Перайсці да зместу

Кірасір

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 08:39, 15 красавіка 2020, аўтар Artsiom91Bot (размовы | уклад) (Гл. таксама: аўтаматычны перанос катэгорыі з дапамогай AWB)
Кірасіры ў латах, якія даюць залп з пісталетаў перад асноўнай атакай

Кірасі́ры — від цяжкай кавалерыі, коннікі якой былі абаронены кірасай (ахоўнае ўзбраенне з двух пласцін, выцягнутых па форме грудзей і спіны і злучаных спражкамі на плячах і баках), і мелі на ўзбраенні палаш, пісталеты і карабін. У Заходняй Еўропе кірасіры з'явіліся ў кан. 17 ст. У 18 - пач. 19 ст. кірасірскія палкі, прызначаныя для нанясення вырашальнага ўдару, існавалі ў большасці еўрапейскіх армій. У пач. 20 ст. кірасы былі ліквідаваныя (акрамя параднай формы), а назва «кірасірскі» захавалася па традыцыі за асобнымі палкамі ў некаторых арміях.

Гл. таксама