Перайсці да зместу

Гарадоцкі павет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гарадокскі павет
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Віцебская губерня
Адміністрацыйны цэнтр горад Гарадок| Гарадок
Дата ўтварэння 1772
Дата скасавання 1923
Насельніцтва 112,0 тыс. (1 897)
Плошча 3,5 тыс. км²
Гарадокскі павет на карце

Гарадо́цкі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай і Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1923 гадах. Цэнтр — горад Гарадок.

Гісторыя

Гарадоцкі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 — намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 — да Віцебскай. У 1923 годзе павет быў скасаваны.

Адміністрацыйны падзел

У 1906 г. у склад павета ўваходзілі наступныя воласці[1]:

  • Болецкая
  • Бяскатаўская
  • Вайханская
  • Віраўлянская
  • Вышадская
  • Вярэцкая
  • Горкаўская
  • Дубакрайская
  • Дубінінская
  • Зайкаўская
  • Казянская
  • Мішневіцкая
  • Обальская
  • Паташынская
  • Руднянская
  • Селішчанская
  • Стайкаўская
  • Старынская
  • Уладзімірская
  • Халамерская
  • Цёсцінская

Насельніцтва

Па дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 112,0 тыс. чал. У тым ліку беларусаў — 83,6 %; рускіх — 10,7 %; яўрэяў — 4,7 %. У павятовым горадзе Гарадку пражывала 5023 чал.

Спасылкі

Зноскі