Сэнт-Джонстан Пэрт
Сэнт-Джонстан | |||||
Поўная назва | St. Johnstone Football Club | ||||
---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 1884 | ||||
Горад | Пэрт, Шатляндыя | ||||
Стадыён |
Макдыярмід Парк Умяшчальнасьць: 10 456 | ||||
Галоўны трэнэр | |||||
Чэмпіянат | Прэм’ер-ліга | ||||
· 2023—2024 | 10 месца | ||||
| |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы perthstjohnstonefc.co.uk (анг.) |
«Сэнт-Джонстан» (па-ангельску: St. Johnstone Football Club) ― прафэсійны шатляндзкі футбольны клюб з гораду Пэрту. Нягледзячы на тое, што клюб быў заснаваны ў 1884 годзе, першую гульню футбалісты згулялі ў лютым 1885 году. Хатнія гульні з 1889 году праводзіць на стадыёне «Макдыярмід Парк».
З сэзону 2009―2010 гадоў клюб зноўку прымае ўдзел у розыгрышы шатляндзкай Прэм’ер-лігі, пасьля таго як сем сэзонаў каманда праводзіла ў ніжэйшых лігах. Клюб гістарычна дастаткова часта хістаецца па першых двух дывізіёнах, то вылятаючы, то зноўку вяртаючыся ў найвышэйшую лігу. З-за гэтага клюб атрымаў мянушку Ё-Ё Клюб. Традыцыйна галоўнымі супернікамі зьяўляюцца два клюбы з Дандзі: «Дандзі» й «Дандзі Юнайтэд». Матчы «Сэнт-Джонстану» з абодвума клюбамі Дандзі маюць назоў ― дэрбі Тайсайду, але асабліва матчы з «Дандзі» зьяўляюцца больш прынцыповымі.
За сваю больш чым стогадовую гісторыю клюб ніводнага разу не перамагаў у значных спаборніцтвах. Клюб двойчы дабіраўся да фіналу Кубка лігі Шатляндыі, але двойчы саступаў абодвум клюбам Старой Фірмы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Уладальнік Кубка Шатляндыі: 2014
- Уладальнік Чэлендж кубка Шатляндыі: 2008