Перайсці да зместу

Рыгор Васілевіч Булацкі: Розніца паміж версіямі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
[дагледжаная версія][дагледжаная версія]
Змесціва выдалена Змесціва дададзена
др clean up, replaced: двума → дзвюма, зьм → зм, Кузм → Кузьм, == → == (3), дзвюма ордэн → двума ордэн using AWB
др →‎Літаратура: вырашэнне неадназначнасцей using AWB
Радок 75: Радок 75:
[[Катэгорыя:Постаці гістарыяграфіі‎‎]]
[[Катэгорыя:Постаці гістарыяграфіі‎‎]]
[[Катэгорыя:Журналісты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Журналісты Беларусі]]
[[Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіту]]
[[Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта]]

Версія ад 14:42, 25 сакавіка 2015

Рыгор Васілевіч Булацкі
Дата нараджэння 5 мая 1921(1921-05-05)
Месца нараджэння в. Мачулкі, Бабруйскі раён
Дата смерці 1995(1995)
Грамадзянства
Род дзейнасці журналіст
Навуковая сфера гісторыя
Месца працы
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар БДУ
Узнагароды
ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Чырвонай Зоркі Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За ўзяцце Будапешта»

Рыгор Васілевіч Булацкі (5 мая 1921, в. Мачулкі, Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці — 1995) — беларускі гісторык, журналіст[1]. Доктар гістарычных навук (1971), прафесар (1973).

Біаграфія

У 1939 паступіў на гістарычны факультэт БДУ, але быў прызваны ў Чырвоную Армію. У жніўні 1941 г. скончыў Мелітопальскае авіяцыйнае вучылішча, накіраваны на Далёкім Усходзе. Разам з аднапалчанамі, В. Ульянавым і А. Пятровым, купіў самалёт на якім яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях[1] на тэрыторыі Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі. У 1946 дэмабілізаваны па інваліднасці.

Скончыў БДУ (1951), вучыўся ў аспірантуры[1]. Працаваў у шматтыражнай газеце БДУ, з 1954 — старшым выкладчыкам, намеснікам дэкана філфака і загадчыкам аддзялення журналістыкі, з 1961 — загадчык кафедры, адначасова з 1963 — дэкан філалагічнага факультэта[1], у 1967—1981 — дэкан факультэта журналістыкі[1].

Навуковая дзейнасць

Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускай журналістыкі, публіцыстычная дзейнасць некаторых беларускіх пісьменнікаў, рабселькораўскі рух на Беларусі і інш.

Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т. л. больш за 20 манаграфій, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Пад кіраўніцтвам Р. Булацкага абаронены звыш 40 кандыдацкіх, пры яго ўдзеле — 3 доктарскія дысертацыі.

Узнагароды

Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі, у т.л. «За вызваленне Будапешта», «За вызваленне Бухарэста». Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1980) і Саюза журналістаў БССР (1995).

Выбраная бібліяграфія

  • Кузьма Чорны — публіцыст. Мн., 1972 (разам з І. Сачанкам);
  • Платон Галавач — публіцыст. Мн., 1973 (разам з Э. Карніловічам);
  • Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979 (разам з І. Сачанкам, С. Говіным).

Зноскі

  1. а б в г д Булацкий Григорий Васильевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 89. — 737 с.

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
  • Мартинович А. А. Есть имена, которые не забываются. — Мн.: Белфакс, 2001.
  • Мартинович А. А. Григорий Булацкий: Перекрестки судьбы. — Мн.: Белфаксиздатгрупп, 2011. — 264 с.
  • Республика Беларусь: энциклопедия. (в 7 т.). Т. 2. — Минск, 2006.