Макабоды
Макабоды лац. Makabody | |
польск. Mokobody | |
Касьцёл Сьвятой Ядзьвігі | |
Краіна: | Польшча |
Ваяводзтва: | Мазавецкае |
Павет: | Сядлецкі |
Гміна: | Макабоды |
Насельніцтва: | 1677 чал. (2011) |
Часавы пас: | UTC+1 |
летні час: | UTC+2 |
Паштовы індэкс: | 08-124 |
Геаграфічныя каардынаты: | 52°16′59.9″ пн. ш. 22°7′0.1″ у. д. / 52.283306° пн. ш. 22.116694° у. д.Каардынаты: 52°16′59.9″ пн. ш. 22°7′0.1″ у. д. / 52.283306° пн. ш. 22.116694° у. д. |
Макабоды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |
http://www.mokobody.pl/ |
Макабоды, Мукабоды (польск. Mokobody) — вёска ў Польшчы, на рацэ Ліўцы. Цэнтар сельскай гміны Сядлецкага павету Мазавецкага ваяводзтва. Насельніцтва на 2011 год — 1677 чалавек. Знаходзяцца за 17 км на паўночны захад ад Седльцаў, за 77 км на ўсход ад Варшавы.
Мукабоды — даўняе магдэбурскае места гістарычнага Падляшша каля мяжы з Мазовіяй. Да нашага часу тут захаваўся касьцёл Сьвятой Ядзьвігі, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Каралеўствам Польскім
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Упершыню Мукабоды ўпамінаюцца ў XV ст., калі імі валодаў Ян Мукабодзкі. У 1487 годзе кароль і вялікі князь Казімер перадаў вёску Івану Храптовічу. У 1496 годзе Мукабоды атрымалі Хэлмінскае права[1]. У гэты час тут існавала царква.
У 1569 годзе згодна з умовамі Люблінскай уніі Мукабоды перайшлі да Каралеўства Польскага. У розныя часы яны знаходзіліся ў валоданьні Астрарогаў, Асалінскіх, Язерскіх, Кучынскіх.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Макабоды апынуліся ў складзе Аўстрыі, з 1809 году — у складзе Расейскай імпэрыі. На 1827 год у месьце было 128 будынкаў, на 1861 год — 115, на 1878 год — 118.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Макабоды занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Згодна з Рыскай мірнай дамовай 1921 году Макабоды апынуліся ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі.
У Другую сусьветную вайну зь верасьня 1939 да жніўня 1944 году Макабоды знаходзіліся пад акупацыяй Трэцяга Райху. У 1975—1998 гадох вёска ўваходзіла ў склад Сядлецкага ваяводзтва.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Дэмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- XIX стагодзьдзе: 1827 год — 948 чал.; 1861 год — 1202 чал.; 1878 год — 1365 чал.; 1884 год — 1482 чал.[2]
- XXI стагодзьдзе: 2011 год — 1677 чал.
Турыстычная інфармацыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Славутасьці
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Касьцёл Сьвятой Ядзьвігі (1792—1818)
- Могілкі: каталіцкія, юдэйскія
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Maroszek J. Rzemiosło w miastach podlaskich w XVI-XVIII w. // Kwapień M., Maroszek J., Wyrobisz A. Studia nad produkcją rzemieślniczą w Polsce (XIV-XVIII w.). — Wrocław, 1976. S. 96.
- ^ Chlebowski B., Kuczyński K. Mokobody // Słownik geograficzny... T. VI. — Warszawa, 1885. S. 620.
|