Перайсьці да зьместу

Элізабэт Барэт Браўнінг

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Элізабэт Барэт Браўнінг
па-ангельску: Elizabeth Barrett Browning
Гравюра 1871 году на аснове фатаздымка Элізабэт Барэт Браўнінг у 1859 годзе
Гравюра 1871 году на аснове фатаздымка Элізабэт Барэт Браўнінг у 1859 годзе
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася 6 сакавіка 1806
Дарэм, Англія
Памерла 7 кастрычніка 1849
Флярэнцыя, Італія
Пахаваная
Бацькі Edward Moulton-Barrett[d][3]
Mary Graham-Clarke[d][4]
Муж Робэрт Браўнінг
Дзеці Robert Barrett Browning[d]
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці паэтка
Гады творчасьці 1839[5]1845[5]
Мова ангельская мова[6][7]
[[::en:s:Author:Elizabeth_Barrett_Browning|Творы]] ў Вікікрыніцах

Элізабэт Барэт Браўнінг (па-ангельску: Elizabeth Barrett Browning; 6 сакавіка 1806 — 29 чэрвеня 1861) — адна з найвыбітнейшых ангельскіх паэтак Віктарыянскай эпохі. Цягам яе жыцьця яе паэзія была папулярная як у Англіі, так і ў Злучаных Штатах[8]. Збор яе апошніх вершаў быў апублікаваны яе мужам, Робэртам Браўнінгам, неўзабаве пасьля яе сьмерці.

Элізабэт Барэт Моўлтан Барэт нарадзілася 6 сакавіка 1806 году паміж вёскамі Коксхоў і Келоў у графстве Дарэм, Ангельшчына.

Яе бацькамі былі Эдўард Барэт Моўлтан Барэт (анг. Edward Barrett Moulton Barrett) і Мэры Грэхэм Кларк (анг. Mary Graham Clarke); Элізабэт была старэйшай з 12-ці дзяцей. Усе дзеці дажылі да даросласьці, акрамя адной дзяўчыны, якая памерла ў чатырохгадовым узросьце, калі Элізабэт было восем. Усе дзеці ў яе сям’і мелі свае мянушкі: Элізабэт была «Ба» (анг. Ba). Чальцы сям’і Барэт, некаторыя зь якой былі крэольцамі па паходжаньні, раней стагодзьдзямі жылі на Ямайке, дзе яны трымалі цукровыя плянтацыі і разьлічвалі на танную рабскую працу. Айцец Элізабэт вырашыў гадаваць сваю сям’ю ў Ангельшчыне, нягледзячы на павялічваньне багацьця на Ямайцы. Сям’я Грэхэм Кларк была такой жа заможнай, як і сям’я Барэт.

Элізабэт была хрышчоная ў Келаўскай прыхадзкой царкве, хоць яна ўжо была ахрышчана сябрам сям’і Барэт у першы тыдзень пасьля яе нараджэньня.

Краявіды Малвэрн Хілс, дзе пэўны час жыла Элізабэт Барэт

Годам пазьней, пасьля нараджэньня пятага па ліку дзіцяці, Генрыеты, Эдўард набыў маёнтак Хоўп-Энд у 500 акраў зямлі каля Малвэрн Хілс у Хэрэфордшыры. Элізабэт мела: «вялікі асабісты пакой, зь вітражным шклом у акне, і яна любіла сад, дзе яна клапацілася аб белых ружах у адмысловай альтанцы побач з паўднёвай сьцяной»[9]. Час, які яна правяла ў Хоўп-Эндзе пазьней натхніць яе на напісаньне «Аўроры Лі».

