Янаш Адэр
Янаш Адэр | |
па-вугорску: János Áder | |
8-ы Прэзыдэнт Вугоршчыны | |
---|---|
10 траўня 2012 году — 10 траўня 2022 году | |
Папярэднік: | Пал Шміт |
23-ці старшыня Нацыянальнага сходу Вугоршчыны | |
18 чэрвеня 1998 году — 14 траўня 2002 году | |
Папярэднік: | Золтан Галь |
Наступнік: | Каталін Сілі |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
9 траўня 1959[1] (65 гадоў) |
Партыя: | Фідэс |
Сужэнец: | Anita Herczegh[d] |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Я́наш А́дэр (па-вугорску: János Áder; нар. 9 траўня 1959, Чорна) — вугорскі палітык і дзяржаўны дзеяч, дэпутат Эўрапарлямэнту, прэзідэнт Венгрыі (2012—2022).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1983 годзе атрымаў ступень доктара юрыдычнага факультэту Будапэшцкага ўнівэрсытэту. У 1986—1990 гадах быў навуковым супрацоўнікам Інстытуту сацыялёгіі Вугорскай акадэміі навук.
У 1988 годзе ўступіў у партыю Фідэс. Быў старшынём Нацыянальнага савету, віцэ-прэзыдэнтам Фідэс. У 2002—2006 гадах быў лідэрам фракцыі Фідэс у парлямэнце.
У 1990—2009 гадах быў дэпутатам парлямэнту Вугоршчыны, у 1997—1998 і 2006—2009 гадах — віцэ-сьпікерам, у 1998—2002 гадах — сьпікерам парлямэнту. З 2009 году — дэпутат Эўрапарлямэнту.
2 траўня 2012 году абраны прэзыдэнтам Вугоршчыны[2][3].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае чацьвярых дзяцей. Жонка — судзьдзя.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Жыцьцяпіс на сайце парлямэнта Вугоршчыны(недаступная спасылка)
- Жыцьцяпіс на сайце Эўрапарлямэнту