Рыгор Васілевіч Булацкі: Розніца паміж версіямі
[дагледжаная версія] | [дагледжаная версія] |
др added Category:Дэканы філалагічнага факультэта БДУ using HotCat |
Няма тлумачэння праўкі |
||
Радок 5: | Радок 5: | ||
|Шырыня = |
|Шырыня = |
||
|Подпіс = |
|Подпіс = |
||
|Месца нараджэння = |
|Месца нараджэння = |
||
|Месца смерці = |
|Месца смерці = |
||
|Грамадзянства = |
|Грамадзянства = |
Версія ад 08:03, 30 лістапада 2017
Рыгор Васілевіч Булацкі | |
---|---|
Файл:Булацкі Рыгор Васілевіч cr.jpg | |
Дата нараджэння | 5 мая 1921 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 лютага 1999 (77 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | журналіст |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар гістарычных навук |
Навуковае званне | прафесар |
Альма-матар | БДУ |
Узнагароды |
Рыгор Васілевіч Булацкі (5 мая 1921, в. Мачулкі, Бабруйскі раён Магілёўскай вобласці — 1999) — беларускі гісторык, журналіст[1]. Доктар гістарычных навук (1971), прафесар (1973).
Біаграфія
У 1939 паступіў на гістарычны факультэт БДУ, але быў прызваны ў Чырвоную Армію. У жніўні 1941 г. скончыў Мелітопальскае авіяцыйнае вучылішча, накіраваны на Далёкім Усходзе. Разам з аднапалчанамі, В. Ульянавым і А. Пятровым, купіў самалёт на якім яны ўдзельнічалі ў баявых дзеяннях[1] на тэрыторыі Украіны, Румыніі, Венгрыі, Чэхаславакіі, Югаславіі, Аўстрыі. У 1946 дэмабілізаваны па інваліднасці.
Скончыў БДУ (1951), вучыўся ў аспірантуры[1]. Працаваў у шматтыражнай газеце БДУ, з 1954 — старшым выкладчыкам, намеснікам дэкана філфака і загадчыкам аддзялення журналістыкі, з 1961 — загадчык кафедры, адначасова з 1963 — дэкан філалагічнага факультэта[1], у 1967—1981 — дэкан факультэта журналістыкі[1].
Навуковая дзейнасць
Кірункі навуковай дзейнасці: гісторыя беларускай журналістыкі, публіцыстычная дзейнасць некаторых беларускіх пісьменнікаў, рабселькораўскі рух на Беларусі і інш.
Аўтар больш за 200 навуковых прац, у т. л. больш за 20 манаграфій, падручнікаў і вучэбна-метадычных дапаможнікаў. Пад кіраўніцтвам Р. Булацкага абаронены звыш 40 кандыдацкіх, пры яго ўдзеле — 3 доктарскія дысертацыі.
Узнагароды
Узнагароджаны двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, ордэнам Айчыннай вайны I ступені, медалямі, у т.л. «За вызваленне Будапешта», «За вызваленне Бухарэста». Лаўрэат прэміі Саюза журналістаў СССР (1980) і Саюза журналістаў БССР (1995).
Выбраная бібліяграфія
- Кузьма Чорны — публіцыст. Мн., 1972 (разам з І. Сачанкам);
- Платон Галавач — публіцыст. Мн., 1973 (разам з Э. Карніловічам);
- Гісторыя беларускай журналістыкі. Мн., 1979 (разам з І. Сачанкам, С. Говіным).
Зноскі
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 3. — Мінск, 1996.
- Мартинович А. А. Есть имена, которые не забываются. — Мн.: Белфакс, 2001.
- Мартинович А. А. Григорий Булацкий: Перекрестки судьбы. — Мн.: Белфаксиздатгрупп, 2011. — 264 с.
- Республика Беларусь: энциклопедия. (в 7 т.). Т. 2. — Минск, 2006.
- Нарадзіліся 5 мая
- Нарадзіліся ў 1921 годзе
- Нарадзіліся ў Бабруйскім павеце
- Памерлі 8 лютага
- Памерлі ў 1999 годзе
- Выкладчыкі факультэта журналістыкі БДУ
- Выкладчыкі філалагічнага факультэта БДУ
- Дактары гістарычных навук
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «За ўзяцце Будапешта»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Бабруйскім раёне
- Постаці беларускай гістарыяграфіі
- Журналісты Беларусі
- Журналісты паводле алфавіта
- Дэканы філалагічнага факультэта БДУ