіка — 1 траўня)
[рэдагаваць крыніцу]- …хто быў абвешаны першым мітрапалітам Менску й усёй Беларусі?
- …якія працы Зьдзіслава Віньніцкага тычацца Вялікага Княства Літоўскага й Беларусі?
- …калі быў выдадзены поўны цыкль «Рымскіх элегіяў» Ёгана Вольфганга Гётэ, скончаны ў 1790 годзе?
- …у якой краіне працуе мастачка дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Вольга Дзёмкіна?
- …дзе ў Беларусі можна навучацца паліталёгіі?
- …хто ўзначальвае Нацыянальны цэнтар музычных мастацтваў імя Ўладзімера Мулявіна?
Тыдзень 16 (18—24 красавіка)
[рэдагаваць крыніцу]- …якія рэпрэсіі за часам ПНР датычылі Януша Крупскага (на выяве)?
- …у якіх беларускіх гарадах жыў айцец Леха і Яраслава Качынскіх?
- …якую карысьць прыносіць карыстаньне Шаснаццатковаю сыстэмай зьлічэньня?
- …якія погляды, датычныя беларусаў і сучаснай беларускай гістарыяграфіі, мае гісторык Эдвардас Гудавічус?
- …які дакумэнт фіксуе першы непасрэдны ўспамін пра сёньняшнюю Гайну?
- …якія славутасьці знаходзяцца паблізу вёскі Пуцэвічы?
- …якія мэты мела ідэя Міжмор'я?
- …кім працавала мастацтвазнаўца Алена Аладава за часам вайны?
- …дзе па-за межамі Расеі месьцяцца ложы Аб’яднанай Вялікай Ложы Расеі?
Тыдні 14—15 (4—17 красавіка)
[рэдагаваць крыніцу]- …як беларусы ўшанавалі авіякатастрофу польскага самалёту пад Смаленскам?
- …якія зьмены арыгінальнага тэксту зьмяшчае прыняты ў школьнай практыцы тэкст помніку беларускай літаратуры ХІХ ст. «Тарас на Парнасе»?
- …прадстаўнікі якога роду пабудавалі ў Краслаўцы мураваныя касьцёл і палац?
- …у якой краіне апынулася ў выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай мястэчка Славатычы, якое знаходзіцца на рацэ Заходні Буг, каля сучаснай польска-беларускай мяжы?
- …што сталася з палацыкам у вёсцы Скарбец пасьля арышту яго апошняга ўладальніка?
- …якое прадмесьце Магілёва было з 15 стагодзьдзя вядомае як цэнтар буйнога ўладаньня?
- …дзякуючы чаму атрымаў вядомасьць у Польшчы Януш Закшэнскі?
- …як рэалізаваў свае палітычнае зацікаўленьні дэпутат Сэйму Зьбігнеў Васэрман?
- …хто ў сьнежні 1918 году ачоліў савецкі Часовы рэвалюцыйны рабоча-сялянскі ўрад Летувы?
- …як скончылася кадэнцыя апошняга прэзыдэнта Польскай Рэспублікі ў выгнаньні?
- …колькі функцыянэраў і агентаў камуністычных спэцслужбаў сачыла ў 1981 годзе за Аннай Валентыновіч?
Тыдзень 13 (28 сакавіка — 3 красавіка)
[рэдагаваць крыніцу]- …у якім узросьце Алена Таірава стала міжнародным гросмайстрам у шахматах?
- …які польскі палітык мае графскае паходжаньне?
- …які дзяржаўны дзеяч Украінскай Народнай Рэспублікі быў таксама дыпляматам Беларускай Народнай Рэспублікі?
- …дзе працаваў тагачасны амбасадар Польшчы ў Беларусі перад пераходам на дыпляматычную службу?
- …што такое грамадзкая ўласнасьць?
- …якая вядомая асоба навучалася ў калегіюме ў Любяшове?
- …які шматстунны інструмэнт ужываўся ва ўсім балцкім рэгіёне, у тым ліку і на Беларусі?
