Арцём Парахоўскі
Арцём Парахоўскі | ||
Пазыцыя: | цэнтравы | |
Рост: | 210 см | |
Вага: | 120 кг | |
Грамадзянства: | ||
Нарадзіўся: | 6 кастрычніка 1987 (37 гадоў) | |
Альма-матэр: | ||
Клюбная інфармацыя | ||
---|---|---|
Клюб | Сьлёнск[d] | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | |
2006—2008 | Саўтэрн Айгада Голдэн Іглз[d] | |
2008—2010 | Рэдфард Гайлэндэрз[d] | |
2010—2011 | ВЭФ Рыга | |
2011—2012 | Будзівельнік Кіеў[d] | |
2012—2013 | Olin Edirne Basket[d] | |
2013—2014 | Хапаэль Іерусалім[d] | |
2014—2015 | Ніжні Ноўгарад | |
2015—2017 | УНІКС | |
2017—2018 | Макабі Тэль-Авіў[d] | |
2018—2019 | Рытас Вільня | |
2019 | Партызан Бялград[d] | |
2020 | Цмокі-Менск | |
2020 | СІГ Страсбур[d] | |
2020—2021 | Андора[d] | |
2021—2022 | Парма Перм | |
2022— | Сьлёнск[d] |
Арцём Мікала́евіч Парахо́ўскі (нар. 6 кастрычніка 1987, Менск, БССР) — беларускі баскетбаліст, гулец польскага клюбу «Сьлёнск» і зборнай Беларусі. Выступае на пазыцыі цэнтравога. Найлепшы баскетбаліст Беларусі (2014, 2015, 2016).
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і спартовых трэнэраў, у дзяцінстве займаўся футболам. З-за росту ў 16-гадовым узросьце перайшоў у баскетбол. Дзякуючы выступу на юніёрскім чэмпіянаце Эўропы быў заўважаны памочнікам трэнэра Бінгэмтанскага ўнівэрсытэту Алі Тонам і запрошаны ў юніёрскі коледж у ЗША.
Паступіў у коледж Паўднёвага Айдага, адначасна вывучаючы ангельскую мову. Тут згуляў у 63 гульнях з паказьнікам 10,1 пункту, 6,4 падбору за гульню. Увасьлед за Алі Тонам перайшоў у Рэдфардскі ўнівэрсытэт, у камандзе якога правёў два сэзоны. У 2008—2009 паказаў вынікі 16,2 пункту, 11,2 падбору і 1,5 блёку за гульню, а ў фінале Вялікай паўднёвай канфэрэнцыі набраў 26 пунктаў і зьдзейсьніў 18 падбораў, чым зрабіў свой клюб чэмпіёнам. У сакавіку 2009 яго прызналі гульцом году Вялікай паўднёвай канфэрэнцыі.
У наступным сэзоне Парахоўскі набіраў у сярэднім 21,4 пункту, 13,4 падбору і 2,1 блёк-шоту за гульню. За два сэзоны ў Рэдфардзе Арцём Парахоўскі набраў 1195 пунктаў, 783 падборы і 115 блёк-шотаў, двойчы быў прызнаны гульцом канфэрэнцыі.
Нягледзячы на свае посьпехі, гулец, аднак, так і ня быў задрафтаваны клюбамі НБА. Пасьля кароткага выступу за «Бостан Сэлтыкс» у Летняй лізе 20 жніўня 2010 году ён заключыў кантракт з латвійскім клюбам ВЭФ, зь якім стаў чэмпіёнам краіны.
24 чэрвеня 2014 году перайшоў у расейскі «Ніжні Ноўгарад».
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Індывідуальныя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «ВЭФ Рыга»: 2010—2011
- «Макабі» Тэль-Авіў:
- «Летувас Рытас»:
- Баскетбаліст году Беларусі: 2014[2], 2015, 2016
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б College Basketball at Sports-Reference.com
- ^ Арцём Парахоўскі і Алена Леўчанка прызнаны лепшымі баскетбалістамі Беларусі 2014 года Спорт. БелТА (23 сьнежня 2014). Праверана 26 студзеня 2015 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 6 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Нарадзіліся ў Менску
- Баскетбалісты клюбу «Сьлёнск» Уроцлаў
- Баскетбалісты клюбу ВЭФ Рыга
- Баскетбалісты клюбу «Будзівельнік» Кіеў
- Баскетбалісты клюбу «Рытас» Вільня
- Баскетбалісты клюбу «Партызан» Бялград
- Баскетбалісты клюбу «Цмокі-Менск»
- Беларускія баскетбалісты
- Баскетбалісты зборнай Беларусі
- Баскетбалісты клюбу «Эскішэхір»
- Баскетбалісты клюбу «Гапаэль» Ерусалім
- Баскетбалісты клюбу «Ніжні Ноўгарад»
- Баскетбалісты клюбу УНІКС Казань