Элізабэт атрымлівала хатнюю адукацыю і наведвала ўрокі настаўніка свайго брата, што дало ёй, па тагачасных мерках, неблагія веды для дзяўчыны. Лічыцца, што яна чытала цэлыя пасажы са «Страчанага рая» і шэраг шэксьпіраўскіх п’есаў яшчэ да дзесяцігадовага ўзросту. Адзначаюць, што цягам хоўп-эндзкага пэрыяду яна была «сьціплай, прылежнай, не па гадах разьвітай, але жвавай, чулай і прывабнай»[10]. Яе захапленьне антычнай культурай і мэтафізыкай ураўнаважвалася рэлігіёзнай апантанасьцю.

Барэты хадзілі на службы ў бліжэйшую пратэстанцкую царкву і Эдўард пачаў браць удзел у біблейскіх і місіянэрскіх таварыствах. Элізабэт была вельмі прывязаная да сваёй крэўі, выконваючы ролю маці. Яна вельмі моцна паважала свайго айца і сьцьвярджала, што жыцьцё стала не ўсьцешным безь яго, і яе маці згаджалася, верагодна з-за таго, што яны да канца не разумелі якім бізнэсам займаецца іхні муж і айцец.

Свой першы верш, «On the Cruelty of Forcement to Man», Элізабэт напісала ў шасьці- ці васьмігадовым узросьце. Рукапіс зараз знаходзіцца ў Нью-ёрскай публічнай бібліятэцы; дакладна дата напісаньня верша дыскусійная, бо лічба «2» на даце «1812» напісаная над чымсьці перакрэсьленым. У якасьці падарунка на яе чатырнаццацігодзьдзе яе айцец паабяцаў апублікаваць яе доўгі гамэрычны верш «Маратонская бітва» (The Battle of Marathon, 1820).

Мэры Расэл Мітфард — сяброўка Элізабэт Барэт, зь якой яна доўгі час ліставалася

Яе першай самастойнай публікацыяй стаў верш «Стансы, натхёныя разважаньнямі пра сучасны стан Грэцыі» (Stanzas Excited by Reflections on the Present State of Greece), апублікаваны ў траўні 1821 году ў часопісе «The New Monthly Magazine»; два месяца пазьней пасьледвала наступная публікацыя — верш «Thoughts Awakened by Contemplating a Piece of the Palm which Grows on the Summit of the Acropolis at Athens»[9].

Першы паэтычны зборнік Элізабэт Барэт Браўнінг — «Рзвагі пра розум і іншыя вершы» (An Essay on Mind, with Other Poems) быў апублікаваны ў 1826 годзе[11]. Гэтая публікацыя прыцягнула ўвагу невідушчага дасьледчыка грэцкай мовы, Х’ю Сьцюарта Бойда, і іншага мовазнаўцы грэцкай мовы Ювэдэйла Прайса, зь якімі яна падтрымлівала працяглае навуковае ліставаньне. Сярод іншых яе сяброў быў М. Джэймз Мартын з Колўэла, зь якім яна таксама вяла ліставаньне цягам усяго жыцьця. Пазьней, па прапанове Бойда, яна пераклала трагедыю Эсхіла «Прыкаваны Прамэтэй» (апублікавана ў 1833; наноў перакладзеная ў 1850). Цягам іхняга сяброўства Барэт вывучала грэцкую літаратуру, асабліва Гамэра, Піндара і Арыстафана.

У 1824 годзе судовая цяжба на конт маёнтка ў Ямайцы завяршылася на карысьць яе кузэна, што паскорыла пагаршэньне фінансавага стану сям’і. У дваццацігадовым узросьце Элізабэт пачала змагацца з пажыцьцёвай хваробай, якую тагачасная мэдычная навука не была здольная дыягназаваць. Каб палегчыць боль, яна пачала прынімаць марфін і неўзабаве стала ад яго залежнай. Хвароба зрабіла яе маральна неўстойлівай і кволай[11]. Мэры Расэл Мітфард апісвала маладую Элізабэт, якая мела:

Зграбную, далікатную постаць, з хвалямі цёмных пасмаў па баках вельмі выразнага твару; шырокія, ласкавыя вочы, густа аблямаваныя цёмнымі вейкамі і ўсьмешку, як сонечны прамень

