Хянрыкас Ванцавічус
Хянрыкас Ванцавічус | |
---|---|
Henrikas Vancevičius | |
Дата нараджэння | 2 студзеня 1924 |
Месца нараджэння | Каўнас, Літва |
Дата смерці | 12 жніўня 2014 (90 гадоў) |
Месца смерці | Вільнюс, Літва |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | Літва→ СССР → Літва |
Адукацыя | |
Прафесія | |
Тэатр | |
Узнагароды | |
IMDb | ID 6701315 |
Хя́нрыкас Пра́на Ванца́вічус (літ.: Henrikas Vancevičius; 2 студзеня 1924, Каўнас, Літва — 12 жніўня 2014, Вільнюс, Літва) — савецкі літоўскі акцёр, тэатральны рэжысёр, педагог. Народны артыст СССР (1978).
Біяграфія
Хянрыкас Ванцавічус нарадзіўся 2 студзеня 1924 года ў Каўнасе, Літва. У 1943 годзе скончыў Каўнаскую гімназію «Світанак».
У 1943—1947 гадах акцёр Каўнаскага тэатра юнага гледача, у 1947—1948 гадах Каўнаскага драматычнага тэатра[1]. У 1948 годзе скончыў акцёрскую студыю пры тэатры.
Ў 1953 годзе скончыў рэжысёрскі факультэт Дзяржаўнага інстытута тэатральнага мастацтва імя А. В. Луначарскага ў Маскве. У 1953—1966 гадах галоўны рэжысёр Каўнаскага драматычнага тэатра.
З 1966 года жыў у Вільнюсе. У 1966—1989 гадах галоўны рэжысёр Дзяржаўнага акадэмічнага тэатра драмы Літоўскай ССР. З 1969 года ставіў спектаклі ў іншых тэатрах Літвы, у т.л. у Літоўскам нацыянальным тэатры оперы і балета.
Вёў педагагічную працу ў Літоўскай кансерваторыі ў Вільнюсе, з 1985 года дацэнт.
Памёр 12 жніўня 2014 года ў Вільнюсе. Пахаваны на Антакальніскіх могілках.
Творчасць
Сярод пастановак: «Геркус Мантас» (1957) і «Цырк» (1976) Ю. Грушаса, «Міндаўгас» (1969), «Сабор» (1971) і «Мажвідас» (1978; і выканаў ролю Мілкуса) Ю. Марцінкявічуса, «Антоній і Клеапатра» (1968) і «Віндзорскія свавольніцы» (1977) У. Шэкспіра, «На ўсякага мудраца хапае прастаты» А. Астроўскага (1984), «Дачнікі» М. Горкага (1986).
Зноскі
- ↑ Ванцевичюс Генрикас Прано // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Літаратура
- Ванцэвічус Генрыкас. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
Спасылкі
- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх
- Нарадзіліся 2 студзеня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Асобы
- Нарадзіліся ў Каўнасе
- Памерлі 12 жніўня
- Памерлі ў 2014 годзе
- Памерлі ў Вільнюсе
- Пахаваныя на Антакальніскіх могілках
- Выпускнікі ДІТМа
- Акцёры паводле алфавіта
- Акцёры СССР
- Акцёры Літвы
- Акцёры XX стагоддзя
- Тэатральныя рэжысёры паводле алфавіта
- Тэатральныя рэжысёры СССР
- Тэатральныя рэжысёры Літвы
- Тэатральныя рэжысёры XX стагоддзя
- Оперныя рэжысёры паводле алфавіта
- Оперныя рэжысёры СССР
- Оперныя рэжысёры Літвы
- Оперныя рэжысёры XX стагоддзя
- Тэатральныя педагогі СССР
- Тэатральныя педагогі Літвы
- Тэатральныя педагогі XX стагоддзя
- Выкладчыкі Літоўскай акадэміі музыкі і тэатра
- Камандоры ордэна Вялікага князя Літоўскага Гядзімінаса
- Народныя артысты СССР