Перайсці да зместу

Саколка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 14:53, 27 кастрычніка 2008, аўтар JerzyKundrat (размовы | уклад) (Новая старонка: {{СімволікаВ|герб=POL Sokółka COA.svg}} '''САКОЛКА''' (польск. Sokółka), горад у [[Польшча|По...)
(розн.) ← Папярэдн. версія | Актуальная версія (розн.) | Навейшая версія → (розн.)

Шаблон:СімволікаВ САКОЛКА (польск. Sokółka), горад у Польшчы, цэнтр павета ў Падляскім ваяводстве, знаходзіцца на паўночны ўсход ад Беластоку, на чыгунцы Беласток — Гродна, ля заходняй мяжы этнічнай тэрыторыі беларусаў.

Колькасць насельніцтва — 19,0 тыс. чал. (2005).

Прадпрыемствы дрэваапрацоўчай, харчовай прамысловасці.

Чыгуначны вузел.

Дзейнічае праваслаўная царква св. Аляксандра Неўскага.