Арыгінальны тэкст  (анг.)
a slight, delicate figure, with a shower of dark curls falling on each side of a most expressive face; large, tender eyes, richly fringed by dark eyelashes, and a smile like a sunbeam

Месцы жыхарства і публікацыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Элізабэт Браўнінг

Хоўп-Энд, Сыдмут і Лёндан

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1818 годзе ў Элізабэт памірае маці. Яе пахавалі на могілках прыходзкай цакрвы сьв. Міхаіла ў Ледбуры. У 1831 годзе памірае бабуля паэткі Элізабэт Моўлтан. У дадатак да страты блізкіх людзей, фінансавы стан сям’і Барэт значна пагаршаецца. Пасьля няўдачы ў судовай справе, якая датычылася маёмасьці ў Ямайцы, адмена рабства напачатку 1830-х моцна паменшыла даход М. Барэта. Грашовыя страты напачатку 1830-х прымусілі яго прадаць маёнтак у Хоўп-Эндзе.

Сям’і пераязджала тры разы з 1832 па 1837 гг., у першы раз у геаргіянскі будынак у Сыдмуце (графства Дэваншыр), дзе яны жылі амаль тры гады. Пазьней яны пераехалі ў дом каля глоўсэстэрскай плошчы ў Лёндане[12].

Канчаткова яны аселі на Ўолпал стрыт 50, у месцы, дзе Элізабэт была яшчэ ў дзяцінстве. Жывучы ў Лёндане, Джон Кэньён, дальні родзіч Элізабэт Барэт, прадставіў яе да такіх славутасьцей літаратурнага сьвету, як Ўільям Ўордсварт, Мэры Расэл Мітфард, Сэмюэль Тэйлар Колрыдж, Альфрэд Лорд Тэнісан і Томас Карлайл.

Элізабэт зноў пачала пісаць, адсылаючы свае вершы ў розныя пэрыядычныя выданьні. Яна ліставалася з тагачаснымі вядомымі літаратарамі, уключаючы Мэры Расэл Мітфард, зь якой яна моцна пасябрылася. Мэры падахвочвала Элізабэт да зьдзяйсьненьня сваіх літаратурных плянаў і ў 1838 годзе зьявіўся першы аўтарскі зборнік сталай паэзіі Элізабэт Браўнінг — «Сэрафім і іншыя вершы» (Seraphim and Other Poems).

  1. ^ Banerjee J. The English Cemetery in Florence and the Anglo-Florentine Community — 2011.
  2. ^ Mah A. TR // In Florence, Finding the Legacy of One of Literature’s Great CouplesThe New York Times, 2018. — С. 4.
  3. ^ Oxford Dictionary of National Biography (анг.) / C. MatthewOxford: OUP, 2004.
  4. ^ Lundy D. R. The Peerage (анг.)
  5. ^ а б RKDartists (нід.)
  6. ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі
  7. ^ Browning, Elizabeth Barrett-, 1806-1861 // CONOR.SI
  8. ^ Burr, David Stanford. «Introduction».Sonnets from the Portuguese: a celebration of loveMacmillan (1986)  (анг.)
  9. ^ а б Mander,Rosalie.Mrs Browning: The Story of Elizabeth Barrett.London: Weidenfeld and Nicolson,1980  (анг.)
  10. ^ Taplin, Gardner B. The Life of Elizabeth BrowningNew Haven: Yale University Press, 1957  (анг.)
  11. ^ а б Donaldson, Sandra, ed., The Works of Elizabeth Barrett Browning.London: Pickering and Chatto,2010  (анг.)
  12. ^ Taplin, Gardner, The Life of Elizabeth Barrett Browning, New Haven: Yale University Press, 1957  (анг.)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Элізабэт Барэт Браўнінгсховішча мультымэдыйных матэрыялаў