Падэрборн
Выгляд
Падэрборн
Paderborn
| ||||||||||||||||||||||||||
Падэрборн (ням.: Paderborn) — горад у Германіі, размешчаны на паўночным усходзе зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія. Да 1802 года быў сталіцай княства-епіскапства Падэрборн. Самы вялікі горад і раённы цэнтр абшчыны Падэрборн. Размешчаны ў цэнтры рэгіёна Усходняя Вестфалія-Ліпэ (ням.: Ostwestfalen-Lippe) адміністрацыйнай акругі Дэтмольд, са статусам горада акруговага падпарадкавання. Насельніцтва складае 144 236 чалавек (на 30 чэрвеня 2007 года).
Гісторыя
- 777 — рэзідэнцыя германскага парламента пад кіраўніцтвам Карла Вялікага.
- 799 — месца сустрэчы Карла Вялікага і папы рымскага Льва III. Заснаванне біскупства Падэрборн.
- 836 — перанос мошчаў святога Лібара з Ле-Мана ў Падэрборн.
- 1009—1015 — будаўніцтва Падэрборнскага кафедральнага сабора.
- 1180 — узвядзенне гарадской сцяны.
- 1295 — членства ў Ганзе.