Перайсьці да зьместу

Легата

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Легата (па-італьянску: legato — «зьвязаны») у музыцы — прыём гульні на музычным інструмэнце, зьвязнае выкананьне гукаў, пры якім мае месца плаўны пераход аднаго гуку ў іншы, паўза паміж гукамі адсутнічае.

У нотазапісу легата пазначаецца дугападобнай лініяй — лігай, якая аб’ядноўвае ноты, якія выконваюцца легата. Таксама можа пазначацца словам legato каля адпаведнай групы нот.