Перайсці да зместу

Герцагства Саксонія

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Версія ад 21:58, 28 лютага 2016, аўтар CzechoBot (размовы | уклад) (top: clean up, replaced: раўншвейг → раўншвайг (4) using AWB)
Герцагства
Герцагства Саксонія
ням.: Herzogtum Sachsen
Герб
Герб
 >
 >
 >
 >
IX стагоддзе — 1180

Мова(ы) Ніжненямецкая мова
Афіцыйная мова лацінская мова
Рэлігія хрысціянства
Дынастыя Людальфінгі, Білунгі, Суплінбургі, Асканіі, Вельфы
Пераемнасць

Герцагства Саксен-Вітэнберг > Герцагства Саксен-Лаўэнбург >

Герцагства Браўншвайг-Люнебург >

Герцагства Саксонія (ням.: Herzogtum Sachsen) — назва тэрытарыяльна-дзяржаўных утварэнняў, якія ўваходзілі ў склад Свяшчэннай Рымскай Імперыі:

1. Да 1180 года — племянное герцагства (ням.: Stammesherzogtum Sachsen) паміж ніжнімі цячэннямі ракі Рэйн і Эльба (якое займала прыблізна тэрыторыю сучаснай зямлі Германіі Ніжняя Саксонія).

2. Алаідальныя ўладанні феадалаў, якія насілі з 1180 года тытул герцагаў Саксонскіх (на тэрыторыях, якія адносяцца да гістарычнай вобласці Верхняя Саксонія).

Узнікненне саксонскай дзяржаўнасці адносіцца да VII стагоддзя. Падчас зацяжных і кровапралітных войн землі саксаў былі заваяваны Карлам Вялікім, стаўшы часткай імперыі франкаў. Саксонія лічылася адным з найбольш значных племянных герцагстваў Усходне-Франкскага каралеўства (Германіі).

У 1180 годзе імператар Фрыдрых I Барбароса за непадпарадкаванне імператарскай уладзе пазбавіў магутнага саксонскага герцага Генрыха Льва тытула і ўладанняў. Гэта дата традыцыйна лічыцца канцом эпохі племянных герцагстваў. Большасць васалаў саксонскага герцага перайшлі ў непасрэднае падпарадкаванне імператару. Тытул герцага Саксоніі кардынальным чынам памяняў сваё значэнне, згубіўшы большасць сваіх уладных правоў. У выніку тытул атрымаў Бернхард, граф Ангальта з дому Асканіяў, які валодаў землямі на правым беразе Ніжняй і Сярэдняй Эльбы. Пры яго пераемніках каля 1272 года герцагства падзялілася на 2 герцагствы: Саксен-Вітэнберг і Саксен-Лаўэнбург.

Найбольш важным з іх было герцагства Саксен-Вітэнберг, якое пасля Залатой булы Карла IV 1356 года было ператворана ў курфюрства Саксонія. Заходняя Саксонія (Вестфалія) была далучана да архібіскупства Кёльнскага. Нашчадкі Генрыха Льва захавалі толькі вобласці Браўншвайга і Люнебурга (будучыня герцагства Браўншвайг-Люнебург).

Гл. таксама

Гісторыя Саксоніі

Спасылкі


Шаблон:Medieval-stub