- …найранейшае гістарычнае сьведчаньне існаваньня дуды (на выяве) на Беларусі?
- …якая беларуская традыцыя адрадзілася дзякуючы намаганьнямі зацікаўленных людзей, этнографаў,гісторыкаў і неабыякавай моладзі?
- …якая ідэя паспрыяла стварэньню Дударскага клюба на Беларусі?
Тыдзень 12 (21 — 27 сакавіка)
[рэдагаваць крыніцу]- …якое абрадавае значэньне мела намітка (на выяве)?
- …якая краіна Злучанага Каралеўства ня мае сьцягу?
- …як ствараюцца мапы ў праекце OpenStreetMap?
- …пра што распавядае фабула сэрыялу «Згубленыя»?
Тыдзень 11 (14 — 20 сакавіка)
[рэдагаваць крыніцу]- …дзе знаходзіцца Беларускі дзяржаўны музэй народнай архітэктуры і побыту (на выяве)?
- …колькі торфу здабываецца штогод на Беларусі?
- …які раённы цэнтар Беларусі быў апошнім, дзе не было прыроднай газы?
- …колькі працэнтаў патрэбаў спажыўцоў забясьпечыла геатэрмальная энэргія ў 2005 годзе?
Тыдзень 10 (7 — 13 сакавіка)
[рэдагаваць крыніцу]- …ад чаго паходзіць назва гурту «Rammstein» (на выяве)?
- …назоў якога ўкраінскага места паходзіць ад этноніму?
- …якія тэрыторыі ўваходзілі ў склад халіфату Абасыдаў?
- …зь якой прычыны паўстаў рух летувіскіх кніганошаў?
- …што было асновай дактрыны Трумэна?
- …якія мовы ўжывалі ў гутарцы літвякі?
- …у чый гонар быў пераназваны горад Парэчча (суч. Дзямідаў)?
Тыдзень 9 (28 лютага — 6 сакавіка)
[рэдагаваць крыніцу]- …колькі гадоў Эмпайр-Стэйт-Білдынг (на выяве) быў самым высокім будынкам у сьвеце?
- …чым WiMAX адрозьніваецца ад Wi-Fi?
- …зь якой колькасьці радкоў складаецца пісаная сылябічным 13-складнікам паэма «Пан Тадэвуш»?
- …якія «адкрыцьці» пра геаграфічныя полюсы згадваюць у апавяданьні пра Віні-Пуха?
- …якім спосабам у 1951 годзе трапіў на тэрыторыю БССР тагачасны сябар Рады БНР Янка Філістовіч?
Тыдзень 8 (21 — 27 лютага)
[рэдагаваць крыніцу]- …хто заваяваў першы залаты мэдаль у гісторыі Беларусі за часамі выступленьня на зімовай Алімпіядзе?
- …якія салдаты пахаваныя на вясковых могілках у Княгініне?
- …як ацэньваюць дзейнасьць Рамана Скірмунта й Антона Луцкевіча гісторыкі Іван Коўкель і Эдмунд Ярмусік?
- …як гатаваць бігас, а як флякі (на выяве)?
- … ў якім мастацкім фільме паводле апавяданьня Алеся Адамовіча расейская акторка размаўляе на беларускай мове, якую адмыслова дзеля гэтага вывучыла?
Тыдзень 7 (14 — 20 лютага)
[рэдагаваць крыніцу]- …хто быў абраны капітанам беларускае каманды, а хто нёс беларускі дзяржаўны сьцяг на цырымоніі адкрыцьця Зімовых Алімпійскіх гульняў — 2010 (на выяве)?
- …для лацінізацыі якіх баўгарскіх геаграфічных назваў была першапачаткова распрацавана спрошчаная сыстэма раманізацыі баўгарскай мовы?
- …на якія надцарствы на падставе будовы ствараючых іх вузаў дзеляцца ўсе вузавыя формы жыцьця?
Тыдзень 6 (7 — 13 лютага)
[рэдагаваць крыніцу]- …сям’я якой амэрыканскай акторкі пахадзіць зь Іўя?
