Юрай Мігаш
Юрай Мігаш | |
2005 — 2009 | |
Наступнік | Peter Weiss[d] |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
13 чэрвеня 1957[1] |
Памёр: | каля 30 жніўня 2015[2] (58 гадоў) |
Адукацыя: |
Ю́рай Мі́гаш (па-славацку: Juraj Migaš; 13 чэрвеня 1957, Прашаў — 30 жніўня 2015) — чэхаславацкі і славацкі дыплямат, колішні амбасадар Славаччыны ў Вугоршчыне.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1976—1983 навучаўся ў Маскоўскім дзяржаўным інстытуце міжнародных зносін (МГІМО). У 1985 атрымаў доктарскую ступень на факультэце права Браціслаўскага ўнівэрсытэту імя Коменскага. У 1997 наведваў курсы для дыпляматаў у Вэстмінстэрскім ўнівэрсытэце ў Лёндане.
У 1981 пачаў працу ў Міністэрстве замежных справаў Чэхаславаччыны. У 1983—1988 — аташэ й трэці сакратар амбасады Чэхаславаччыны ў Бэрліне, пазьней у Міністэрстве замежных справаў узначаліў аддзел Цэнтральнай Эўропы. Пасьля падзеньня камунізму цягам году працаваў другім сакратаром у амбасадзе Чэхаславаччыны ў Польшчы, пасьля першым сакратаром у Швэцыі, дзе знаходзіўся да абвяшчэньня незалежнасьці Славаччыны. У 1994 у Польшчы стаў павераным у справах. У 1994—1995 — галава аддзелу суседніх дзяржаваў і краінаў CEFTA. У 1998 стаў на чале славацкай місіі ў АБСЭ. У 2005—2009 — амбасадар Славаччыны ў Вугоршчыне.
Брат Ёзэфа Мігаша, колішняга сьпікера парлямэнту Славаччыны (1998—2002)[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Evidence zájmových osob StB
- ^ а б https://felvidek.ma/2015/08/elhunyt-juraj-miga-szlovakia-korabbi-budapesti-nagykovete/ — 2015.
- ^ Veľvyslancom SR v Maďarsku bude zrejme diplomat Juraj Migaš, sme.sk z 16 lipca 2004 (славацк.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рэзюмэ на старонцы osobnosti.sk (славацк.)