Перайсці да зместу

Аксана Спрынчан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксана Спрынчан
Аксана Спрынчан на XXI Міжнароднай кніжнай выстаўцы
Аксана Спрынчан на XXI Міжнароднай кніжнай выстаўцы
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 23 жніўня 1973
Месца нараджэння г. Лунінец, Брэсцкая вобласць
Грамадзянства  Беларусь
Бацька Вадзім Спрынчан
Муж Яраш Малішэўскі
Дзеці Альжбета (2007 г. н.)
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці літаратар
Кірунак паэзія, проза, публіцыстыка, казкі
Жанр паэзія, проза, публіцыстыка і казка
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аксана Спрынчан (23 жніўня 1973, Лунінец, Брэсцкая вобласць) — беларуская пісьменніца і паэтка, дырэктарка Паэтычнага тэатра «Арт. С.» (art-s.by), сябра Саюзу беларускіх пісьменнікаў.

Біяграфія

Навучалася ў мінскай школе № 28. З 1990 г. па 1995 г. вучылася на філалагічным факультэце БДУ. У 1998 г. скончыла аспірантуру Інстытута літаратуры імя Я. Купалы НАН Беларусі, ў 2005 — Беларускі Калегіум.

З 1998 г. працавала вядучым навуковым рэдактарам рэдакцыі літаратуры і мастацтва выдавецтва «Беларуская Энцыклапедыя». З 2006 г. — рэдактар у выдавецтве «Мастацкая літаратура».

У 2000 годзе пачала пісаць вершы, першыя з якіх былі надрукаваныя ў газеце «Сафійская крыніца» ў 2001 (пад псеўданімам Ганна Сонгіна і Алеся Рабцэвіч). З 2001 года — у аб’яднанні «Літаратурнае прадмесце».

Працавала рэдактарам у часопісе «Паміж» № 4 і № 5 (з Вікай Трэнас). Была аўтарам рубрыкі «Паэтычны чацвер» (газета «Голас Радзімы»).

З 2005 года — сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў.

У 2006 годзе разам са Зміцерам Арцюхом стварылі Паэтычны тэатр «Арт.С» (art-s.by), ў якім яна з'яўляецца дырэктаркай.

У 2007 г. нарадзіла дачку Альжбэту, пасля чаго пачала пісаць творы для дзяцей.

Калекцыянуе сувеніры і прадметы ў выглядзе жабак (якіх лічыць сымбалем Беларусі), а таксама захапляецца фотамастацтвам.

Сям’я

Аксана Спрынчан з мужам і дачкой

Паходзіць з творчай сям’і, паэтка ў трэцім пакаленні. Яе дзед Браніслаў Спрынчан (1928 г. н., родам з Украіны, з пачатку 1950-х гг. жыве ў Беларусі) і бацька Вадзім Спрынчан (1950 г. н.) так сама паэты. Бабуля Святлана, і прапрадзед Васіль пісалі вершы і прозу на ўкраінскай мове.

Муж — Яраш Малішэўскі, музыка, гісторык і калекцыянер музычных інструментаў. Дачка — Альжбэта (Альжбэта–Браніслава Малішэўская–Спрынчан); дэбютавала з казкай у 2014 годзе ў часопісе «Вясёлка».

Творчасць

Друкавалася ў часопісах «ARCHE», «Вожык», «Вясёлка», «Дзеяслоў», «Крыніца», «Маладосць», «Нёман», «Паміж», «Першацвет», «Полымя», «Тэрмапілы», у газетах «Голас Радзімы», «Літаратура і мастацтва», «Наша Ніва», «Літаратурная Беларусь», у калектыўных зборніках і інш..

Частка вершаў Аксаны Спрынчан пакладзена на музыку. Песні на яе вершы выконвае беларускі гурт «Мерада».

Бібліяграфія

  • «Вершы ад А.» (2004 г.) — кніга паэзіі;
  • «Дарога і Шлях» (2006 г.; у сааўтарстве з філосафам Алесем Анціпенкам) — SMS-п’еска з антрактам-размовай праз тэлефон;
  • «Хата для Моўчы» (2007 г.) — беларуская энцыклапедыя пачуццяў;
  • «ЖываЯ» (2008 г.) — кніга паэзіі;
  • «Незвычайная энцыклапедыя беларускіх народных інструментаў» (2010 г., Мн., «Мастацкая літаратура»; з Ярашам Малішэўскім) — кніга пра беларускія народныя інструмэнты (для малодшага і сярэдняга школьнага ўзросту);
  • «Беларускі дурань» (2011 г., часопіс « Дзеяслоў») — жаночы раман;
  • «Таташ Яраш, мамана Аксана, дачэта Альжбэта. Поўны эксклюзіў» (2013 г., Мн., «Мастацкая літаратура») — аповед, які вядзецца ад імя дачэты Альжбэты.

У зборніках

  • «Вершаваная энцыклапедыя жывёльнага свету» (2013, «Мастацкая літаратура»). Улкладальнік, аўтар канцэпцыі і тэксту. Кніга, у якой сабраны вершы беларускіх паэтаў пра жывёл, птушках, рыбах і іншых жывых істотах, як якія жывуць у нашай прыродзе, так і зусім экзатычных краінах. Круг аўтараў: ад класікаў да маладых паэтаў.

Узнагароды і прэміі

  • Прэмія «Блакітны свін—2006».
  • Спецыяльны прыз журы пад кіраўніцтвам Палада Бюль Бюль Аглы міжнароднай прэміі «Садружнасць дэбютаў» «За філасофскую лірыку» (2008).
  • Пераможца конкурсу «Літаратура — дзецям» (2009).

Літаратура

  • Спрынчан А., Сучбелліт. ЖываЯ прэзэнтацыя, падзеленая ўзростам і Новым Годам // Белорусские новости: Мнение. 2009, студз. 24. 17:36 — Эл.рэсурс naviny.by

Спасылкі