Крыга
Выгляд
Кры́га — асобны кавалак лёду, які дрэйфуе ў спакоі на паверхні вады. Увесну крыгі ўтвараюцца ў выніку разбурэньня ледзянога покрыва, а ўвосень — у выніку зьмярзаньня сала, шароша, сьнежніцы і адрыву заберагаў.
Крыгі бываюць цалкам розных памераў. У Сусьветным акіяне, як правіла, у прыпалярных абласьцёх існуюць крыгі велізарных памераў — айсбэргі.
Масавы рух крыг на рэках і азёрах пад узьдзеяньнем плыні і ветру называецца крыгаходам, а такі рух у морах і акіянах — дрэйфам льду.