- …бацька якога дэпутата Эўрапарлямэнту паходзіць зь вёскі Новая Мыш, што пад Баранавічамі?
- …які адзін з найбуйнешых гарадоў Эўропы «зіхціць у бяздымным паветры» ў санэце Ўільяма Ўордсварта, напісаным ў 1802 годзе? (на мал.)
- …які беларускі опэрны сьпявак удзельнічаў у бітве за Монтэ-Касына?
Тыдзень 5 (31 студзеня — 6 лютага)
[рэдагаваць крыніцу]- … як добра ведаў польскую мову Андрэй Александровіч, які выступаў супраць палянізмаў у беларускае мове?
- … які вядомы англа-ірляндзкі пісьменьнік служыў дэканам сабора Сьвятога Патрыка у Дубліне?
- … хто быў прататыпам Усяслава Грынкевіча ў творах Уладзімера Караткевіча?
- … які беларускі мастак быў клясыкам геамэтрычнага мастацтва?
Тыдзень 4 (24—30 студзеня)
[рэдагаваць крыніцу]- …якім спосабам шатляндзкія нацыяналісты дамагаліся ўшанаваньня памяці паэта Робэрта Бёрнса (на выяве)?
- …колькі каштаваў расейскаму бізнэсоўцу палац у Красках?
- …зь якой нагоды выбухнула асташынскае паўстаньне?
- …хто ў сусьветнай літаратуры выкарыстоўваў прыём «плыні сьвядомасьці»?
- …якая беларуская граніца рэгулюецца трактатам, што дагэтуль ня быў ратыфікаваны Нацыянальным сходам Рэспублікі Беларусь?
- …150-я гадавіна нараджэньня якога вядомага расейскага пісьменьніка (на выяве) прайшла 29 студзеня?
- …якім шляхецкім гербам могуць карыстацца акторкі: Анна ды Тамара Чартарыскія?
Тыдзень 3 (17—23 студзеня)
[рэдагаваць крыніцу]- …колькі публікацыяў мае мовазнавец Генадзь Цыхун?
- …што трэба было прывезьці з сабою, каб засяліцца ў інтэрнаце Гарадзенскай Беларускай Гімназіі?
- …калі была заснаваная найстарэйшая школа на тэрыторыі Беларусі?
- …якую мэту ставіць перад сабой Вялікі аркестар сьвяточнай дапамогі?
- …колькі гадоў выходзіла гумарыстычная тэлевізійная праграма «Калямбур»?
- …што характарызуе парадыйнае шоў «Мульт асобы»?
- …што адбылося з Цутому Ямагучы ў 1945 годзе?
- …колькі абанэнтаў мае сетка стацыянарнай тэлефоннай сувязі ў Беларусі?
Тыдзень 2 (10—16 студзеня)
[рэдагаваць крыніцу]- …які ўкраінскі палітык чатыры разы браў удзел як кандыдат у прэзыдэнцкіх выбарах?
- …колькі грамадзянаў Беларусі падпісалі дакумэнт Хартыя'97?
- …калі апошні раз згадваюцца драўляне?
- …якая славутасьць знаходзіцца ў вёсцы Сычкава?
- …якая інстытуцыя разьмяшчалася ў колішнім архірэйскім доме на менскім архірэйскім падвор’і?
- …якія вядомыя асобы былі абрабаваныя падчас нападу на цягнік каля Лунінца?
- …зь якой прычыны разгарэлася беларуска-летувіская тэрытарыяльная спрэчка на пачатку 1990-х гадоў?
Тыдзень 1 (3—9 студзеня)
[рэдагаваць крыніцу]- ...які будынак зьяўляецца самым высокім у сьвеце?
- ...у чым абвінавачвала Юзафа Бульку пракуратура Летувы?
- ...на якой мове ёсьць афіцыйны дэвіз Стэнфардзкага ўнівэрсытэту?
- ...колькі храмаў было збудавана на Готляндзе зь сярэдзіны 14 ст. да 1960 году?
- ...якую каралеўскую рэзыдэнцыю нагадваў палац Бжастоўскіх у Мосары?