Зюльтэ-Варэгем (футбольны клюб)
Зюльтэ-Варэгем | |
Поўная назва | Sportvereniging Zulte Waregem |
---|---|
Заснаваны | 1950 |
Горад | Варэгем, Бэльгія |
Стадыён |
Рэгенбоогстадыён Умяшчальнасьць: 12 500 |
Прэзыдэнт | Вілі Нэсэнс[d] |
Галоўны трэнэр | |
Чэмпіянат | Чэленджэр Про Ліга |
· 2023—2024 | 5 месца |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы essevee.be (нід.) |
«Зюльтэ-Варэгем» (па-нідэрляндзку: Zulte Waregem) — бэльгійскі футбольны клюб з гораду Варэгему. Заснаваны ў 1950 годзе. Двухразовы ўладальнік Кубка Бэльгіі (2006, 2017). Самым найвлікшым дасягненьнем клюба ў айчынным першынстве было 2 месца ў сэзоне 2012—2013 гадоў. Дэбют «Зюльтэ-Варэгема» ў эшракубках адбыўся ў розыгрышу Кубка УЭФА 2006—2007, дзе бэльгійскі клюб прайшоў праз групавы этап, але саступіў ангельскаму «Ньюкасл Юнайтэд» у 1/32 фіналу. Таксама ў сэзоны 2013—2014 і 2017—2018 гадох клюб выступаў у групавых этапах Лігі Эўропы. У абодвух выпадках «Зюльтэ-Варэгем» заняў 3 радок у сваёй групе. Клюб зьяўляецца вынікам партнэрства паміж клюбамі «Зюльтэ» і «Варэгем», якое цягнецца з 2001 году. Цікава, што аніякага аб’яднаньня клюбаў не адбывалася. Хатнія матчы каманда праводзіць на стадыёне «Рэгенбоогстадыён», які належыць клюбу «Варэгем».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Футбольны клюб «Зюльтэ Спартыф» быў заснаваны ў 1950 годзе і наўпрост увайшоў у склад нацыянальнай асацыяцыі, атрымаўшы рэгістрацыйны нумар 5381. У 1976 годзе «Зюльтэ Спартыф» аб’яднаўся з клюбам СК «Зюльтэ», утварыўшы клюб «Зюльтэ Спартыф». Новы клюб захаваў рэгістрацыйны нумар клюбу «Зюльтэ Спартыф». У 2001 годзе гэтая каманда зь Зюльтэ аб’яднала свае намаганьні з клюбам «Варэгем» з суседняга гораду. Да таго «Варэгем» шмат гадоў выступаў у першым дывізіёне. Пры гэтым аніводны клюб зь Зюльтэ ніколі не выступаў нават у другі дывізіёне, а найвышэйшым дасягненьнем лічылася дасягненьне клюбам ВВ «Зюльтэ» трэцяга дывізіёну ў 1995 годзе. На той момант ВВ «Зюльтэ» два сэзоны займаў 14 месца з 16 клюбаў і, калі ў першы раз клюб захаваў сваё месца ў дывіўіёне, на другі раз паводле вынікаў матчаў плэй-оф, клюб страціў месца ў трэцім дывізіёне. Паводле дамовы паміж клюбамі галоўны офіс «Зюльтэ-Варэгем» месьціцца ў Зюльтэ, але хатнія матчы клюб праводзіць на стадыёне ў Варэгеме, а таксама каманда мае чырвона-белыя колеры, якія пераважаюць у клюба «Варэгем».
У сэзоне 2006—2007 гадоў клюб атрымаў шанец выступіць у эўрапейскіх клюбных спаборніцтвах. Дэбют адбыўся ў матчы першага раўнду Кубка УЭФА, дзе бэльгійскаму клюбу супрацьстаяў расейскі «Лякаматыў». Не зважаючы на паразу ў першым матчы зь лікам 2:1 у Маскве, «Зюльтэ-Варэгем» перагуляў расейцаў зь лікам 2:0 у хатнім матчы, забясьпечыўшы, такім чынам, месца ў групавым раўндзе эўрапейскага кубка. Старт у групе F атрымаўся для клюбу фантастычным, то бок спачатку ў Вене быў разгромлены мясцовы клюб «Аўстрыя», а потым у Бэльгіі «Зюльтэ-Варэгем» быў мецнейшы за чэскую «Спарту». Аднак апошнія два матчы групы скончыліся для бэльгійцаў буйнымі паразамі, то бок спачатку ад гішпанскага «Эспанёлу» зь лікам 6:2, а потым ад нідэрляндзкага «Аяксу» зь лікам 0:3. Тым ня менш, варэгемскі клюб атрымаў права выступу ў 1/32 фіналу, дзе, аднак, паводле сумы дзьвюх сустрэч саступіў ангельскаму «Ньюкасл Юнайтэд».