Перайсьці да зьместу

Лявон Юрэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лявон Юрэвіч
Дата нараджэньня 30 чэрвеня 1965(1965-06-30) (59 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца вучобы
Занятак літаратуразнаўца, крытык, бібліёграф, архівіст, грамадзкі дзяяч, літаратурны крытык, літаратар
Навуковая сфэра літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1], бібліяграфічная дзейнасць[d][1], архівазнаўства[d][1] і сацыяльная ангажаванасьць[d][1]
Месца працы
Сябра ў Беларуская сьпеўна-драматычная майстроўня

Лявон Юрэвіч (нар. 30 чэрвеня 1965, Менск) — беларускі літаратуразнавец, крытык, бібліёграф, архівіст, грамадзкі дзеяч.

Маці Лявона Юрэвіча, Алена Юрэвіч, — вядомы беларускі лінгвіст. Скончыўшы школу, Лявон працаваў у гарадзкой дзіцячай бібліятэцы. Удзельнічаў у маладзёжным грамадзкім аб’яднаньні «Беларуская Майстроўня» (1979—1984)[2]. Прывёў Лявона ў суполку Зьміцер Саўка[2].

Скончыў філялягічны факультэт Менскага пэдінстытуту імя М. Горкага ў 1990 годзе. Выкладаў беларускую мову ў Мінскім пэдінстытуце замежных моваў. У 1990 годзе паступіў у асьпірантуру Інстытуту літаратуры імя Янкі Купалы АН БССР. У 1993 годзе выехаў у ЗША. Працуе архівістам у Нью-Ёркскай публічнай бібліятэцы. Мае дзьве навуковыя ступені: у філяёгіі і бібліятэказнаўстве. Сябар Беларускага інстытута навукі і мастацтва (Нью-Ёрк), рэдкалегіі альманаху «Запісы БІНіМ».

Навуковая дзейнасьць

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аўтар дасьледаваньняў «Архіўная кніга» (Нью-Ёрк, 1997), «Беларуская мэмуарная літаратура на эміграцыі» (Нью-Ёрк, 1999), «Камэнтары» (Мн., 1999), «Жыцьцё пад агнём: Партрэт беларускага ваеначальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі» (Менск, 1999), «Вырваныя бачыны: Да гісторыі Саюзу Беларускай моладзі» (Менск, 2001), «Літаратурны рух на эміграцыі» (Менск, 2002), «Мэмуары на эміграцыі» (Менск, 2005), «Летапісны звод сусьвету Чалавека Сьведамага: Гісторыя газэтаў „Бацькаўшчына“ й „Беларус“ (1947—2000)» (Менск, 2006), «Шматгалосы эпісталярыюм» (Менск, 2012), «Жанры» (Менск, 2013).

Артыкулы Л. Юрэвіча друкаваліся ў зборніках «Вяртаньня маўклівая споведзь» (Мн., 1994), «Культура беларускага замежжа» (Мн., 1998), «Роля беларускай дыяспары ў захаваньні і разьвіцьці беларускай культуры» (Лёндан, 2003; Менск, 2004), «Сонца тваё не закоціцца, і месяц твой не схаваецца» (Мкнск, 2009), «Беларускае замежжа. Белорусское зарубежье» (Мкнск, 2010), «Беларуская кніга ў кантэксьце сусьветнай кніжнай культуры: гісторыя і сучаснасьць» (Менск, 2011), «Беларуская кніга ў кантэксьце сусьветнай кніжнай культуры: вывучэньне і захаваньне» (Менск, 2012), альманаху «Асоба і час» (Менск), «Запісах БІНіМ», энцыкляпэдыях і пэрыядычных выданьнях Беларусі, ЗША, Ангельшчыны.

Укладальнік, рэдактар і аўтар уступных артыкулаў у зборніках Уладзімера Дудзіцкага «Напярэймы жаданьням» (Нью-Ёрк, 1994) і «Творы» (Менск, 2010), Міколы Цэлеша «Хмары над Бацькаўшчынай» (Нью-Ёрк, 1995), Юркі Віцьбіча («Антыбальшавіцкія паўстаньні і партызанская барацьба на Беларусі» (Нью-Ёрк, 1996; Смаленск, 2007) і «Лшоно Габоо Бійрушалайм: даваенная проза» (Менск, 2011), Лявона Крывічаніна «Беларусізацыя пад №» (Нью-Ёрк, 1998) і «Творы» (разам зь Ціханам Чарнякевічам) (Менск, 2012), Антона Адамовіча «Творы» (Нью-Ёрк, 2003), Янкі Юхнаўца «Паэзія» (Менск, 2012), Дзьмітрыя Сямёнава «Дзёньнік» (Менск, 2012). Укладальнік (разам з Валянцінай Грышкевіч) бібліяграфічнага ўказальніка «Францыск Скарына: Жыцьцё і дзейнасьць» (Мн., 1995). Падрыхтаваў да выданьня кнігі: Барыс Рагуля «Беларускае студэнцтва на чужыне» (Лёндан (Канада) — Нью-Ёрк, 1996; Менск, 2006), «Эквівалент: Зборнік эміграцыйнай гістарычнай прозы» (Менск, 2005), «Каханы горад: Зборнік эміграцыйнае ваеннае прозы» (Менск, 2006).

Браў удзел у працы над выданьнямі: Мікола Панькоў «Хроніка беларускага жыцьця на чужыне 1945—1984» (Менск, 2001), Зора і Вітаўт Кіпелі «Belarusian Publications in the West: bibliography» (New York, 2004); «Беларускі і беларусаведны друк на Захадзе: асобныя выданьні. Бібліяграфія» (Нью-Ёрк, 2003); «Belarusian publishing in the West: a bibliography» (New York-Warsaw, 2006), «Адзін Госпад, адна Вера, адзін Хрост» (Менск, 2007), «Урачыстасьць у садзе: драматургія беларускай эміграцыі ХХ стагодзьдзя» (Менск, 2007), Аляксандар Стагановіч «Успаміны пасла» (Менск, 2011)

  • Камэнтары: Літаратуразнаўчыя арт. Мн., 1999.
  • Жыцьцё пад агнём: Партрэт беларускага военачальніка і палітычнага дзеяча Барыса Рагулі на фоне яго эпохі. Мн., 1999.
  • Вырваныя бачыны: Да гісторыі Саюзу Беларускай моладзі. Мн., 2001.
  • Літаратурны рух на эміграцыі. Мн., 2002.
  • Тавізаўцы. Пра лёсы ўдзельнікаў аднаго літаратурнага аб’яднаньня / Лявон Юрэвіч // Роднае слова. — 1997. — № 11. — С. 160—169.
  1. ^ а б в г д Jurèvìč, Ljavon // Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  2. ^ а б Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду… С. 388.
  • Кіпель В. Юрэвіч Лявон: Старонкі будучага даведніка // Кантакты і дыялёгі, № 4. 1999.
  • Дубавец, С. Майстроўня. Гісторыя аднаго цуду / Сяргей Дубавец; фота А. Канцавога. — [Б. м.] : Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода, 2012, — 457 с.