Перайсці да зместу

Плюскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Плюскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Браслаўскі раён
Уключае 83 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Плюсы
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2009) 1 287
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2

Плю́скі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Плюсы.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Браслаўскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Спрындаўскага сельсавета[1]. 27 сакавіка 1959 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаваных Барунскага і Быстрамавецкага сельсаветаў[2]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Віцебскай вобласці.

21 снежня 2007 года скасаваны вёскі Астравяты, Вангішкі, Шамялькі, хутары Васількішкі 6, Петкунішкі, Шакелі-Баравыя[3]. 13 верасня 2011 года скасаваны вёскі Дзерукі, Масцішча 2 і Прохараўка, хутары Думарышкі 4, Думарышкі 7 і Соміна[4][5].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1287 чалавек[6], з іх 67,9 % — беларусы, 16,3 % — рускія, 12,7 % — палякі[7].

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Маладзечанскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 27 сакавіка 1959 г. // Зборнік законаў Беларускай ССР і указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР. — 1959, № 4.
  3. Решение Браславского районного Совета депутатов от 21 декабря 2007 г. № 64 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района
  4. Решение Браславского районного Совета депутатов от 13 сентября 2011 г. № 123 Об упразднении сельских населенных пунктов Браславского района
  5. Решение Браславского районного Совета депутатов от 26 октября 2011 г. № 132 О внесении изменения в решение Браславского районного Совета депутатов от 13 сентября 2011 г. № 123
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.