Перайсьці да зьместу

Міхал Кемпны

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Міхал Кемпны
Рост 184 см або 183 см[1]
Вага 88 кг
Пазыцыя абаронца
Кідок/Ловы левы[d]
Грамадзянства
Дата нараджэньня 8 верасьня 1990(1990-09-08)[2] (34 гады)
Месца нараджэньня
Клюб Спарта
Выступаў за
Гульнявая кар’ера 2008 — цяпер

Мі́хал Ке́мпны (па-чэску: Michal Kempný; нар. 8 верасьня 1990 году) — чэскі хакеіст, абаронца праскай «Спарты» і нацыянальнай зборнай Чэхіі. Уладальнік Кубка Стэнлі 2018 году.

Кемпны пачаў займацца хакеем у сябе на радзіме ў Чэхіі, але прафэсійную кар’еру запачаткаваў у суседняй Славаччыне ў клюбе «Скаліца». Хутка пасьля гэтага абаронца вярнуўся на радзіму, дзе абараняў колеры брноўскай «Камэты» і «Славіі». У красавіку 2015 году склаў дамову з омскім «Авангардам» з КХЛ[3]. Адразу ў наступным сэзоне 2015—2016 гадоў стаў найлепшым абаронцам клюбу, зарабіўшы 21 пункт у 59 гульнях. У траўні 2016 году дэбютаваў на чэмпіянатах сьвету разам з зборнай Чэхіі. Ужо 23 траўня як вольны агент склаў аднагадовы кантракт з клюбам НХЛ «Чыкага Блэкгокс»[4]. 12 кастрычніка дэбютаваў у складзе чыкагаўцаў[5]. Па сканчэньні сэзону перападпісаў дамову з клюбам, а 19 лютага 2018 году далучыўся да «Вашынгтон Кэпіталз». У 2018 годзе поруч з клюбам здабыў Кубак Стэнлі. У ліпені 2022 году мусіў далучыцца да клюбу «Сіетл Кракен»[6], але перайшоў да шэрагаў клюбу АХЛ «Каачэла Валі Файрбэрдс». У кастрычніку вярнуўся ў Чэхіі, склаўшы дамову з праскай «Спартай»[7].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]