Леў Самуілавіч Клейн: Розніца паміж версіямі
[недагледжаная версія] | [недагледжаная версія] |
др дадана Катэгорыя:Постаці савецкай навукі (праз HotCat) |
др дадана Катэгорыя:Постаці расійскай навукі (праз HotCat) |
||
Радок 9: | Радок 9: | ||
[[Катэгорыя:Асобы]] |
[[Катэгорыя:Асобы]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці савецкай навукі]] |
[[Катэгорыя:Постаці савецкай навукі]] |
||
[[Катэгорыя:Постаці расійскай навукі]] |
|||
[[be-x-old:Леў Клейн]] |
[[be-x-old:Леў Клейн]] |
Версія ад 13:53, 29 верасня 2011
Леў Самуілавіч Клейн (нар. 1 ліпеня 1927 года, Віцебск) — савецкі і расійскі вучоны, археолаг, культур-антраполаг, філолаг, гісторык навукі. Прафесар, доктар гістарычных навук. Адзін з заснавальнікаў Еўрапейскага універсітэта ў Санкт-Пецярбургу.
У студэнцкія гады Клейн выступіў з аспрэчаннем ўсёмагутнага ў той час "новага вучэння аб мове" акадэміка Мара, падчас навучання ў аспірантуры - супраць антынарманізма, якія панавалі ў поглядах савецкіх археолагаў ў пытаннях паходжання Кіеўскай Русі. Два дзесяцігоддзі выкладаў на кафедры археалогіі Ленінградскага ўніверсітэта. У 1981 годзе КДБ распачаў крымінальную справу супраць навукоўца, і ён быў асуджаны.
Пасля вызвалення ў 1982 годзе Клейн быў пазбаўлены навуковай ступені і звання, яго доўга не прымалі на працу і не давалі выкладаць. Толькі ў гады перабудовы ён пачаў выкладаць за мяжой, а пасля распаду Саюза стаў прафесарам СПБГУ і да 1997 года выкладаў у Еўрапейскім універсітэце. Пасля выхаду на пенсію ў 70-гадовым узросце Клейн працягнуў выкладанне ў замежных універсітэтах. У цяперашні час (2011 год) Клейн працягвае актыўную пісьменніцкую працу, публікуючы як навуковыя, так і публіцыстычныя артыкулы.