Жыдзейка
Жыдзейка лац. Žydziejka | |
Sidicho | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Sido + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Сідзейка, Сідзіка, Жыдык, Сядзейка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Жыдзейка» |
Жыдзейка (Жыдык, Сідзейка, Сідзіка, Сядзейка) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сідзіка, пазьней Зыдэк (Sidicho, Sieddicke, Siedeck[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова сід- (сіт-, зыд-) (імёны ліцьвінаў Сіціла, Жыдавін, Сыдэр; германскія імёны Sitil, Sidewine, Sidierius) паходзіць ад гоцкага sidus 'звычай, нораў'[3][4].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: людеи власныхъ кголтовътовъскихъ чотыры служъбы, Седеика зъ детьми (каля 1480 году)[5]; мосту Седеиковича (26 лістапада 1516 году)[6]; мосту Седеиковичъ (1517 год)[7]; у Сидейкишкахъ (15 сакавіка 1546 году)[8]; з ыменья своего з Сидиковщины (1567 год)[9]; Iwan Sedeykowicz (1641 год)[10].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Язафат Жыдзейка — пералайскі сьвятар, які ўпамінаецца ў 1796 годзе[11]
Жыдыковічы (Żydykowicz) гербу Сас — літоўскі шляхецкі род[12].
У XVI ст. існаваў маёнтак Жыдыкі (Жидыки) у Жамойцкім старостве[13].
На гістарычнай Ваўкавышчыне існуе вёска Сядзейкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Eule R. Germanische und fremde Personennamen als heutige deutsche Familiennamen // Festschrift zu dem fünfzigjährigen jubiläum des Friedrichs-realgymnasiums in Berlin. — Berlin, 1900. S. 56.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 355, 1315.
- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 196.
- ^ Kremer D. Die Germanischen Personennamen in Katalonien // Estudis romànics. Nr. 14, 1972. S. 198.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 4 (1479—1491). — Vilnius, 2006. P. 107.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 131.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 132.
- ^ Метрыка Вялікага Княства Літоўскага. Кніга 30 (1480—1546 гг.). — Менск, 2008. С. 69.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 704.
- ^ Ординация королевских пущ: в лесничествах бывшего Великого Княжества Литовского. — Вильна, 1871. С. 177.
- ^ Сборник документов, касающихся административного устройства Северо-Западного края при императрице Екатерине II: (1792—1796). — Вильна, 1903. С. 306—307.
- ^ Ciechanowicz J. Rody rycerskie Wielkiego Księstwa Litewskiego. T. 5. — Rzeszów, 2001. S. 487.
- ^ Спрогис И. Я. Географический словарь древней Жомойтской земли XVI столетия. — Вильна, 1888. С. 115.