Перайсьці да зьместу

Бэшыкташ Стамбул

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Бэшыкташ
Поўная назва Beşiktaş Jimnastik Kulübü
Заснаваны 1903
Горад Стамбул, Турэччына
Стадыён Інэню
Умяшчальнасьць: 32 145
Прэзыдэнт Hasan Arat[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Супэрліга
 · 2023—2024 6 месца
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
bjk.com.tr (анг.)​ (тур.)

«Бэшыкта́ш» (па-турэцку: Beşiktaş) — турэцкі футбольны клюб з гораду Стамбулу. 16-разовы чэмпіён Турэччыны, 11-разовы ўладальнік Кубка Турэччыны. Клюб зьяўляецца адным з асноўных камандаў у Турэччыне. «Бэшыкташ» баў заснаваны ў 1903 годзе ў раёне Бэшыкташ у эўрапейскай частцы Стамбулу. Клюб зьяўляецца першым спартовым клюбам Турэччыны. Клюб мае ня толькі футбольную каманду, але таксама й каманду ў такіх відах спорту, як баскетбол, валейбол, гандбол, лёгкая атлетыка, бокс, барацьба, шахматы, брыдж, гімнастыка, веславаньне, настольны тэніс, паралімпійскія віды спорту й пляжны футбол[1]. Хатнім стадыёнам «Бэшыкташу» зьяўляецца арэна «Інэню», якая здольная зьмясьціць 32 145 чалавек.

Бэшыкташ быў створаны ў 1903 годзе ў позьні пэрыяд існаваньня Асманскай імпэрыі. Група з 22 маладых людзей сабраліся ў пэўны дзень, каб заняцца цялеснымі практыкаваньнямі ў раёне Бэшыкташ. Яны пачалі займаццца ўвосень 1902 году, у садзе маёнтку Асмана Пашы, які тады праходзіў службу ў мэдынскай гвардыі. Розныя спартовыя мерапрыемствы, якімі займаліся маладыя людзі, уключалі ў сябе практыкаваньні на турніку, паралельных брусах, барацьбу, цяжкую атлетыку й гімнастыку. Сярод удзельнікаў такі практыкаваньняў былі сын Асман Пашы, Мэхмэт Шаміл і Хусэйн Бэрэкет, і іншыя маладыя людзі. Султан Абдул Хамід II меў тайных агентаў, якая хадзілі па горадзе, паведамляючы султану пра любыя мерапрыемствы й зборы, якія маглі несьці палітычны характар. Гэтыя агенты даведаўшыся пра спартовы гурт арыштавалі маладых людзей і павезьлі ў паліцэйскі ўчастак. Аднак напружаная сытуацыя хутка вырашылася, бо некаторыя з гэтых маладых людзей былі блізкія да палацавых афіцэраў.

Групе дазволелі працягваць свае практыкаваньні, бо яны не гулялі ў футбол, які ў тыя дні быў забаронены ў Турэччыне. На самай справе, Сэхзадэ Абдулхалім, які меў дачыненьне да султанскай адміністрацыі падтрымліваў заняткі юнакаў.

Гімнастычны клюб Бэрэкету быў заснаваны спэцыяльным дазволам у 1903 годзе. Іхныя спартовыя мерапрыемствы атрымалі большыя свабоды пасьля стварэньня канстытуцыйнай манархіі ў 1908 годзе. Пасьля палітычных падзеяў 31 сакавіка 1909 году, Фуат Балкан і Мазгар Казанчы, якія былі ў Эдырнэ, дайшлі ў Стамбул з рухам арміі. Пасьля сьцішэньня палітычных падзеяў Фуат, які быў добрым трэнэрам па фэхтаваньні, і Мазхар, які быў добрым штангістам і займаўся барацьбой, падтрымалі моладзь і атрымалі іхную згоду на ўдзел у спартовых мерапрыемствах разам. Фуат Балкан зрабіў у сваім доме штаб-кватэру клюбу, які тым часам атрымаў назоў «Бэшыкташ».

Першыя гады ў футболе

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З ростам папулярнасьці футболу ў Асманскай імпэрыі ў 1910 годзе, чальцы спартовага клюбу «Бэшыкташ» павольна пачалі больш увагі надаваць футболу. У жніўні 1911 году, Ахмэт Шэрафэтын Бэй стварыў на базе клюбу футбольную каманду. «Бэшыкташ» не ўваходзіў у ніводную мясцовую лігу да 1918 году, калі яны атрымалі перамогу ў сваім першым чэмпіянаце адной зь лігаў Стамбулу. У 1921 годзе яны атрымалі перамогу ў лізе яшчэ раз.

Актуальны на 13 верасьня 2024 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
2 Сьцяг Нарвэгіі Аб Ёнас Свэнсан 1993
3 Сьцяг Бразыліі Аб Габрыел Паўліста 1990
4 Сьцяг Турэччыны Аб Анур Булут 1994
5 Сьцяг Турэччыны Аб Таіп Сануч 1999
6 Сьцяг Лібіі ПА Аль-Мусраці 1996
7 Сьцяг Косава Нап Мілот Рашыца 1996
8 Сьцяг Турэччыны ПА Саліх Учан 1994
9 Сьцяг Турэччыны Нап Сэміх Кылычсой 2005
14 Сьцяг Нямеччыны Аб Фэлікс Удуохай (ар. Аўгсбург) 1997
17 Сьцяг Італіі Нап Чыра Імобіле 1990
18 Сьцяг Партугаліі ПА Жуан Марыю (ар. Бэнфіка) 1993
19 Сьцяг Турэччыны Нап Арда Кылыч 2005
20 Сьцяг Турэччыны Аб Нэджып Уйсал (капітан) 1991
22 Сьцяг Казахстану ПА Бахтыяр Зайнутдынаў 1998
23 Сьцяг Альбаніі ПА Эрнэст Мучы 2001
26 Сьцяг Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Аб Арцюр Масюакю 1993
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
27 Сьцяг Партугаліі Нап Рафа Сылва 1993
30 Сьцяг Турэччыны Бр Эрсін Дэстанаглу 2001
34 Сьцяг Турэччыны Бр Мэрт Гюнок 1989
44 Сьцяг Турэччыны ПА Фахры Ай 2005
53 Сьцяг Турэччыны Аб Эмірхан Тапчу 2000
71 Сьцяг Камэруну ПА Жан Анана 2000
73 Сьцяг Італіі ПА Шэр Ндур (ар. ПСЖ) 2004
77 Сьцяг Аўстрыі Нап Джан Келес 2001
79 Сьцяг Турэччыны Аб Эмрэджан Тэрзі 2004
83 Сьцяг Партугаліі ПА Жэдсан Фэрнандыш 1999
91 Сьцяг Турэччыны Нап Мустафа Хэкімоглу 2007
93 Сьцяг Турэччыны Аб Арда Бэрк Эзюарап 2005
94 Сьцяг Турэччыны Бр Гэктуг Байтэкін 2004
96 Сьцяг Турэччыны Бр Эмір Яшар 2006
Сьцяг Ангельшчыны ПА Алекс Окслэйд-Чэмбэрлен 1993
Сьцяг Турэччыны Нап Агузхан Акгюн 2001
  1. ^ «Branches, Football». Besiktas.com.tr.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]