Сарэйка
Сарэйка лац. Sarejka | |
Saricho | |
Паходжаньне | |
---|---|
Мова(-ы) | германскія |
Утворанае ад | Сар + суфікс з элемэнтам -к- (-k-) |
Іншыя формы | |
Варыянт(ы) | Сарака, Сарка, Зарык, Сярэйка, Серака, Шарэйка, Шарка, Жарэйка |
Зьвязаныя артыкулы | |
якія пачынаюцца з «Сарэйка» |
Сарэйка (Сарака, Сарка, Зарык, Шарэйка, Шарка, Жарэйка), Сярэйка (Серака) — мужчынскае імя і вытворнае ад яго прозьвішча.
Паходжаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сарыка, Сарака або Серэка (Saricho, Saracho, Serecho[1]) — імя германскага паходжаньня[2]. Іменная аснова -сар- (-сер-) (імёны ліцьвінаў Сарвід, Саргоўд, Сарман; германскія імёны Sarvidis, Saregaud, Saraman) паходзіць ад гоцкага і германскага sarwa 'зброя'[3].
У Польшчы адзначаецца прозьвішча Жарэйка (Żarejko)[4].
У Чэхіі бытавала імя Шарка (Šárka)[5].
Варыянты імя ў гістарычных крыніцах: des Schalauers Sarecka (1276 год)[6]; kmethones… Szyerkowycz (9 ліпеня 1489 году)[7]; homines… Siereyko Juszkowicz (3 ліпеня 1505 году)[8]; Ян Сореика[9], Олехно Сореикович[10], Юцъ Сареиковичъ[11] (1528 год); намъ Семашъко Серейковичъ (9 траўня 1540 году)[12]; села Серейковичовъ (1554 год)[13]; у Полоцъку… Харка а Микиты Шарковичъ нивы… Шарковичовъ Харкова а Микитина (1 красавіка 1558 году)[14]; Onacz Sarko (2 траўня 1558 году)[15]; Бартошъ Сарковичъ… Андрей Сарковичъ… Матей Сарковичъ (1567 год)[16]; панъ Бальцеръ Серейко (13 студзеня 1671 году)[17]; Kaz Zaryk (1688 год)[18]; et Casimiri Serakiewicz — civitatis iuratorum (15 сьнежня 1712 году)[19].
Носьбіты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Ян Сарэйка — упіцкі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 году
- Алехна Сарэйкавіч — эйрагольскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Юц Сарэйкавіч — шоўдзенскі баярын, які ўпамінаецца ў попісе войска ВКЛ 1528 году
- Рыгор Сьцяпанавіч Саракевіч — расенскі зямянін, які ўпамінаецца ў 1580 годзе[20]
- Станіслаў, Казімер, Баляслаў, Паўліна, Стэфанія, Алена, Юзэфа, Лукаш, Браніслаў, Ян, Павал і Юзэф Жарэйкі (Żorejko) — уладальнікі гаспадарак у Каменным Лузе каля Шумску на 1933 год[21]
Шарэйкі (Szarejko) — літоўскі шляхецкі род зь Вільні[22].
У 1585 годзе ўпаміналася мясцовасьць Шаркавічы (gruntu… Szarkowyczow) у Лідзкім павеце[23].
На 1904 год існавала сядзіба Шаркі ў Бельскім павеце, а таксама вёскі Лонскія Шаркі і Шарыкаўшчына (Шарыкоўшчына) у Парэцкім павеце Смаленскай губэрні[24].
На 1909 год існаваў хутар Шарэйкава ў Слуцкім павеце Менскай губэрні[25].
На гістарычнай Браслаўшчыне існуе мястэчка Шаркоўшчына, у гістарычнай Прусіі — Заркаў. Назву Шарэйкі маюць вёскі на гістарычных Амсьціслаўшчыне і Мазыршчыне.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Morlet M.-T. Les noms de personne sur le territoire de l’ancienne Gaule du VIe au XIIe siècle. T. I: Les noms issus du germanique continental et les créations gallo-germaniques. — Paris, 1971. P. 195.
- ^ Förstemann E. W. Altdeutsches Namenbuch. Bd. 1: Personennamen. — Bonn, 1900. S. 1301.
- ^ Дайліда А. Пачаткі Вялікага княства Літоўскага: ад стварэння да Крэўскай уніі / Рэц. С. Тарасаў. — Менск, 2019. С. 18.
- ^ Walkowiak J. B. Litewskie nazwiska Polaków: słownik etymologiczno-frekwencyjny. — Poznań, 2019. S. 377.
- ^ Archiv český: čili, Staré písemné památky české i moravské, sebrané z archivů domácích i cizích. Dil. XXX. — Praha, 1913. S. XIII.
- ^ Dukavičienė I. XIII amžiaus prūsų asmenvardžiai prūsų registre // Acta linguistica Lithuanica. T. 72, 2015. P. 235.
- ^ Kodeks dyplomatyczny katedry i diecezji Wilenskiej. T. 1, z. 2: 1468—1501. — Kraków, 1939. S. 421.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 25 (1387—1546). — Vilnius, 1998. P. 156.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 101.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 161.
- ^ Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. — Менск, 2003. С. 166.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 96.
- ^ Археографический сборник документов, относящихся к истории Северо-западной Руси. Т. 8. — Вильна, 1870. С. 49.
- ^ Lietuvos Metrika. Knyga 37 (1552—1561). — Vilnius, 2011. P. 301.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 53.
- ^ Литовская метрика. Отд. 1. Ч. 3. — Петроград, 1915. С. 878.
- ^ Акты, издаваемые Виленской Комиссией для разбора древних актов. Т. 24. — Вильна, 1897. С. 246.
- ^ Lietuvos inventoriai XVII a. — Vilnius, 1962. P. 357.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 9. — Вильна, 1878. С. 312.
- ^ Опись документов Виленского центрального архива древних актовых книг. Вып. 1. ― Вильна, 1901. С. 69.
- ^ Ryszard Sys, Właściciele gospodarstw rolnych w woj. wileńskim w latach 1928—1939, publikacje «Pisarza hipotecznego zawarte w Dzienniku Województwa Wileńskiego za lata 1928—1939»
- ^ Malewski Cz. Rodziny szlacheckie na Litwie w XIX wieku. — Warszawa, 2016. S. 806.
- ^ Акты издаваемые Виленской археографической комиссией. Т. 14. — Вильна, 1887. С. 320.
- ^ Список населенных мест Смоленской губернии. — Смоленск, 1904. С. 83, 293, 298.
- ^ Список населенных мест Минской губернии. — Минск, 1909. С. 217.