Караса (дэпартамент)
Выгляд
Караса (ісп.: Carazo) — дэпартамент у Нікарагуа.
Дэпартамент Караса размешчаны на паўднёвым-захадзе Нікарагуа, на ціхаакіянскім узбярэжжы гэтай краіны. Яго плошча складае 1.050 км ². Колькасць насельніцтва роўная 180.000 чалавек (ацэнка, на 2006 год). Шчыльнасць жыхароў дэпартамента - каля 171 чал./км ². Галоўны горад - горад Хінатэпэ.
У адміністрацыйным плане Караса падзелены на 8 муніцыпій:
- Дырыямба
- Далорэс
- Эль-Разарыа
- Хінатэпэ
- Ла-Канкіста
- Ла-Пас-дэ-Караса
- Сан-Маркас
- Санта-Тэрэса