Мазары-Шарыф
Мазары-Шарыф | |
Краіна: | Аўганістан |
Правінцыя: | Балх |
Плошча: | 83 км² |
Вышыня: | 380 м н. у. м. |
Насельніцтва (2015) | |
колькасьць: | 577 500 чал. |
шчыльнасьць: | 6957,83 чал./км² |
Геаграфічныя каардынаты: | 36°42′0″ пн. ш. 67°7′0″ у. д. / 36.7° пн. ш. 67.11667° у. д.Каардынаты: 36°42′0″ пн. ш. 67°7′0″ у. д. / 36.7° пн. ш. 67.11667° у. д. |
Мазары-Шарыф | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мазары́-Шары́ф (дары: مزار شریف — даслоўна «сьвятарная сьвятыня») — самы вялікі горад у паўночным Аўганістане (чацьверты па велічыні ў краіне) і адначасова сталіца правінцыі Балх. Колькасьць насельніцтва на 2002 год складала каля 183 000 чалавек. Асноўнай мовай, якая ўжываецца ў горадзе, зьяўляецца дары. У Мазары-Шарыфе знаходзіцца сьвятарны для шыітаў блакітны мячэт (Rauze-e Szarif), дзе пахаваны халіф Алі, дзякуючы гэтаму горад зьяўляецца адным з цэнтраў ісламскага паломніцтва.
З 1992 да 1997 году горад зьяўляўся рэзыдэнцыяй генэрала Абдул-Рашыд Дустума. З 1998 году да 2001 году кантраляваўся Талібанам. 25 лістапада 2001 году каля Мазары-Шарыфу адбыўся бунт палонных талібаў, пры падаўленьні якога загінула 700 чалавек.
Мазары-Шарыф калісьці быў сталіцай аўганскага Туркестану, старажытнай імпэрыі якая знаходзілася паміж Гератам, гарамі Гіндукуш і ракой Амудар’яй на поўначы, зьнішчанай Чынгісханам у 1220 годзе.
Горад вядомы вытворчасьцю дываноў і гандлем авечай поўсьцю. Жыхары таксама займаюцца дробнай прамысловасьцю, пераапрацоўкай мэталічных руд.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мазары-Шарыф — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў